СЁДЭРБЛУМ (Söderblom) Натан (сапр. імя Ларс Олаф Іонатан; 15.1.1866, Трэнэ, Швецыя — 12.6.1931),
шведскі рэлігійны і грамадскі дзеяч; стваральнік швед. школы рэлігіязнаўства. Доктар тэалогіі (1894). Чл. Шведскай акадэміі (з 1921). Скончыў Упсальскі ун-т (Швецыя). З 1892 пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 заг. кафедры тэалогіі Упсальскага ун-та, у 1912—14 праф. гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ун-та. У 1914—31 архіепіскап Швецыі. У 1919 выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў. Арганізатар усеагульнай хрысц. канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізац. афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Нобелеўская прэмія міру 1930.
т. 14, с. 359
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Аляксандр Андрэевіч (у манастве Анатолій; 1821—6.5.1903),
праваслаўны царк. дзеяч Беларусі, гісторык, публіцыст. Канд. багаслоўя (1853). З сям’і святара Мінскай епархіі. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1843), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1853). У 1844 пасвячоны ў святара, у 1848 прыняў манаства. З 1853 інспектар Мінскай духоўнай семінарыі, у 1860—68 рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 настаяцель царквы рас. пасольства ў Грэцыі. З 1886 епіскап балцкі. Друкаваў свае гіст.-публіцыст. і багаслоўскія працы ў літоўскіх, мінскіх і гродзенскіх «Епархиальных ведомостях». У 1886 падараваў Пецярбургскай духоўнай акадэміі 2 пергаментныя эфіопскія рукапісы, якія былі апісаны ў час. «Христианское чтение» (1887, №5—6).
В.М.Чарапіца.
т. 15, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫПІЁН АФРЫКА́НСКІ Старэйшы, Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы (Publius Cornelius Scipio Africanus Major; каля 235 — каля 183 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Як ваен. трыбун удзельнічаў у бітве пры Канах (216 да н.э.). У 207 да н.э. разбіў войска карфагенскага палкаводца Гасдрубала. Консул 205 да н.э. Перамог армію Ганібала пры Заме (202 да н.э.). З 199 да н.э. цэнзар і прынцэпс сената, консул 194 да н.э. Увёў новую тактыку ў рым. арміі, удасканальваў зброю. Яго неабмежаваны ўплыў на армію і знешнюю палітыку выклікаў незадаволенасць сенатараў. Зняважаны т.зв. «працэсам Сцыпіёнаў», пакінуў справы, жыў у сваім маёнтку. Шырокаадукаваны чалавек, сімпатызаваў грэч. культуры.
А.Г.Зельскі.
т. 15, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУДО́ (Trudeau) П’ер Эліёт (18.10.1919, г. Манрэаль, Канада — 28.9.2000),
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы д-р права. Скончыў Манрэальскі ун-т. У 1949—51 працаваў у апараце прэм’ер-міністра. З 1961 праф. Манрэальскага ун-та. З 1965 чл. Ліберальнай партыі (у 1968—70 і 1976—79 яе лідэр), дэп. палаты абшчын федэральнага парламента Канады (да 1984). У 1966 парламенцкі сакратар прэм’ер-міністра. У 1967—68 міністр юстыцыі ва ўрадзе Л.Б.Пірсана і ген. пракурор Канады. У 1968—79 і 1980—84 прэм’ер-міністр Канады. Урад Т. дамогся заканад. замацавання англа-франц. двухмоўя ў краіне (1969) і незалежнасці Канады ад брыт. парламента (1982). Аўтар кніг грамадска-паліт. тэматыкі.
т. 15, с. 536
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўн. Ірландыі. З 1975 дэп. Паўн.-Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай арг-цыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. З 1977 чл. гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. З 1990 дэпутат брыт. парламента. З вер. 1997 вёў перагаворы з гал. арг-цыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Дж.Х’юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.-ірл. міжрэліг. канфлікту. З чэрв. 1998 прэм’ер-міністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1998 (з Х’юмам).
т. 15, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГРУ́МАЎ Віктар Пятровіч (н. 12.8.1939, г. Хабараўск, Расія),
бел. спартсмен і трэнер (конны спорт, аб’язджанне). Засл. майстар спорту СССР (1980). Засл. трэнер Беларусі (1977). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры. Трэнер Рэсп. коннаспарт. школы (1972—79), з 1979 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства, коннаспарт. школы (Гродзенская вобл.). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным і бронз. прызёр у асабістым заліках. Прызёр чэмпіянату свету (1978), Еўропы (1975, 1979) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1979), СССР (1976, 1978). Сярод выхаванцаў — І.Карачова, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў камандным заліку, чэмпіёнка СССР і Спартакіяды народаў СССР.
т. 16, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Пятровіч (н. 5.12.1935, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка), пісьменнік, публіцыст, паліт. дзеяч. Засл. майстар спорту СССР (1960). Нар. дэп. СССР (1989), Расіі (1993). Скончыў Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1959). Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у цяжкай вазе; сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіён свету (1959, 1961, 1962, 1963), Еўропы (1959—64), СССР (1959—63). 29-разовы рэкардсмен свету (1959—69).
Тв.:
Себя преодолеть. 2 изд. М., 1965;
Белое мгновение. М., 1972;
Соленые радости. М., 1976;
Справедливость силы. Л., 1989;
Огненный крест. Ч. 1—2. М., 1991—92.
т. 16, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.
т. 16, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТАМІ́ Сеед Махамад (н. 29.9.1943, Ардакан, Іран),
дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79 дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
В.У.Адзярыха.
т. 16, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛАРЫ (Hillary) Эдмунд Персіваль (н. 20.7.1919, г. Окленд, Новая Зеландыя),
альпініст, палярнік, грамадскі дзеяч. У 1953 разам з Н.Тэнцынгам выканаў першаўзыходжанне на Джамалунгму. У 1955—58 кіраваў групай новазел. даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўд. полюса (1958). У 1960—61 узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага знаходжання на вял. вышынях; у 1967 зрабіў першаўзыходжанне на г. Гершэль (Антарктыда, выш. 3335 м); у 1977 у часе экспедыцыі па р. Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаецца арганізацыяй буд-ва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў, у т. л. на ўласныя сродкі.
А.М.Петрыкаў.
т. 17, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)