УГРУ́МАЎ Віктар Пятровіч (н. 12.8.1939, г. Хабараўск, Расія),

бел. спартсмен і трэнер (конны спорт, аб’язджанне). Засл. майстар спорту СССР (1980). Засл. трэнер Беларусі (1977). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры. Трэнер Рэсп. коннаспарт. школы (1972—79), з 1979 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства, коннаспарт. школы (Гродзенская вобл.). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным і бронз. прызёр у асабістым заліках. Прызёр чэмпіянату свету (1978), Еўропы (1975, 1979) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1979), СССР (1976, 1978). Сярод выхаванцаў — І.​Карачова, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў камандным заліку, чэмпіёнка СССР і Спартакіяды народаў СССР.

т. 16, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)