ПРАКО́Ф’ЕЎ Аляксандр Андрэевіч (2.12.1900, с. Кабона Волхаўскага р-на Ленінградскай вобл. — 18.9.1971),
рускі паэт.Герой Сац. Працы (1970). Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі (1913—17). Друкаваўся з 1919. Першыя зб-кі вершаў — «Поўдзень», «Вуліца Чырвоных Зор» (абодва 1931), «Перамога» (1932). У паэт. зб-ках «Атака», «Гармонік» (абодва 1943) і паэме «Расія» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946) услаўленне подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар кніг паэзіі «Дарога праз мост» (1933), «Летапіс» (1934), «На абарону закаханых» (1939), «У краі маім» (1948), «У дарозе» (1953), «Прызнанні» (1957), «Яблыня над морам» (1958), «Запрашэнне да падарожжа» (1960, Ленінская прэмія 1961), «Пад сонцам і пад ліўнямі» (1964), «Развітанне з Прымор’ем» (1969), паэм «Сад» (1948), «Юнацтва» (1955), вершаў для дзяцей і інш. Паэзіі П. ўласцівыя грамадз. пафас, глыбокі лірызм, эмацыянальнасць і шчырасць, творчае выкарыстанне фальклору, нар. гумару і жарту, быліннасці і казачнасці. Некат. яго вершы пакладзены на музыку. Шэраг вершаў П. прысвяціў Беларусі, яе прыродзе («Беларусі», «Сябрам», «То ляцелі гусі...», «Лявоніха», «Ой, ляціце», думы...»), а таксама Я.Купалу, Я.Коласу, П.Броўку, С.Прытыцкаму. Нарус. мову пераклаў многія творы Я.Купалы, Я.Коласа, паасобныя М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Чарота, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, Е.Лось і інш. Беларусі і яе л-ры прысвяціў арт. «У нагу з часам», «Веліч слова», «Слова пра веліч талента», «Сэрца народнае», «Рысы вялікага натхнення» і інш. Неаднаразова прыязджаў на Беларусь. Набел. мову яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, Броўка, В.Вітка, А.Вольскі, Н.Гілевіч, Глебка, С.Грахоўскі, Дубоўка, М.Калачынскі, А.Куляшоў, Лось, Лужанін, П.Пестрак, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Танк, У.Шахавец і інш.
Тв.:
Собр соч. Т. 1—4. М., 1978—80;
Бел.пер. — Выбр. вершы. Мн., 1948;
Прызнанне ў любві. Мн., 1961;
Святло над светам. Мн., 1976.
Літ.:
Молдавский Д.М. Александр Прокофьев. Л., 1975;
Александр Прокофьев: Вспоминают друзья. М., 1977;
Панчанка П. На паэтычным небасхіле. Мн., 1977;
Ліякумовіч Ц. У сугучнасці з купалаўскім словам // Бел.літ. 1982. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСА́ЛЬМЫ,
духоўныя канты. Выкарыстоўваюць сюжэты з Бібліі, з яўрэйскай Агады, агіяграфічнай (жыційнай) л-ры, гістарычныя, сац.-бытавыя падзеі і інш. Уключаюць разнастайныя жанры (гімны, філас.-маралістычныя, замілавальныя, пакаянныя, малітоўныя, услаўляльныя, эсхаталагічныя, апакаліптычныя, П.-калядкі, велікодныя і інш.). Рэлігійная тэматыка ў П. трактуецца вольна. П. былі паказальнікам гуманіст. мастацтва эпохі Адраджэння і барока. Значны ўплыў на іх меў рэфармацыйны рух.
П. маюць лац. вытокі. Лац. П. апрацоўваліся ў стылі канкрэтнай эпохі: ars nova як спяванне ў суправаджэнні 2 інструментаў; у перыяд Адраджэння як рэчытацыя на фоне акордаў з багатай уступнай мелізматыкай, сярэдзіннай і заключнай кадэнцыяй, таксама ў форме прымітызаванага матэта; у перыяд позняга Адраджэння — шматхоравасць. Пачынаючы з барока, П. становяцца асновай шматлікіх кампазіцый для сольных галасоў, хору, аргана і аркестра.
Першая бел. П. — гімн-кант «Багародзіца» (спявалі бел. палкі ў час Грунвальдскай бітвы 1410). П. ўваходзілі ў рукапісныя і друкаваныя Багагласнікі, вядомыя на Беларусі (з 15 ст.) і Украіне. З сярэдзіны 17 ст. пашырыліся ў Расіі праз бел. і ўкр. «васпевакоў», выхадцаў з бел. і ўкр. зямель. Ўвайшлі ў шматлікія зб-кі П. і кантаў 17—18 ст. Вытокі літ. П. — у прафес. і нар. песеннай сілабічнай паэзіі, муз. — у бытавой зах.-еўрап. музыцы, усх.-слав.муз. фальклоры, а таксама стараж.-рус. і бел. знаменным роспеве. Вядомы П., прысвечаныя Хрысту, Марыі, святым, гіст. і сац. падзеям і інш. (напр., кант-гімн Афанасія Філіповіча «Даруй спакой царкве сваёй, Хрысце Божа»), Шматлікія П. і канты фалькларызаваліся і ўвайшлі ў калядны, вясельны, валачобны, пахавальны абрады беларусаў. Яны суправаджалі паказ батлейкі, з імі хадзілі хрыстаславы. Увайшлі ў рэпертуар лірнікаў. У 17 ст. з’явіліся першыя бел. лірычныя канты. Збор П. — «Псалтыр рыфматворная» Сімяона Полацкага (1678), пакладзеная на музыку В.Цітовым, — выдатны помнік бел.-рус. культуры. Тэксты П. захавалі беларусізмы, украінізмы, паланізмы. Музыка заснавана набел.-ўкр. папеўках і мелодыях, а таксама набел. знаменным спеве. На ўзор П. складаліся першыя рус. канты. П. і канты захаваліся ў нар. побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІЛІМО́НТАЎСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ КО́МПЛЕКС,
помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 18 ст. ў в. Чырвоная Зорка (б. Радзівілімонты) Клецкага р-на Мінскай вобл. Размешчаны ў б. летняй рэзідэнцыі мінскага ваяводы кн. Ю.Радзівіла, роду якога маёнтак належаў з 1586. У 2-й пал. 19 ст. належаў Вітгенштэйнам. У комплекс уваходзілі палац, драўляныя флігелі, будынак канцылярыі (1809), гасп. пабудовы, капліца (не захавалася), парк. Па-за межамі комплексу былі вадзяны млын, сушня, вятрак. Палац пабудаваны ў 1780—83 у стылі класіцызму (арх. К.Спампані, Я.Бэнса). Аднапавярховы выцягнуты па папярочнай восі прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Канструкцыя будынка мяшаная; вонкавыя сцены з дубовых брусоў, унутр. падоўжныя — мураваныя. У сім.-восевай кампазіцыі гал. фасада вылучаўся дарычны 4-калонны мансардавы порцік, выдзелены на фоне гарыз. шалёўкі сцен, якая імітавала руст. З дрэва былі выкананы пабеленыя элементы класічнага дэкору — трыгліфы, мадульёны, разеткі, дэнтыкулы. Драўляныя калоны кампазітнага і іанічнага ордэраў, карнізы і разеткі былі апрацаваны ў тэхніцы стука. Пасля пажару 1909 палац адбудаваны. У нішах інтэр’ера знаходзіліся кафляныя печы, малюнак якіх, як і інтэр’ерны жывапіс, выкананы ў 1780 маст. А.Смуглевічам. Ад палаца засталіся руіны. У гасп. частцы размяшчаліся дамы аканома і парабкаў, бровар, варыўня, стайні, адрына, абора. гумны, валовы млын, свіран. Свіран — прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2-схільным гонтавым дахам на кроквах. Фасад мае значны вынас даху, пад ім — галерэя на высокіх слупах (служыла для падняцця грузаў на вышку). На вільчыку даху — вежачка з невял. звонам і флюгерам. Дзверы з узорыста выкладзеных дошак аформлены маст. коўкай. Парк пейзажна-рэгулярнага тыпу (пл. каля 13 га) ахоплівае палац падковай. Высаджаны над р. Цапра, на якой створаны каскад ставоў. Перад палацам — вял. партэр. Элементы рэгулярнасці ў яго планіроўку ўносяць прамыя грабавыя, каштанавыя і ліпавыя алеі. У пач. алей устаноўлены памятны камень з інфарм. надпісам, што алея высаджана ў 1875 князёўнай М.Радзівіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУЛЬПТУ́РА ПРЫДАРО́ЖНАЯ,
розныя паводле характару і прызначэння збудаванні ці інш. аб’екты. якія ставяцца ўздоўж дарог і спалучаюць рысы скульптуры і архітэктуры малых форм; жанр манументальнага мастацтва. С.п. рэліг. і мемар. характару вядома здаўна ў многіх краінах свету (слупы са скульптурамі ў Індыі, скульптуры багоў і герояў у Стараж. Грэцыі). У выніку хрысціянізацыі ў Еўропе, у т. л.наўсх.-слав. землях, вял. пашырэнне атрымалі прыдарожныя крыжы і каплічкі. На Беларусі С.п. вядома ад язычніцкіх часоў, склалася як духоўная традыцыя бел. народа. Лаўрэнцьеўскі летапіс (14 ст.) упамінае пра звычай у радзімічаў і крывічоў пахавання каля дарог, які быў звязаны з міфалагічнымі вераваннямі ў апошні адыход і абароннае значэнне праху продкаў. Пасля хрысціянізацыі і асабліва ў перыяд сярэдневякоўя пашырылася буд-ва прыдарожных крыжоў і каплічак са скульпт. выявамі. Яны прызначаліся найперш для пакланення, а таксама мелі знакава-інфарм. значэнне. Ставілі іх звычайна на скрыжаваннях, раздарожжах ці на ўездах у населены пункт. У кампазіцыю ўключалі скульпт. выявы Хрыста, Дзевы Марыі, святых. Аздабленне адметнае высокім узроўнем разьбы па дрэве, коўкі металу. У ваен. часы ўздоўж дарог будавалі помнікі, якія нагадвалі пра гіст. падзеі і якім пакланяліся (Мілавідская мемарыяльнай капліца, Салтанаўская мемарыяльная капліца). Пасля Вял.Айч. вайны каля дарог пастаўлена вял. колькасць помнікаў, мемар. комплексаў, звязаных з брацкімі пахаваннямі і ваен. дзеяннямі, якія тут вяліся (Курган Славы Савецкай Арміі—вызваліцельніцы Беларусі, Рыленкі); яны ўключаюць у свае кампазіцыі элементы С.п. З 1960-х г. распаўсюдзіліся сімвалічныя манум.-дэкар. збудаванні на межах краіны, абласцей, раёнаў, гарадоў, у афармленні якіх выкарыстоўваюцца элементы старых гербаў, новая геральдыка. Архітэктура малых форм уздоўж аўтамаб. дарог прадстаўлена рознымі аб’ектамі добраўпарадкавання (аўтобусныя павільёны, навесы, альтанкі, кветнікі, паказальнікі і інш.). У іх аздабленні выкарыстоўваюцца фалькл. матывы дэкар. мастацтва і нар. дойлідства (прыдарожны знак каля павароту на ўрочышча Бервянец па дарозе Стоўбцы—Мікалаеўшчына, паказальнік у Купалаўскім мемар. запаведніку «Вязынка» і інш.).
А.С.Сардараў.
Да арт.Скульптура прыдарожная. Капліца на ўскраіне вёскі Квяткоўцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобл.Да арт.Скульптура прыдарожная. Крыж у Нясвіжскім раёне Мінскай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЙНО́ЎСКІ (Strojnowski) Іеранім (20.9.1754, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.8.1815),
асветнік, правазнавец, рэліг. дзеяч. Адукацыю атрымаў у навуч. установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. З 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. З 1780 праф. кафедры натуральнага права Гал. школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803 пры яго ўдзеле пераўтворана ва ун-т). З 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымін. кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага т-ва сяброў навукі. З 1806 нацарк. пасадах, з 1814 біскуп віленскі. Асн. яго твор «Навука права натуральнага, палітычнага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т. л.нарус. мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. С. стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, гал. крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. З натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей С. выводзіў сац. правы і абавязкі, да якіх адносіў вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да інш. людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сац.-паліт. ладу.
Літ.:
Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977;
Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979;
Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл.давед.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ШЫН,
гарадскі пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Аўтадарогамі злучаны са Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. За 21 кмнаПд ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. 1,3 тыс.ж. (2001).
Археал. матэрыялы сведчаць, што С. узнік у 12 ст. як феад. замак (гл.Стрэшынскі замак) Побач з замкам вырасла неўмацаванае паселішча. Некат. даследчыкі атаясамліваюць С. са стараж. горадам Стрэжаў, які ўпамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім летапісах пад 1127/28 і 1159. С. упамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 ст.). У 1399 С. падараваны вял.кн.ВКЛ Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 ст. горад неаднойчы разбураны. Паводле падымнага рэестра Стрэшынскай вол. 1608, горад падзяляўся на 2 часткі: асн. тэрыторыю (каля замка, мела 56 дамоў) і прадмесце Слабада (46 дамоў); меў 2 ганчарныя майстэрні, рудню, вадзяны млын нар. Стрэшынка. Інвентар 1628 апісвае замак, сядзібу, касцёл і царкву са званіцай; С. — мястэчка, меў 100 двароў, паромную пераправу на Дняпры каля замка. У 1700 каля мястэчка заснавана паташная буда. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) С. у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага пав., мястэчка. уладанне графа Остэрмана. У 1807 пабудавана Пакроўская царква. У канцы 19 ст. ў С. каля 2 тыс.ж., 184 двары, лясны промысел і дробны гандаль, пач. школа. У 1924—27 і 1939—55 цэнтр Стрэшынскага раёна, у 1927—39 і з 1956 у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., з 1938 гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 да 29.11.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 1965 чал.
Працуюць цагельны з-д, камбінат быт. абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, Цэнтр сац.-псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (праграма ЮНЕСКА), бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Стрэшынская царква. Напаўд.-ўсх. ускраіне гарадзішча (12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКА́РНАЕ РАМЯСТВО́,
выраб рэчаў быт. і маст. прызначэння натакарным станку. Засн.на апрацоўцы разцом загатоўкі з дрэва, косці, металу, каменю і інш., прыведзенай у вярчальны рух. Часта спалучаецца з разьбой, інкрустацыяй, гравіраваннем, паліраваннем, размалёўкай і інш. Здаўна пашырана ў многіх народаў свету. Шырока вядомы хахламское і полхаўска-майданскае (Расія) Т.р. ў спалучэнні з размалёўкай, гуцульскае (Украіна) — з разьбой і інш.
На Беларусі прасцейшыя такарныя станкі ўвайшлі ў практыку з 11—13 ст., тады ж Т.р. вылучылася ў самаст. рамяство. З дрэва і косці тачылі дробныя прадметы (посуд, гузікі, шахматы, тронкі нажоў і інш.), нярэдка аздаблялі гравіраваным арнаментам. Шмат бел. майстроў-токараў у 17 ст. працавалі ў Маскоўскім Крамлі, дзе яны выраблялі драўляныя дэталі мэблі, арх. ўбранства, шахматы, чарніліцы, парахоўніцы са слановай косці. У 19—1-й пал. 20 ст. Т.р. пашырылася ў нар. побыце; у многіх выпадках было дапаўненнем у сталярным, бандарным, стальмашным рамёствах. Т.р. нярэдка займаліся цэлыя вёскі. Тачылі сталовы посуд (міскі, талеркі, ступкі, сальніцы, бочачкі), быт. прадметы (попельніцы, люлькі, падсвечнікі, бязмены), вытв. прылады (калаўроты, верацёны), дэталі мэблі, трансп. сродкаў, арх. аздаблення і інш.Найб. выкарыстоўваўся даўні варыянт такарнага станка, які ўяўляў сабою 2 стойкі з метал. стрыжнямі, паміж якімі гарызантальна заціскалі загатоўку. Вярчальны рух ёй надаваў шнур (рэмень, вяроўка), што ахопліваў загатоўку і адным канцом мацаваўся ўверсе да спружыністага рычага (жэрдкі, заткнутай за бэльку), другім — да дошкі, што ляжала на падлозе. Націскаючы нагой на дошку, прыводзілі ў вярчэнне загатоўку і апрацоўвалі яе разцом. Дробныя вырабы (верацёны, рукаяткі інструментаў) выточвалі на ручным варыянце станка—смыку. У наш час Т.р. (пераважна з дрэва) развіваецца на некат. ф-ках маст. вырабаў, ім займаюцца нар. майстры, якія вырабляюць рэчы быт., сувенірнага, утылітарна-маст. прызначэння.
Літ.:
Сахута Я. Такарныя вырабы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975, №1.
Я.М.Сахута.
Да арт.Такарнае рамяство. Такарны станок.Да арт.Такарнае рамяство. Вырабы з с. Полхаўскі Майдан і с. Круцец Ніжагародскай вобл. Расія. 1970-я г.Да арт.Такарнае рамяство. Вырабы з размалёўкай. Брэсцкая фабрыка сувеніраў. 1980-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЫ́ДА (Florida),
штат наПд ЗША. Уключае п-аў Фларыда, тэр., што прылягае да мацерыка, і а-вы Фларыда-Кіс. Пл. 152 тыс.км². Нас. 15 111 тыс.чал. (1999). Адм. ц. — г. Талахасі. Гал. гарады; Джэксанвіл, Маямі, Тампа, Сент-Пітэрсберг, Арланда. Паверхня — нізінная, забалочаная (выш. да 99 м), складзена пераважна з вапнякоў; развіты карст. Клімат акіянічны, субтрапічны, наПд — трапічны. Сярэдняя т-растудз. ад 12 °CнаПн да 21 °CнаПд, ліп. адпаведна ад 26 да 29 °C. Ападкаў 900—1400 мм за год. Шмат азёр. Лясы з хвоі, магнолій, пальмаў; уздоўж узбярэжжаў — мангравыя зараснікі. Нац. парк Эверглейдс уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гал. галіны эканомікі — турызм і сельская гаспадарка. Вырошчваюць цытрусавыя (1-е месца ў краіне па зборы апельсінаў), агародніну, бавоўнік, арахіс, тытунь, цукр. трыснёг і інш. Гадуюць (млн. галоў, 2000) буйн. раг. жывёлу (1,8), свіней (0,04), бройлераў (129). Марское рыбалоўства. Здабыча фасфарытаў і буд. матэрыялаў. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (радыёэлектронная, эл.-тэхн., вытв-сцьтрансп. абсталявання, інструментаў, суднабудаванне), харч., паліграф., хім., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Гал. парты: Джэксанвіл, Канаверал, Маямі, Пенсакола, Порт-Эверглейдс, Сент-Пітэрсберг, Тампа. 12 міжнар. аэрапортаў. Наўсх. узбярэжжы шматлікія курорты: Маямі, Маямі-Біч, Уэст-Палм-Біч і інш. Даход ад турызму 52,1 млрд.дол. (1997). На мысе Канаверал — выпрабавальны палігон з касм. цэнтрам і стартавай пляцоўкай для запуску касм. караблёў.
Першымі насельнікамі Ф. былі індзейцы-семінолы. Адкрыта ў 1513 ісп. мараплаўцам Х.Пансэ дэ Леонам, які назваў яе «Ф.» (з ісп. «квітнеючая»). У 1565 засн. першае ісп. пасяленне Сан-Агусцін (цяпер Сент-Огасцін) — найстарэйшы еўрап. горад натэр. ЗША Ісп. ўладанне страчана ў 1819, калі Ф. захапілі ЗША У выніку вайны 1835—42 семінолы (іх узначальваў правадыр Ацэола) былі вымушаны перасяліцца ў Аклахому. З 1845 Ф. — 27-ы штат ЗША У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 уваходзіла ў рабаўладальніцкую Канфедэрацыю. Пасля 2-й сусв. вайны цэнтр касм. даследаванняў. Апошняя канстытуцыя Ф. прынята ў 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́РА,
рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 325 км. Пл. вадазбору 6990 км². Пачынаецца на Навагрудскім узвышшы з воз. Калдычэўскае ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., упадае ў Нёман за 2 кмнаПдУ ад в. Дашкаўцы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.Асн. прытокі: Ліпнянка, Мышанка, Лахазва, Уса, Пад’яварка (справа), Ведзьма, Грыўда, Луконіца, Сіпа (злева). Вадазбор у межах Прыпяцкага Палесся, Баранавіцкай раўніны, паўд.-зах. схілаў Навагрудскага ўзв. і Верхнянёманскай нізіны. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Ш. падзяляецца на 2 участкі. Ад вытоку да ўпадзення р. Грыўда даліна трапецападобная (шыр. 1,5 км), са стромкімі схіламі выш. 15—20 м, пойма нізкая, забалочаная і куп’істая, перарэзана асушальнымі каналамі. Шыр. разліву ад 200—300 м да 2—3 км. Ад вусця Агінскага канала пойма парэзана сеткай каналаў, па якіх (і па Агінскім канале) у веснавое разводдзе адбываецца пераліў вады са Шчары ў воз. Выганашчанскае. Рэчышча звілістае, акрамя каналізаваных участкаў у вытоку і перад упадзеннем р. Грыўда; яго шыр. 15—30 м, месцамі да 60 м. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя. На ўчастку ад упадзення р. Грыўда да вусця даліна трапецападобная, шыр. 3—5 км. Схілы стромкія, выш. 10—20 м, месцамі 35—40 м, у ніжнім цячэнні спадзістыя. Пойма забалочаная, яе шыр. ў пачатку ўчастка 1,5—2 км, у сярэдняй частцы 500—800 м, у ніжняй 50—300 м. Рэчышча звілістае. Веснавое разводдзе пачынаецца ў пачатку сак. і доўжыцца ў сярэднім 65—80 сут; ускладняецца нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў. Сярэдняе перавышэнне найвыш. ўзроўню над летне-асенняй межанню 1,8 м. Замярзае ў канцы снеж. (найб. таўшчыня лёду 40—65 см), крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 37,7 м³/с. Суднаходная ад в. Быцень (за 155 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.На рацэ Даманаўскае вадасховішча (у сутоках з р. Грыўда) і Чамялынскае вадасховішча, г. Слонім. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэмы. У маляўнічай мясціне ўздоўж ракі наПд ад г. Ляхавічы зона адпачынку Шчара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СКА-КІШЫНЁЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
стратэгічная наступальная аперацыя сав. войск 2-га Укр. (камандуючы ген. арміі Р.Я.Маліноўскі) і 3-га Укр. (камандуючы ген. арміі Ф.Х.Талбухін) франтоў ва ўзаемадзеянні з караблямі Чарнаморскага флоту, Дунайскай ваен. флатыліі ў Вял.Айч. вайну 20—29.8.1944. Мэта аперацыі — акружыць і ліквідаваць у р-не Ясы, Кішынёў, Бендэры ням.-фаш. і рум. войскі групы армій «Паўд. Украіна» (камандуючы ген.палк. Г.Фрыснер). Для правядзення аперацыі з сав. боку прыцягвалася 1,25 млн.чал., 16 тыс. гармат і мінамётаў, 1870 танкаў і самаходных артыл. установак, 2200 баявых самалётаў (з улікам авіяцыі флоту). Ім процістаялі 900 тыс.чал., 7,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 400 танкаў і штурмавых гармат пры падтрымцы 810 ням. і рум. самалётаў. У складзе сав. войск знаходзілася 1-я рум. добраахвотніцкая пях. дывізія імя Т.Уладзімірэску. Дзеянні франтоў каардынаваў Маршал Сав. Саюза С.К.Цімашэнка. 20 жн. войскі 2-га Укр. фронту з раёна наПнЗ ад Ясаў, а войскі 3-га Укр. фронту з раёна Ціраспаля пачалі наступленне. Да 23 жн. завершана аператыўнае акружэнне кішынёўскай групоўкі войск праціўніка (18 ням. дывізій) і 3-й рум. арміі, якая на наступны дзень спыніла супраціўленне. 23 жн. пачалося Народнае ўзброенае паўстанне ў Румыніі 1944. Румынія выйшла з вайны на баку фаш. блока і 24 жн. абвясціла вайну Германіі. Працягваючы наступленне, сав. войскі да 29 жн. разграмілі 22 ням. дывізіі. У выніку Я.-К.а. вызвалена ўся Малдавія, Румынія выступіла на баку саюзнікаў па антыгітлераўскім блоку; настаў крах ням. абароны напаўд. крыле сав.-герм. фронту, карэнным чынам змянілася ваен.-паліт. становішча на Балканах на карысць саюзнікаў. За гераізм у час аперацыі ў ліку іншых ураджэнцам Беларусі А.В.Петрушэўскаму прысвоена званне Героя Сав. Саюза, а С.Ф.Шутаў стаў Героем Сав. Саюза ў другі раз.
Літ.:
История второй мировой войны, 1939—1945. М., 1978. Т. 9. С. 97—100;