СЦЕ́РНІК, Бусоўня,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 36 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,28 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км, пл. вадазбору 2,5 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, месцамі невыразныя. параслі лесам, на Пн разараныя.

т. 15, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЦЯПА́НКІ,

вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Жабінка—Арэпічы. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 36 км ад Брэста. 245 ж., 100 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (да 1780).

т. 15, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫ́РТЫ (ад цюрк. сырт — узвышша),

выцягнутыя шырокія ўзвышшы (выш. 300—500 м), парэзаныя неглыбокімі лагчынамі і ярамі і ўкрытыя стэпавай расліннасцю, у Заволжы і Паўд. Перадураллі, у Расіі; роўныя або пакатахвалістыя слабарасчлянёныя дэнудацыйныя раўніны, узнятыя навейшымі рухамі на выш. 3000—4000 м і падзеленыя больш высокімі хрыбтамі на Цянь-Шані і Усх. Паміры.

т. 15, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯБРЫ́НА,

народны звычай сумеснага карыстання сенажаццю, пашай, пчоламі, падоранай жывёлай і г.д. Саўладальнікаў маёмасці называлі сябрамі. Характэрнымі рысамі адносін паміж імі была дружба і ўзаемадапамога. Звычай С., як і бонда, патранімічнага паходжання. Была найб. пашырана ў 14—16 ст. на Пд Беларусі. Рэшткі С. захоўваліся да 20 ст. Вядома была і на Украіне.

т. 15, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯНЬКО́ЎШЧЫНА,

вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Слонім—Масты. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Слонім, 120 км ад Гродна. 532 ж., 232 двары (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯЎКІ́,

вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Песачанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў, 121 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 336 ж., 119 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛДЫ́-КУРГА́Н,

горад на У Казахстана, цэнтр Талды-Курганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2-й пал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., швейная, абутковая, мэблевая, буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.

т. 15, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАРЫФІКА́ЦЫЯ,

вызначэнне тарыфу на аснове класіфікацыі аб’ектаў абкладання ці аплаты (напр., Т. заработнай платы); вызначэнне (прысваенне) тарыфных разрадаў., Ажыццяўляецца на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Адрозніваюць Т. работ — аднясенне розных па складанасці работ да пэўнага разраду тарыфнай сеткі і Т. рабочых — прысваенне ім адпаведных тарыфных разрадаў у залежнасці ад кваліфікацыі і прафесіі (спецыяльнасці).

т. 15, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТО́ЛА,

рака ў Манголіі, правы прыток р. Архон (бас. р. Селенга). Даўж. 704 км, пл. бас. 53,2 тыс. км². Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па нізкагор’ях і ўзгорыстых раўнінах. Летнія паводкі, зімой нізкі сцёк. Сярэдні расход вады каля 25 м³/с. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны красавіка. На Т. — г. Улан-Батар.

т. 15, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЯ́НАЎКА,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Халопенічы—Майсееўшчына. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнУ ад г. Барысаў, 122 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Крупкі. 424 ж., 144 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)