вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Жабінка—Арэпічы. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 36 км ад Брэста. 245 ж., 100 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (да 1780).