вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Песачанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў, 121 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 336 ж., 119 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.