БЕ́КЕР ((Becker) Карл Генрых) (12.4.1876, Амстэрдам — 10.2.1933),
нямецкі гісторык ісламу, дзярж. дзеяч. Праф. Гейдэльбергскага, Гамбургскага, Бонскага і Берлінскага ун-таў, замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). У 1910—33 выдаваў час. «Der Islam» («Іслам»). У 1921 і 1925—30 міністр па справах культаў у Прусіі. Заснаваў герм. Ісламскае т-ва, садзейнічаў рэформе вышэйшай школы, заснаваў першую Пед. акадэмію (1925), Германскую акадэмію паэзіі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Егіпта за ісламскім часам» (т. 1—2, 1902—03), «Даследаванняў ісламу» (т. 1—2, 1924—32) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (9.12.1863, Масква — 7.1.1930),
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1882. Аўтар вершаў і апавяданняў для дзяцей. У творах апяваў родную прыроду, працу простых людзей. Першая кн. перакладаў «З «Кабзара» Т.Шаўчэнкі» (1887). На рус. мову пераклаў вершы Р.Бёрнса, А.Негры, М.Канапніцкай, А.Ісаакяна. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы ў сав. час, складальнік і рэд. 1-га зб. вершаў паэта на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919).
Літ.:
Рагойша В. Напісана рукой Купалы. Мн., 1981 С. 35—56.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧАРЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎЭР (Леапольд Сямёнавіч) (7.6.1845, г. Веспрэм, Венгрыя — 15.4.1930),
скрыпач, педагог, дырыжор. У 1868—1917 жыў у Расіі, праф. Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 у ЗША: праф. Ін-та муз. мастацтва ў Нью-Йорку і Муз. ін-та Кёртыс у Філадэльфіі. Шмат канцэртаваў. Аўтар п’ес і транскрыпцый для скрыпкі з арк., рэдакцый шматлікіх скрыпічных твораў, тэарэт.прац. Сярод вучняў Я.Хейфец, Я.Цымбаліст, В.Гольдфельд.
Тв.:
Рус.пер. — Моя школа игры на скрипке;
Интерпретация произведений скрипичной классики. М., 1965.
Літ.:
Раабен Л. Л.С.Ауэр: Очерк жизни и деятельности. Л., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ХА (Aho; сапр.Бруфельт; Brofeldt) Юхані
(11.9.1861, г. Лапінлахты, Фінляндыя — 8.8.1921),
фінскі пісьменнік, журналіст. Аўтаррэаліст. аповесцяў «На заезным двары», «Чалавек з кірмашу», «Чыгунка» (усе 1884), «Адзінокі» (1890), «Раздушаны светам» (1894) і інш., зб. навел «Стружкі» (т. 1—8, 1891—1921). Падзеі стараж. гісторыі фінскага народа ў рамане «Пану» (1897) апісаны ў духу т.зв.нац. рамантызму. У творах апошніх гадоў пераважае абстрактны псіхалагізм (раманы «Юха», 1911; «Сумленне», 1914, і інш.). У 1918—19 напісаў кн.-дзённік «Паасобныя разважанні за тыдні паўстання».
Тв.:
Рус.пер. — Совесть: Роман, повести, рассказы. Л., 1969.
украінскі гісторык. Акад.АН Украіны (1919). Скончыў Кіеўскі і Харкаўскі ун-ты. З 1887 праф., у 1906—10 рэктар Харкаўскага ун-та. Чл.Дзярж. савета (1906, 1910—14). Аўтар прац па гісторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV ст. Киев, 1882;
К истории о быте древних славян. Киев, 1892;
Русская история. Т. 1—2 (ч. 1—2). М., 1909—14;
Нарис української істориографії. Т. 1 (вып. 1—2). Київ, 1923—25;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Анатоль Васілевіч) (28.8.1888, в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 2.8.1969),
бел. і рус. мовазнавец. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). Настаўнічаў, з 1926 выкладаў бел. мову ў БДУ. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. арфаграфіі (сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі бел.літ. мовы ў Інбелкульце). На пач. 1930-х г. звольнены з працы і пад пагрозай арышту ў 1934 пакінуў Беларусь. Працаваў у пед. ін-тах Расіі і Украіны. Аўтар падручніка «Беларуская мова» (1927), «Самавучыцеля па беларускай мове» (у рукапісе), артыкулаў па пытаннях бел. і рус. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАШЭ́ЎСКІ ((Bogdaszewski) Ігнат) (1809 — каля 1870),
польскі паэт. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Потым жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтарпаэт. зб-ка «Некалькі балад і аповесцяў» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы бел. фальклору. Першы перакладчык на польск. мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці Ю.Славацкага, Багдашэўскі пісаў «рускія» (г. зн. беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛЬЦАР ((Balzer) Освальд Мар’ян) (23.11.1858, г. Ходараў Львоўскай вобл., Украіна — 11.1.1933),
польскі гісторык. Чл. Кракаўскай АН (1888). Вучыўся ў Львоўскім і Кракаўскім ун-тах (1878—81). З 1887 праф. польскага права Львоўскага ун-та. З 1891 дырэктар Львоўскага краявога архіва. Заснавальнік (1901) Польскага навук.т-ва ў Львове, рэдактар (1891—94) час. «Kwartalnik Historyczny» («Гістарычны штоквартальнік»). Аўтар прац па гісторыі дзяржавы і права Польшчы і ВКЛ. Прадстаўнік т.зв. эвалюцыйнай тэорыі ўтварэння дзяржаўнасці, імкнуўся даказаць паходжанне польскай дзяржаўнасці непасрэдна з радавых адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯНО́К (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 31.5.1954, пас. Баярка Кіеўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Львоўскі паліграф.ін-т імя І.Фёдарава (1980). У 1980—89 маст. рэдактар выд-ва «Універсітэцкае». Аформіў кнігі: «Прадаецца планета» (зборнік фантастыкі), «Люлька для кошкі» К.Вонегута, «Выбранае» М.Булгакава і інш.Аўтар твораў: «Птушка, якая п’е ваду з лужыны», «Кавалачак памяці» (абодва 1985), «Выпадковае танга» (1988) і інш., у якіх паэтычная летуценнасць мастака, яго ўяўленне пра шчасце, гармонію чалавека і прыроды, налёт лёгкага смутку.