возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 17 км на ПнУадг.п. Расоны. Пл. 0,9 км², даўж. 2,41 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 8,24 км. Пл. вадазбору 10,8 км². Схілы катлавіны выш. 12—15 м, на ПнУ да 25 м, пад лесам. Берагі нізкія, на Пн супадаюць са схіламі, да ўрэзу вады расце хмызняк. Пойма шыр. да 100 м, на У і З забалочаная. Мелкаводдзе вузкае, дно пясчанае, глыбей 4 м сапрапелістае. Шыр. паласы расліннасці да 25 м. На З выцякае ручай у воз. Шэвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́НІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клява (левы прыток р. Бярэзіна, бас. Дняпра), за 5 км на Пдадг. Беразіно, каля в. Гарэнічы. Створана ў 1951, у 1972 рэканструявана. Пл. 1,08 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 6,1 м. Аб’ём вады 1,24 млн.м³. Даўжыня берагавой лініі 15 км.
Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк 94 млн.м³. Катлавіна выцягнутая. Берагі пад ворывам і сенажацямі, левы спадзісты, правы больш стромкі, выш. 1,5—2,5 м. Зарастае ў вярхоўі і каля берагоў. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння і як зона адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎДЗІ́, Гаўдзі-і-Карнет (Gaudi y Cornet) Антоніо (25.6.1852, г. Рэўс, Іспанія — 10.6.1926), іспанскі архітэктар. З 1868 жыў у Барселоне, вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе архітэктуры. У яго мудрагелістых па форме пабудовах (пераважна ў Барселоне) — у царкве Саграда Фамілія (1884—1926, не закончана), дзе ў містычным духу пераасэнсавана кампазіцыя гатычнага сабора, і ў дамах стылю мадэрн (Каса Батло, 1904—07; Каса Міла, 1905—10) пластычна сагнутыя аб’ёмы і смелыя канструкцыйныя новаўвядзенні (парабалічныя аркі, нахіленыя апоры, палегчаныя скляпенні) ствараюць уражанне фантастычных, быццам вылепленых ад рукі арганічных крывалінейных формаў.
А.Гаўдзі. Жылы дом Каса Батло ў Барселоне. 1904—07.
наданне ліставым метал. і неметал. матэрыялам складкаватай хвалепадобнай формы; разнавіднасць гібкі. Павышае жорсткасць і трываласць матэрыялаў пры рабоце на выгін і змінанне. Робіцца на выгінальных прэсах або прафілёвачных станах.
Гафрыраваныя ліставая сталь, азбестацэментавыя вырабы ідуць на дахавыя матэрыялы, буд. канструкцыі; кардон — на гука- і тэрмаізаляцыю, выраб тары; дуралюмінавыя лісты выкарыстоўваюцца ў самалётабудаванні. Гафрыруюць таксама тканіны. Пры ручным спосабе гафрыравання тканіну закладваюць у папяровую форму (гафрэ), запарваюць і сушаць; пры прамысл. спосабе апрацоўваюць хім. рэагентамі, закладваюць у шаблоны, прапарваюць у аўтаклавах, потым высушваюць і ахалоджваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara),
горад у Іспаніі, адм. ц. правінцыі Гвадалахара. Размешчаны на р. Энарэс за 45 км на ПнУад Мадрыда. Каля 60 тыс.ж. (1994). Маторабуд. з-д; перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Палацы 16—17 ст., цэрквы 13—17 ст.
Старажытны горад, першапач. назва Арыяка. У 714 адваяваны арабамі ў готаў і названы Гвадалахара (у перакладзе з араб. — рака камянёў). З 1081 уладанне кастыльскага караля Альфонса I, у 15—17 ст. — роду Мендоса. У грамадз. вайну 1936—39 пад Гвадалахарай у сак. 1937 рэсп. войскі разбілі італьян.фаш. корпус, які імкнуўся захапіць Мадрыд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́ЙСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
размешчаны ў Зах. Афрыцы, займае акваторыю Гвінейскага зал., раён дэльты р. Нігер у Нігерыі і Камеруне, узбярэжжа Кот-д’Івуар, Ганы, Тога і Беніна. Пл. 230 тыс.км². Здабыча нафты з 1957 на сушы і з 1965 на шэльфе. Асн. нафтагазаносныя гарызонты прымеркаваны да апт-сенаманскіх і палеаген-міяцэнавых адкладаў. Пачатковыя запасы нафты 3550 млн.т і 1380 млрд.м³ газу (1982). Глыб. залягання прадукцыйных пластоў ад 1200—2000 м на сушы да 2500—3000 м на шэльфе. Каля 300 радовішчаў нафты і газу; галоўныя — Бому, Іма-Рывер, Окан, Мерэн (Нігерыя), Эмерод (Койга), Малонга (Ангола).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЯ́НСКАЯ НІЗІ́НА,
прыбярэжная нізіна на ПнУПаўд. Амерыкі, у Гаяне, Сурынаме і Франц. Гвіяне. Размешчана ўздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак., паміж дэльтай р. Арынока і 4°паўн. шыраты. Шыр. да 200 км. Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў; месцамі ўзнімаюцца стараж.крышт. пароды, якія ў рэльефе ўтвараюць астраўныя ўзвышшы. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэдняя т-раад 26 да 28 °C, ападкаў да 3300 мм за год. На Пн і Пд пераважаюць вечназялёныя лясы, у цэнтр.ч. — саванны, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, балоты. Плантацыі рысу, цукр. трыснягу; вырошчваюць каву, какаву, трапічную садавіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫЦКАЯ СЛАБАДА́,
археалагічныя помнікі (селішча і курганны могільнік 10—11 ст.) каля в. Дворыцкая Слабада Мінскага р-на. На селішчы выяўлены рэшткі каля 100 жытлаў, знойдзена шмат прывазных рэчаў, вырабаў мясц. рамеснікаў, прадметы ўзбраення, кераміка з клеймамі «трызубец». Магчыма, селішча абслугоўвала валокі ці сухапутны адрэзак шляху адр. Лошыца да гарадзішча на Менцы і прыйшло ў заняпад з пабудовай новага дзядзінца Мінска на сутоках Свіслачы і Нямігі. На курганным могільніку (21 насып), пераважна дрыгавічоў, пахавальны абрад трупапалажэнне. Сярод знаходак пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, пацеркі з металу, шкла і сердаліку, ганчарны посуд, драўлянае вядро з мёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́У-ДЖЫ́ЦУ (адяп. дзю мяккасць + дзюцу мастацтва, умельства),
японская сістэма самаабароны і нападзення без зброі. Асн. прыёмы: удары ў найб. слабыя часткі чалавечага цела (сонечнае спляценне, сонная артэрыя, печань і інш.), выкручванні і перагінанні суставаў рук і ног у спалучэнні з рознымі кідкамі і задушлівымі захватамі.
Вытокі Дж.-дж. ў нар. прыёмах самаабароны без зброі, вядомых у Японіі са старажытнасці. Сфарміравалася да 13—14 ст., у 14—19 ст. вельмі пашырылася ў Японіі як сістэма фіз. і баявой падрыхтоўкі самураяў. У канцы 19 ст. шляхам адбору і мадэрнізацыі элементаў Дж.-дж. створана барацьба дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗВІН, Вастан Дзвін,
рамесна-гандл. горад, цэнтр транзітнага гандлю Арменіі ў 4—13 ст. (за 35 км на Пдад Ерэвана). У 330-я г.арм. цары Аршакіды пабудавалі тут крэпасць і перанеслі туды сваю рэзідэнцыю. Пасля падзення Арм. царства ў 428 Дз. стаў рэзідэнцыяй перс. правіцеляў Арменіі. З 640 — цэнтрам араб. эмірата — Армінія. У 1236 разбураны манголамі. Раскопкі Дз. праводзяцца з 1937. У крэпасці адкрыты руіны палацаў, жылыя дамы і ганчарныя майстэрні 10—13 ст. У цэнтры горада — рэшткі сабора (перабудаваны ў 7 ст.), палац каталікоса (5 ст.), будынак вял. караван-сарая і інш.