ЦЭРУСІ́Т (ад
мінерал класа карбанатаў, карбанат свінцу, PbCO3. Змяшчае да 77,5% свінцу, прымесі цынку, стронцыю, кальцыю, серабра.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае суцэльныя масы, зярністыя агрэгаты, скарынкі, нацёкі і ўкрапанікі, радзей крышталі. Бясколерны празрысты або снежна-белы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)