ФАЛЕРЫ́СТЫКА (ад грэч. phalaron металічныя ўпрыгожанні),
дапаможная гіст. дысцыпліна, якая вывучае гісторыю сістэм узнагарод і самі ўзнагароды, што прызначаюцца для публічнага нашэння на шыі і на грудзях (ордэны, медалі, знакі адрознення, значкі, жэтоны і інш.). Зпач. 20 ст. існавала ў межах нумізматыкі і медальерства (гл.Медальернае мастацтва). Тэрмін «Ф.» з’явіўся ў канцы 1930-х г. У 1960-я г. пачалося вылучэнне Ф. ў асобную дысцыпліну. З 1980-х г. выпрацоўваюцца новыя падыходы да аб’ектаў даследавання, вывучаюцца персанальныя комплексы ўзнагарод і звязаныя з імі дакументы (ордэнскія кніжкі, граматы, патэнты і інш.), павялічваецца роля пісьмовых крыніц, пашыраецца іх кола (пэўныя пытанні могуць вывучацца па фотаздымках, партрэтах і інш.), паслабляюцца сувязі зваен. гісторыяй. Ф. азначае таксама калекцыяніраванне значкоў, нагрудных знакаў і інш.
Літ.:
Filipow K. Falerystyka (nazewnictwo, zakres, materiał, metody badawcze) // Lodzki numizmatyk. 1980. №1—4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА ДЫЭЛЕ́КТРЫКАЎ,
раздзел фізікі, у якім даследуюцца ўласцівасці дыэлектрыкаў і з’явы, звязаныя з іх эл. палярызацыяй. Фл. — тэарэт. аснова стварэння электраізаляцыйных матэрыялаў, матэрыялаў для радыё- і квантавай электронікі.
Вывучае палярызацыю дыэлектрыкаў, электраправоднасць, дыэлектрычныя страты, эл. трываласць, піраэлектрычнасць, п’езаэлектрычнасць, электрастрыкцыю і інш. Даследуе ўласцівасці лінейных дыэлектрыкаў, а таксама сегнетаэлектрыкаў (гл.Фізіка сегнетаэлектрыкаў). Карыстаецца эл. метадамі вымярэння характарыстык дыэлектрыкаў, дыфракцыйнымі металамі даследавання структуры, рэзананснымі метадамі вывучэння структуры і палёў, спектральнымі метадамі ў шырокім дыяпазоне частот і інш.
На Беларусі даследаванні па Ф.д. вядуцца з 1935 у Бел.нац.тэхн. ун-це, з 1959 — у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН, з 1964 — у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Тареев Б.М. Физика диэлектрических материалов. 2 изд. М., 1982;
Рез И.С., Поплавко Ю.М. Диэлектрики: Основные свойства и применения в электронике. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРОНТ»,
газета Выканаўчага к-та з’езда салдацкіх, рабочых і сял. дэпутатаў Заходняга фронту. Выдавалася з 6(19).5 да 20.11(3.12).1917 у Мінску на рус. мове штодзённа. Змяшчала пастановы і рэзалюцыі франтавога з’езда, інструкцыі па стварэнні салдацкіх к-таў, справаздачы пасяджэнняў Выканаўчага к-таЗах. фронту (Выкамзаха). Асн. ўвагу аддавала дэмакратызацыі армейскага жыцця. Мела пастаянныя рубрыкі: «Афіцыйны аддзел», «У франтавым камітэце», «Лісты ў рэдакцыю» і інш. З’яўлялася трыбунай Камітэта выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту, перасцерагала ад небяспекі грамадз. вайны і контррэвалюцыі. Пасля выхаду бальшавіцкай фракцыі з Выкамзаха выступала ў падтрымку ідэі стварэння аднароднага дэмакр. ўрада. Апошнія нумары прысвечаны падрыхтоўцы да склікання 2-га франтавога з’езда і да выбараў ва Устаноўчы сход. У сувязі з пераабраннем Выканаўчага к-та выхад газеты спынены. Замест яе з 1(14).12.1917 выходзіла газ.«Советская правда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МАРШЭЛЬД (Hammarskjōld) Даг Яльмар (29.7.1905, г. Іёнчэпінг, Швецыя — 18.9.1961),
дзяржаўны дзеяч Швецыі, дыпламат, эканаміст. Чл.Швед. акадэміі (з 1954). Сын К.Я.Хамаршэльда, прэм’ер-міністра Швецыі ў 1914—17. Скончыў Упсальскі ун-т (1928). У 1930—34 сакратар швед. Камісіі па беспрацоўі. У 1936—45 статс-сакратар Мін-ва фінансаў, адначасова ў 1941—48 старшыня праўлення Нац. банка. З 1949 ген. сакратар Мін-ва замежных спраў, з 1951 міністр без партфеля; у 1952—53 узначальваў швед. дэлегацыі пры ААН. Зкрас. 1953 ген. сакратар ААН (у вер. 1957 перавыбраны). Садзейнічаў вырашэнню міжнар. канфліктаў у Егіпце (вакол Суэцкага канала, 1956), Венгрыі (паўстанне і сав. ўмяшанне 1956), хваляванняў у Ліване (1952) і Конга (1960). Загінуў у авіякатастрофе ў час пасрэдніцкага візіту ў Конга. Аўтар кн. «Знак на шляху» (выд. 1963). Нобелеўская прэмія міру 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШЧАНКА Віктар Елісеевіч (н. 15.3.1927, в. Бярозкі Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968), праф. (1971). Засл. дз. нав. Башкірыі (1970). Засл. дз. нав. Расіі (1971). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1951) і Маскоўскі нафтавы ін-т (1956). З 1951 на гасп.-эканам. рабоце ў Сібіры. З 1960 заг. кафедры Уфімскага нафтавага ін-та. У 1983—95 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў нафтавай, газавай і нафтаперапр. прам-сці.
Тв.:
Повышение производительности труда в добыче нефти. М., 1976 (разам з Э.А.Зайнетдзінавым);
НОТ и техническое нормирование на нефтяных предприятиях. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);
Программно-целевое планирование линейного строительства. Мн., 1987 (разам з В.Р.Карпавым);
Организация и планирование нефтегазоразведочных работ с основами АСУ. 4 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКЕРМА́Н Сямён (Саламон) Тобіясавіч (1902, г. Віцебск — 1988),
расійскі канструктар-распрацоўшчык сістэм прыцэльвання. Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1926). З 1930 ва Усесаюзным аб’яднанні оптыка-мех. прам-сці (нач.КБ, тэхн. дырэктар доследнага КБ), з 1936 гал. канструктар Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). У 1937—42 і з 1947 у Ленінградскім ін-це дакладнай механікі і оптыкі (праф., у 1947—72 заг. кафедры). У 1942—47 заг. кафедры Маскоўскага вышэйшага вучылішча. Навук. працы па дакладным прыладабудаванні, канструяванні і юсціроўцы оптыка-электронных прылад. Распрацаваў шэраг прыцэльных прыстасаванняў для зенітнай і авіяц. артылерыі. Адзін са стваральнікаў серыйнага авіяц. гіраскапічнага прыцэла для знішчальнікаў «МіГ», мех. ракурснага прыцэла для дробнакалібернай зенітнай артылерыі.
Тв.:
Точные механизмы: Основания теории, расчет и конструкция. Ч. 1—2. М., 1941;
Управление машинами при помощи оптического луча. Л., 1969 (разам з А.С.Грыдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫ Гарымір Гарыміравіч (н. 22.1.1923, г. Камянец-Падольскі Хмяльніцкай вобл., Украіна),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1949). У 1949—57 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. З 1959 у НДІ механікі Маскоўскага ун-та (з 1960 дырэктар). Навук. працы патэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы вял. скарасцей, тэорыі дэтанацыі і гарэння. Развіў тэорыю пагранічнага слоя з паверхняй разрыву ўнутры яго, прапанаваў метад інтэгравання ўраўненняў газавай дынамікі для патокаў з моцнымі ўдарнымі хвалямі. Распрацаваў метады разліку патокаў газу ў каналах пры наяўнасці франтоў гарэння. Дзярж. прэміі СССР 1972, 1978.
Тв.:
Течение газа с большой сверхзвуковой скоростью. М., 1959;
Теория сверхзвуковых течений газа // Механика в СССР за 50 лет. М., 1970. Т. 2;
Теоретическое и экспериментальное исследование аэродинамических характеристик пространственных тел. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ЖЫК Сямён Пятровіч (1923, г. Барысаў Мінскай вобл. — 2001),
расійскі фізік. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі мех.ін-т (1951). З 1951 на прадпрыемстве Мін-ва сярэдняга машынабудавання СССР, з 1961 у Падольскім тэхнал.НДІ. У 1964—73 і 1978—92 ва Усесаюзным н.-д. праектна-канструктарскім і тэхнал. ін-це крыніц току (нач. аддзялення), у 1973—78 у Маскоўскім авіяц.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі высокадысперсных асяроддзяў. Разам зінш. распрацаваў канцэпцыю адрозных ад кулонаўскіх сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння паміж малымі метал. часцінкамі (сілы ўзаемнага зараджвання). Дзярж. прэмія СССР 1954. Ленінская прэмія 1958.
Тв.:
Ультрадисперсные металлические среды. М., 1977 (разам з І.Дз.Морахавым, Л.І.Трусавым);
Малые металлические частицы в физике и химии (разам Л.К.Грыгор’евай, Э.Л.Нагаевым) // Природа. 1988. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАСЛАБО́ДСКІ БОЙ 1942,
бой партызанскага атрада В.А.Васільева па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п.Чырвоная Слабада 31 кастрычніка ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон (больш за 130 чал.) быў добра ўзброены. 30 кастр. атрад выйшаў з Арлікоўскага лесу і ноччу заняў зыходныя пазіцыі. 3 узводы партызан перакрылі дарогі на г.п. Старобін, г. Слуцк і в. Семежава, перарэзалі тэлеф. сувязь. У 4 гадз раніцы штурмавыя групы партызан атакавалі будынкі засн. сіламі праціўніка і пасля амаль 5-гадзіннага бою вызвалілі з турмы зняволеных, спалілі будынкі жандармерыі, паліцэйскай аховы, раённай управы і інш. дамы фаш. адміністрацыі, склады з правіянтам, млын, лесапільню, электрастанцыю; захапілі шмат боепрыпасаў, грузавую машыну, матацыкл, 4 радыёпрыёмнікі, 2 пішучыя машынкі, вял. колькасць прадуктаў і дакументаў. У выніку акупацыйныя службы пакінулі Чырвоную Слабаду і не аднавілі ў ёй гарнізон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).