БА́РНА ((Barna) Віктар) (1912—1972),
венгерскі спартсмен (настольны тэніс). Чэмпіён свету 1930, 1932—35 у адзіночным разрадзе, 1929—35 у парных мужчынскіх, 1932, 1935 у парных змешаных, 1929—31, 1933—35, 1938 у камандных спаборніцтвах. З 1939 выступаў за Вялікабрытанію.
т. 2, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБА,
вёска ў Беларусі, у Квасевіцкім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Зара». За 23 км на З ад Івацэвічаў, 159 км ад Брэста. 101 ж., 44 двары (1995). Базавая школа. Юр’еўская царква (1790) — помнік драўлянага дойлідства.
т. 1, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁН (лацінскае Orion),
экватарыяльнае сузор’е з найбольш яркімі зоркамі Рыгель, Бетэльгейзе, Белатрыкс. Тры блізка размешчаныя зоркі 2-й зорнай велічыні ўтвараюць «пояс Арыёна», ніжэй за які знаходзіцца Арыёна вялікая туманнасць. На тэрыторыі Беларусі сузор’е бачна ўвосень і зімою (гл. Зорнае неба).
т. 2, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ СТАЎРАПО́ЛЬСКІ КАНА́Л (да 1970 Кубань-Калаўскі),
арашальна-абвадняльны канал у Стаўрапольскім краі Расійскай Федэрацыі. Адкрыты ў 1967. Злучае р. Кубань з Чаграйскім вадасховішчам (Калмыкія). Даўж. больш за 480 км. Прапускная здольнасць 180 м³/с. На Вялікім Стаўрапольскім канале — Вялікае вадасховішча.
т. 4, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНЕ́Б, α-Лебедзя,
зорка 1-й зорнай велічыні (1,3 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 51 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 500 пс. З Альтаірам і Вегай утварае т. зв. вял. летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе.
т. 6, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ВЕЦ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, сярод лесу. Пл. 0,3 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м. Пл. вадазбору 4,88 км². Пратокай злучана з воз. Чарвятка.
т. 4, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАШЭ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Шчара, за 7 км на ПнЗ ад г. Баранавічы. Пл. 0,25 км², даўж. 550 м, найб. шыр. 500 м. Праз ручай і сістэму меліярац. каналаў злучана з р. Шчара.
т. 6, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІШЧА́НКА,
рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Лужаснянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 166 км². Выцякае з воз. Болецкае, за 0,6 км на ПдУ ад в. Новы Болецк. У верхнім цячэнні называецца Пальмінка.
т. 7, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРУГАВА́Я»,
«Кружкі», бел. нар. танец, вальсападобная полька. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Пашырана амаль па ўсёй Беларусі. Выконваецца парамі (4—8). Танцоры, трымаючыся за рукі, рухаюцца па крузе, круцячыся і прыпяваючы. Вядома і як адна з фігур танца «Кола».
т. 8, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬКА́́РТ (фінікійскае, літар. цар горада),
у заходнесеміцкай міфалогіі вярх. бог г. Тыр. Шанаваўся ў Фінікіі і па-за яе межамі, у т. л. ў Карфагене, як апякун мараплаўства і «правадыр» фінікійскай каланізацыі. Атаясамліваўся з Гераклам. Культ М. суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі.
т. 10, с. 277
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)