ДВО́РЫШЧА,

возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,11 км2, даўж. 1,32 км, найб. шыр. 120 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны невыразныя, пераважна разараныя. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Цімошышчы, ручаём з воз. Малое.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)