ШЧАДРЫ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — кастр. 1943 на тэр. Жлобінскага р-на з цэнтрам падполля ў в.Шчадрын. Налічвала 15 чал. (кіраўнікі Л.М.Жураўлёва, С.Дз.Трызна). У вер. 1942 падпольшчыкі наладзілі сувязь з групай І.А.Крышнёва, што прыбыла з-за лініі фронту і дзейнічала пад кіраўніцтвам Жлобінскага падп. райкома КП(б)Б і камандавання партыз. атрада «Смерць фашызму» брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падпольшчыкі здабывалі партызанам звесткі разведкі, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, учынялі дыверсіі (падарвалі будынак ням. камендатуры, рэгулярна мініравалі прасёлачныя дарогі і інш.). У ліку членаў падполля быў Герой Сав. Саюза С.П.Анішчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял.Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам.гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял.Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́РСАЎСКАЯ ДЗМІ́ТРЫЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры барока ў в. Шчорсы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1770—76 уладальнікам маёнтка І.Храптовічам як уніяцкая царква; буд-вам кіраваў франц.арх. Я.Габрыэль. Храм 1-нефавы, прамавугольны ў плане, з прамавугольнымі апсідай і сакрыстыямі. На гал. фасадзе 4-калонны аркадны порцік з трохвугольным франтонам і фігурны шчыт, за якім размешчана нізкая чацверыковая вежа-званіца з 4-схільным пакрыццём. Бакавыя фасады шырокім прафіляваным карнізам падзелены на 2 ярусы: ніжні расчлянёны невял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі і плоскімі лапаткамі ў прасценках; верхні прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і завершаны прафіляваным карнізам. У інтэр’еры сцены дэкарыраваны прафіляваным карнізам, нішамі, падвойнымі пілястрамі карынфскага ордэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТ,
1) у тэктоніцы — буйны (да тысячы кіламетраў у папярочніку) выступ фундамента платформы, структура, процілеглая пліце. У межах Ш. складкавы крышт. фундамент выходзіць на паверхню, напр., Алданскі шчыт, Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт. Ш. — звычайна прыўзнятая вобласць на платформе, якая толькі ў перыяды макс. трансгрэсій на кароткі час залівалася морам, таму асадкі платформавага чахла тут маламагутныя і развітыя спарадычна. Контуры Ш. вельмі ўстойлівыя і захоўваюцца доўгі час. Тэрмін «Ш.» прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс (1885), «Ш. крышталічны» — рус. геолаг М.С.Шацкі (1947).
2) У геамарфалогіі — ледзяны Ш., частка або ўсё наземнае ледавіковае покрыва шчытападобнай выпуклай формы магутнасцю да некалькіх кіламетраў (больш за 4 км у сучаснага антарктычнага ледавіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПРАЕ́КТАР,
бязлінзавы электронны мікраскоп для атрымання павялічанага відарыса паверхні цвёрдага цела. Прынцып дзеяння грунтуецца на аўтаэлектроннай эмісіі. Вынайдзены ням. фізікам Э.Мюлерам (1936).
Асн. часткі Э.п.: даследаваны ўзор у выглядзе тонкага вастрыя (радыус крывізны не больш за 0,1 мкм), які служыць катодам; шкляная сферычная ці конусападобная колба, дно якой пакрыта люмінафорам; анод у выглядзе праводнага слоя на сценках колбы ці тонкага кальца вакол катода. Вылучаныя электроны паскараюцца ў радыяльных (адносна вастрыя) напрамках, бамбардзіруюць экран, выклікаюць свячэнне люмінафора і тым самым ствараюць павялічаны (да 106 разоў) відарыс паверхні ўзору, які адлюстроўвае яго крышталічную структуру. Выкарыстоўваецца для вывучэння аўтаэлектроннай эмісіі металаў і паўправаднікоў, вызначэння работы выхаду электронаў з розных граней монакрышталёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́РТЭЛЬ Фёдар Фёдаравіч (24.1.1767—20.4.1825),
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1823). З прускіх дваран. У рас. арміі з 1785. У 1798—1801 маскоўскі, у 1802—08 пецярбургскі паліцмайстар, у 1810—11 ген.-кватэрмайстар Малдаўскай арміі. З 7.3.1812 у чыне ген.-лейтэнанта корпусны камандзір войск (каля 9 тыс.чал.), размешчаных каля г. Мазыр. Да жн. 1812 змагаўся супраць прыхільнікаў Напалеона ў ваколіцах Мазыра і Оўруча. У вер. 1812 заняў Глуск, але не адважыўся развіваць поспех і вярнуўся ў Мазыр. За невыкананне загаду П.В.Чычагова накіравацца на Мінск заменены С.А.Тучковым. Да кастр. 1815 ваен. ген.-паліцмайстар дзеючых армій. Удзельнік замежных паходаў 1813—15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕ́ЛЬ (Effel) Жан [сапр. Франсуа Лежон
(Lejeune); 12.11.1908, Парыж — 1982], французскі графік, карыкатурыст. Ганаровы чл.АМСССР (1973). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. Аўтар паліт. карыкатур, альбомаў, малюнкаў, выкананых пяром ці фламастэрам у яснай лінеарнай манеры, з лагодным, нар. па духу гумарам, якія інтэрпрэтавалі біблейскія легенды: зб-кі «Палкоўнік дэ ла Рок» (1936),
«Рытурнель» (1938), серыі «Маленькі анёл» (1943), «Стварэнне свету» (1951—54), «Стварэнне чалавека» (1951—53), «Выхаванне Адама» (1954), «Стварэнне Евы» (1960), брашур «Ад Дэбрэ да Пампіду» (1964), «Гартаючы гісторыю Францыі ад народнага фронту да нашых дзён» (1969), «Байкі Лафантэна» (1975). Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КА (Jucca),
род кветкавых раслін сям. агававых. Каля 40 відаў. Пашыраны на ПдПаўн. Амерыкі і ў Цэнтр. Амерыцы; элемент кактусава-акацыевых саваннаў. Культывуецца.
Дрэвападобныя вечназялёныя расліны. Сцёблы выш. да 6(12) м. дыям. да 30 см. Бессцябловыя віды ўтвараюць шчыльныя дзярнінкі. Лісце мечападобнае, цвёрдае, даўж. больш за 1 м, скучанае на верхавінцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі (да 300) буйныя, белыя. у верхавінкавых мяцёлках даўж. 0.5—2 м. Плод — сухая каробачка ці сакаўная ягада. у некат. — ядомая. Лісце Ю. — прамысл. сыравіна для атрымання стэроідных сапанінаў, што выкарыстоўваюцца для сінтэзу гарманальных прэпаратаў; з лісця Ю. ніткаватай (J. filamentosa) вырабляюць тэхн. валокны. Лек., тэхн., харч., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
плато ў сістэме Унутр. пояса Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША (штат Аляска) і Канадзе. Буйныя масівы з плоскімі вяршынямі (выш. да 1500—2000 м), асобныя тэктанічныя катлавіны. Горныя масівы складзены пераважна з крышт. парод і маладых вулканічных покрываў. Дно катлавін размешчана на выш. 200—500 м, укрыта рыхлымі антрапагенавымі адкладамі. Радовішчы медзі, свінцу, кам. вугалю, нафты, золата. Клімат субарктычны, кантынент., на З больш мяккі. Сярэдняя т-растудз. да -30 °C, ліп. 10—15 °C. Ападкаў да 300 ммза год. Разгалінаваная сетка рэк бас. Юкан і Кускаквім. На тэрасах і прыдалінных схілах да выш. 400 м — хвойныя лясы, вышэй рэдкалессі і гарнатундравая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛЕ́НСКІ Антон Паўлавіч (5.7 1818, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1874),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. У 1840-я г. прыхільнік арыстакратычнай эміграцыі А.Чартарыйскага, выказваўся за скасаванне прыгону. У 1860-я г. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве. З вер. 1862 чл. Віленскага к-та «белых». З лют. 1863 чл.Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арг-цыяй Міншчыны, арганізоўваў распаўсюджванне на Беларусі падп. выданняў, у т. л.«Гутаркі старога дзеда». 1.6.1863 арыштаваны, у 1865 засуджаны на 15 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Кракаве. Памёр у Вільні.