(н. 9.6.1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.літ.-знавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). У 1974—78, 1982—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1978—82 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме АН Беларусі. Даследуе гісторыю стараж.-бел. л-ры, лацінамоўную л-ру Беларусі і Літвы 15—18 ст. (манаграфія «Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы: Першая палавіна XVI ст.», 1979). Падрыхтаваў да друку паэму М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1980). Укладальнік зб-ка дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988) і аўтар навук. каментарыя да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЕ́ЎСКІ Мітрафан
(свецкае імя Міхаіл),
украінскі і беларускі пісьменнік, культ.-асв. дзеяч 1-й пал. 18 ст. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1732). Пастрыгся ў манахі; з 1733 быў выкладчыкам, у 1736—37 прафесарам паэтыкі гэтай акадэміі. Аўтар некалькіх панегірыкаў, школьных драм на біблейскія сюжэты: «Камічнае дзеянне...» (1736) і «Уладатворчае аблічча чалавекалюбства божага» (1737), дадаткам да якіх былі 10 інтэрмедый (аўтарства невядома) пра жыццё ўкр. і бел. сялян, іх нац.-рэліг барацьбу супраць польскіх паноў. У яго драм.сац.-бытавых творах дзеючыя асобы «літвіны» гавораць на бел. мове.
Тв.:
Поетика. (Сад поетичний). Київ, 1973;
Комичеськое дійствіе // Украшська література XVIII ст. Київ, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЕНЬ»,
грамадска-літаратурная газета. Выдавалася ў 1861—65 у Маскве штотыднёва на рус. мове. Орган славянафілаў. Асвятляла, пераважна з пазіцый славянафільства, праблемы гісторыі і жыцця слав. народаў. Змяшчала інфарм. матэрыялы, гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы. Асабліва вылучала бел. пытанне. Публікавала арт. Я.А.Балвановіча, А.Ф.Гільфердзінга, В.А.Ялапна і інш.прабел.-польскія і бел.-рус. ўзаемаадносіны. М.В.Каяловіч даў гіст., тэарэт. і ідэалагічнае абгрунтаванне канцэпцыі заходнерусізму (арт. «Люблінская унія Літвы з Польшчай у 1569 г.», «Літва і Беларусь», «Аб адносінах рускага грамадства да Заходняй Расіі» і інш.). Характар асвятлення бел. тэмы ад знешне памяркоўнага (1861—62) змяніўся на агрэсіўна шавіністычны пасля паўстання 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ЎЛЯ—ТО́МСАНА ЭФЕ́КТ,
змена т-ры газу пры стацыянарным адыябатным працяканні яго праз сітаватую перагародку (гл.Драселяванне). Выяўлены і даследаваны Дж.П.Джоўлем і У.Томсанам у 1852—62. Паводле малекулярна-кінетычнай тэорыі будовы рэчыва Дж.—Т.э. сведчыць пра наяўнасць сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ў газе; вымярэнні дазваляюць устанавіць ураўненне стану рэальнага газу. Велічыня і знак Дж.—Т.э. вызначаюцца суадносінамі паміж работай газу і работай знешніх сіл, а таксама ўласцівасцямі самога газу, У прыватнасці памерамі малекул і іх узаемадзеяннем, напр., пры драселяванні ад 20 да 0,1 МПа і пач. т-ры 290 К паветра ахалоджваецца на 35 К. Дж. — Т.э. пакладзены ў аснову многіх тэхн. спосабаў звадкавання газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКІ Усевалад Віталевіч
(21.12.1900, С.-Пецярбург — 28.2.1951),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1920. П’есы «Першая конная» (1930), «Аптымістычная трагедыя» (1933), «Мы з Кранштата» (1933; кінасцэнарый аднайм. фільма 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Незабыўны 1919-ы» (1949; Дзярж. прэмія СССР 1950) праграмадз. вайну. Аўтар п’ес «Апошні рашаючы» (1931), «Каля сцен Ленінграда» (1944), рамана «Мы, рускі народ» (1937), незавершанай дакументальна-маст. эпапеі «Вайна» (1954). Адметныя асаблівасці творчай манеры Вішнеўскага-драматурга — паліт. тэндэнцыйнасць, эпічнасць, напружанасць развіцця дзеяння, майстэрства адлюстравання масавых сцэн. Выступаў як нарысіст-публіцыст.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—6. М., 1954—61.
Літ.:
Хелемендик В.С. Всеволод Вишневский. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ Сяргей Анатолевіч
(н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЫ́НСКІ Міхась
(Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў на Лагойшчыне, у 1967—70 працаваў у выд-ве «Беларусь», час. «Нёман», у 1970—75 на Бел. радыё. Друкаваўся з 1959. Пісаў пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, пошукі моладдзю свайго жыццёвага шляху (зб. апавяданняў «Вокны ўначы», 1969, «Крыніца, светлая вадзіца», 1979, «У полі, за сялом...», 1981; аповесць «На павароце», 1971). Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Аўтар зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯ́ЗКІў жывёл і чалавека,
валакністыя злучальнатканкавыя ўтварэнні (пучкі, цяжы, пласціны), што злучаюць косці шкілета і іх часткі ці асобныя органы. Размешчаны пераважна ў вобласці суставаў. Функцыі З.; павышаюць трываласць змацавання касцей (умацавальныя З.), абмяжоўваюць амплітуду руху (тармазныя З.) ці накіроўваюць рух (накіравальныя З.). У некат. суставах З. выконваюць ролю т.зв. пасіўных зацяжак, аслабленне іх выклікае парушэнне статычных функцый (расцяжэнне З.). У тоўшчы некат. З. праходзяць асн. крывяносныя сасуды, што жывяць косць. З. называюць таксама дублікатуры і лісткі серозных абалонак (брушыны, плеўры і інш.), што злучаюць органы са сценкамі поласцей цела ці паміж сабой. Пра галасавыя З. гл. ў арт.Галасавы апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МАН (Zeman) Карэл
(3.11.1910, г. Острамерж, Чэхія — 1989),
чэшскі рэжысёр; адзін з заснавальнікаў чэхаславацкага лялечнага фільма. Засл. арт. ЧССР (1960). Скончыў школу маст. рэкламы ў Парыжы (1928). Сярод фільмаў: «Калядны сон» (1945), «Падарожжа ў першабытную эпоху» (1956, Дзярж. прэмія ЧССР 1957), «Тайна вострава Бэк-Кап» паводле Ж.Верна (1958, Дзярж. прэмія ЧССР 1959), «Барон Мюнхгаўзен» (1962), «Хроніка блазна» (1964), «Казкі тысяча і адной ночы» (1975), «Казкі пра Гонзіка і Маржэнку» (1981) і інш. Характэрны пошукі новых стылістычных прыёмаў, спалучэнне пластычных сродкаў мультыплікацыйнага і ігравога кіно. Прэмія Міру за дасягненні ў галіне кінамастацтва (1959), прызы на міжнар. кінафестывалях у Кане, Венецыі, Карлавых Варах і інш.
латышскі пісьменнік. Нар. паэт Латвіі (1977). Скончыў Латв.ун-т (1959). Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Зямля і мара» (1961), «Дынаміт сэрца» (1963), «Як свечка гарыць» (1971), «Скразняк» (1975), «З кветкай цудоўнай лілеі ў руцэ» (1979), «Напад матылькоў» (1988), кн. «Паэмы пра малако» (1977), кніг нарысаў «Дзённік паэта» (1965), «Курземітэ» (кн. 1—2, 1970—74), філас. мініяцюр «Эпіфаніі» (кн. 1—2, 1971—74) і інш., адметных зваротам да духоўнага аблічча сучасніка і нар. традыцый. Дзярж. прэмія Латвіі 1967. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Р.Барадулін, В.Сёмуха.