САМСО́Н Андрэй Міхайлавіч (30.10.1932, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл. — 18.1.1997),
бел. фізік, пачынальнік тэарэт. даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі. Д-р фіз.матэм. н. (1972), праф. (1977). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1973—96 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Распрацаваў тэарэт. метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання выпрамянення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Нестационарная генерация // Методы расчета оптических квантовых генераторов. Мн., 1968. Т. 2;
Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з Л.А.Катомцавай, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРНО́ЎСКІ Аркадзь Іосіфавіч (н. 14.2.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1979), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961), Мінскі ін-т замежных моў (1960). З 1961 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1967 заг. лабараторыі). Навук. працы па біялогіі лейкемічнай клеткі, мадыфікацыі яе ўласцівасцей і пераадоленні множнай лекавай рэзістэнтнасці, рэакцыі крывятворнай сістэмы на дзеянне адмоўных (неспрыяльных) фактараў навакольнага асяроддзя, антылейкемічным і радыеахоўным дзеянні біял. фактараў.
Тв.:
Hematological effects of Chernobyl in Belarus: do they really exist ten years later // Hematology. 1997. Vol. 2, № 4;
Формирование лекарственной резистентности в опухолевых клетках: (экспериментально-теорет. анализ) (у сааўт.) // Вестн. фонда фундамент. исслед. 2000. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫ ЎЛІК,
улік па ўзбуйненых эканамічных паказчыках у грашовым выражэнні, які паказвае дынаміку руху ўсіх аб’ектаў бухгалтарскага ўліку ў абагульненых вартасных паказчыках. Вядзецца ў разрэзе сінт.рахункаў бухгалтарскага ўліку, адзіны план якіх зацвярджаецца ў цэнтралізаваным парадку. Служыць для атрымання сумарных звестак аб гасп.-фін. дзейнасці прадпрыемства, установы, арг-цыі. Дае магчымасць правяраць узаемасувязь усіх гасп. аперацый і шляхам зверкі сінт. і аналітычнага ўліку кантраляваць дасканаласць і правільнасць іх адлюстравання ва ўліку. С.ў. карыстаюцца пры складанні і праверцы справаздачнасці. На прадпрыемствах (аб’яднаннях) з дапамогай С.ў. вызначаюць агульную наяўнасць асн. сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, затраты на вытв-сць, стан разлікаў з пастаўшчыкамі і г.д.; у фін.-крэдытных установах — кантралююць выкананне бюджэту і крэдытныя аперацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТАПАДО́БНЫЯ ТРУ́БКІ,
праводныя элементы лубу. (флаэмы) голанасенных і кветкавых раслін. Утвараюцца зпракамбію і камбію. У кветкавых раслін С.т. — аднарадныя цяжы злучаных канцамі цыліндрычных жывых бяз’ядзерных клетак. Іх характэрная асаблівасць — папярочныя перагародкі паміж клеткамі-членікамі, якія маюць шматлікія навылётныя адтуліны (перфарацыі), што нагадваюць сіта (адсюль назва). Праз іх па ўсёй сістэме С.т. злучаецца пратаплазма клетак і праходзяць растворы, багатыя арган. рэчывамі. Да С.т. прымыкаюць функцыянальна і генетычна звязаныя з імі жывыя суправаджальныя клеткі. У голанасенных раслін перфарацыі рассеяны на бакавых сценках моцна выцягнутых і звостраных на канцах клетак-членікаў, якія пазбаўлены суправаджальных клетак і маюць ядры. У большасці раслін С.т. функцыянуюць 1 год, у вінаграду — 2, ліпы — некалькі, некат. пальм — дзесяткі гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІМАКІ́, слізнякі,
наземныя бруханогія падкл. лёгачных малюскаў пераважна атр. сцяблініставокіх, у якіх няма вонкавай ракавіны або яна недаразвітая. Больш за 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, пераважна лясныя жывёлы. Актыўныя ноччу. На Беларусі найб. пашыраны С.: палявы (Deroceras agreste), сеткаваты (D. reticulatum), вялікі (Limax maximus) з роду арыён (Arion) і інш.
Даўж. цела 15—200 мм. Цела чэрвепадобнае або цыліндрычнае, складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай (мантыяй) і нагі. Органы дыхання — лёгачныя мяшкі. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі (кормяцца глебавымі алігахетамі і інш. відамі малюскаў). Шкоднікі пасеваў. Некат. — прамежкавыя гаспадары паразітаў с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ-КАРШАЧО́К, каршачок (Falco subbuteo),
драпежная птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны на Пн Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы (акрамя тундраў і пустынь), насяляе лясы і лесастэпы. Гняздуецца на высокіх дрэвах. Зімуе на Пд Азіі і Афрыкі. На Беларусі нешматлікі пералётны від. Нар. назвы аралок, карагольчык, кабец. Занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 36 см, маса да 280 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны буравата-чорнае з шызым адценнем, грудзей і брушка — светла-вохрыстае з буйнымі цёмнымі стракацінамі, падхвосця і галёнак — рыжае; па баках ад дзюбы чорныя палосы — «вусы». Кольца вакол вока і ногі жоўтыя. Корміцца насякомымі, дробнымі птушкамі, лятучымі мышамі. Адкладвае да 4, зрэдку да 6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЖА́РАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 12.12.1946, Ташкент),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1971). З 1990 і з 1996 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1993—96 у НДІ радыяцыйнай медыцыны (дырэктар). Навук. працы па пытаннях рэгуляторных механізмаў энергет. абмену ў клетках, малекулярных асновах і мед. наступствах уздзеяння малых доз радыяцыі. Даказаў існаванне бялку, падобнага да актыну мышцаў у мітахондрыях нямышачных клетак.
Тв.:
Выделение и характеристика актиноподобного белка митохондрий печени // Биохимия. 1984. Т. 49, вып. 11;
Некоторые тенденции в общесоматической заболеваемости населения Беларуси после катастрофы на ЧАЭС // Здравоохранение. 1996. № 5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКО́ЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Тв.:
Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журн. технич. физики. 1983. Т. 53. №11;
Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЧЫК Васіль Андрэевіч (н. 14.6.1937, в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.-вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1963). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, Мінскім радыётэхн. ін-це, СКБВА «Гарызонт». З 1978 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па электраэнергетыцы, радыётэхніцы, мікраэлектроніцы. Распрацаваў метады і сродкі фарміравання элементаў мікраэлектронікі, метады неразбуральнага кантролю матэрыялаў і вырабаў, пераўтваральнікі сонечнай энергіі, электрэтныя крыніцы току і інш. прылады, прапанаваў новыя тыпы лятальных апаратаў.
Тв.:
Новые типы преобразователей электрических полей. Мн., 1987 (у сааўт.);
Измерительные преобразователи излучений на основе полупроводниковых приборных структур. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРО́ВА Ірына Іванаўна (26.10.1930, в. Бакрылава Усць-Кубінскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 20.1.2001),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. і праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыла Іванаўскі пед.ін-т (1952). З 1958 у Карачаеўскім пед. ін-це. З 1962 у Магілёўскім пед. ін-це (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнац. адносін, нац. палітыкі, гісторыі cau.-паліт. думкі Беларусі, методыкі выкладання грамадскіх навук.