створаны ў снеж. 1918 у Петраградзе Бел. секцыяй РКП(б) з беларусаў бежанцаў, чырвонаармейцаў і маракоў Балт. флоту. Налічваў каля 200 чал., у т. л. 90 камуністаў. Камандзір атрада А.Я.Казадоеў, камісар Р.Р.Каўшыла. Устудз. 1919 два ўзводы атрада на чале з Каўшылам паводле пастановы канферэнцыі Бел. секцыі РКП(б) і выкліку Часовага рабоча-сял.сав. ўрада Беларусі адпраўлены ў Мінск, дзе частка асабовага складу атрада накіравана на работу ў Мінскую надзвычайную камісію (ЧК), упарт. і сав. органы, астатнія пазней уліліся ў Чырв. Армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Адам Пятровіч (н. 11.7.1939, в. Асташкавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1975), праф. (1994). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (1970). З 1977 у Гомельскім дзярж. ун-це (у 1979—87 і 1990—98 дэкан, у 1984—98 заг. кафедры). Навук. працы па ацэнцы ўплыву геал. будовы і гідрагеал. рэжыму Прыпяцкага прагіну на структуру геатэрмічных палёў, ролі тэхнагенных палёў у фарміраванні геаэкалагічных умоў тэр. Гомельскай агламерацыі. Удзельнічаў угеал. картаграфаванні тэр. Беларусі магнітна-тэлурычным метадам.
Тв.:
Физика Земли. Гомель, 1994;
Геофизические методы исследований: Гидрогеотермия. Гомель, 1994.
славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў АМ і ў майстэрні О.Вагнера. З 1911 выкладаў умаст.-прамысл. школе, АМу Празе, з 1920 ва ун-це ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая б-ка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), пл. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУ́ЖНІКАЎ Віктар Мікалаевіч (18.7.1931, г. Стаўрапаль, Расія — 1.1.1998),
бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1953). У 1961—97 уЦэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па метадалогіі складання водагасп. балансаў і гідралагічных разлікаў у розных прыродных і гасп. умовах, аптымізацыі рэжымаў і параметраў водагасп. сістэм, прагназіраванні ў галіне выкарыстання і аховы вод.
Тв.:
Вилейско-Минская водная система. Мн., 1987 (у сааўт.);
Использование и охрана малых рек. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯ́ШЧАНКА Сяргей Іванавіч (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рвет.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1951). З 1960 уБел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 уБел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па гігіене с.-г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў ус.-г. жывёл.
Тв.:
Стрессы у сельскохозяйственных животных. М., 1987 (разам з В.Ц.Сідаравым);
Энергоресурсосбережение в животноводстве. Барановичи, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІЁНАВАКІ́СЛЫЯ БАКТЭ́РЫІ (Propionibacterium),
род неспараносных бактэрый. Жывуць у рубцы і кішэчніку жвачных жывёл, у малочных прадуктах (акрамя малака). Непатагенныя.
Нерухомыя грамстаноўчыя палачкі. У маладых культурах — скрыўленыя, злёгку галінастыя палачкі, у больш старых — кокападобнай формы. Утвараюць калоніі жоўтага, аранжавага, чырв. колераў. Растуць у аэробных і анаэробных умовах. Узбуджальнікі прапіёнавакіслага браджэння, зброджваюць глюкозу, лактозу, інш. вугляводы, таксама некат. спірты з утварэннем прапіёнавай і воцатнай к-т і вуглякіслага газу. Закваскі, што маюць П.б., выкарыстоўваюцца ў сыраробстве (малюнак — «вочкі», смак і духмянасць швейц. сыру звязаны пераважна з прапіёнавакіслым браджэннем) і для мікрабіял. сінтэзу вітаміну B12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСТРО́М Мар’ян Станіслававіч (н. 15.3.1944, в. Янкоўцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). З 1977 уБел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па метабалічных і гемадынамічных парушэннях у хворых ішэмічнай хваробай сэрца, клініцы і асаблівасцях лячэння хворых ішэмічнай хваробай сэрца і гіпертанічнай хваробай у герыятрычнай практыцы, прафілактыцы старэння.
Тв.:
Неотложные состояния: Диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 1995 (у сааўт.);
Практическая кардиология. Т. 1—2. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭСВІТЭРЫЕ́НСТВА (ад прэсвітэр),
плынь укальвінізме, што ўзнікла ў перыяд Рэфармацыі ў Шатландыі і Англіі. Асн. прынцыпы веравучэння П. выкладзены ў «Вестмінстэрскім веравызнанні» (1648) у духу артадаксальнага кальвінізму, з яго верай ва ўсеагульную грахоўнасць людзей і абсалютнае прадвызначэнне. Культ спрошчаны; богаслужэнне складаецца з пропаведзяў, агульнай малітвы, спеваў псалмоў. Некалькі абшчын аб’ядноўваюцца ў асацыяцыю, якую ўзначальвае прэсвітэрыя ў складзе прэсвітэраў і пастараў ад кожнай абшчыны. Асацыяцыі ўваходзяць у правінцыяльныя і нац. сіноды. Найвышэйшы орган — ген. асамблея. П. існуе ў Вялікабрытаніі (у Шатландыі — дзярж. царква), Ірландыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Многія прэсвітэрыянскія цэрквы ўваходзяць уСусв. альянс рэфармацкіх цэркваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЫ́ЗМу мастацтве,
плынь уфранц. жывапісе 1910—20-х г. Заснавальнікі і гал. прадстаўнікі — А.Азанфан і Ле Карбюзье. У сваім маніфесце «Пасля кубізму» (1918) яны адвяргалі дэкаратывісцкія тэндэнцыі кубізму 1910-х г. і прынятую ім адвольную дэфармацыю натуры, дэкларавалі стварэнне мастацтва дэкаратыўнага паводле сваёй мэты і крайне строгага па форме, ачышчанага ад дэталей і ўскладненняў. У творах, якія вызначаліся падкрэсленай плоскаснасцю, плаўнай рытмікай паўпразрыстых сілуэтаў і контурных абрысаў наўмысна аднатыпных прадметаў, пурысты імкнуліся да рацыяналістычна дакладнай перадачы ўстойлівых прадметных форм, выяўлення першасных элементаў, на ўспрыняцце якіх затрачваўся б мінімум энергіі. У эстэтыцы П. склаліся прынцыпы функцыяналізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХА́ЛЬСКІ Уладзімір Вячаслававіч (2.4.1848, Мінск — 23.2.1933),
рас. і ўкр. піяніст, педагог, кампазітар і муз. дзеяч. Засл.праф. Украіны (1928). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1874) і выкладаў у ёй. З 1876 у Кіеўскім муз. вучылішчы (з 1877 дырэктар). З 1913 праф. Кіеўскай кансерваторыі (у 1913—14 першы дырэктар). Зрабіў значны ўклад у развіццё ўкр.муз. культуры і адукацыі. Стварыў школу піяністаў, вядомую за межамі Украіны. Аўтар оперы «Валерыя» (паст. 1923), «Маларасійскай (Украінскай) фантазіі» для аркестра, канцэрта для фп. з арк., «Эцюдаў у арпеджыях», фп. п’ес, рамансаў і інш. Сярод вучняў А.Браілоўскі, У.Горавіц, Р.Коган, Л.Нікалаеў і інш.