ЛЕ́БЕДЗЕЎ Уладзімір Іванавіч (н. 13.4.1940, С.-Пецярбург),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1962). З 1962 у Ін-це фізікі, у 1970—93 у Магілёўскім аддз. Ін-та фізікі АН Беларусі, з 1993 у Магілёўскім дзярж. ун-це. Навук. працы па эксперым. оптыцы, фізіцы лазераў і светлаводаў, дынаміцы выпрамянення лазераў і прасвятленні асяроддзяў аптычным выпрамяненнем. Даказаў магчымасць атрымання рэгулярных звышкароткіх імпульсаў без выкарыстання метадаў актыўнай ці пасіўнай сінхранізацыі мод.
Тв.:
Регулярные автоколебания интенсивности в полупроводниковом лазере с внешним резонатором (разам з В.І.Барысавым, У.А.Юрэвічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 51, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДА́, Лябёдка,
рака ў Шчучынскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 67 км. Пл. вадазбору 791 км². Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, цячэ па Лідскай раўніне. Асн. прытокі: Касцянеўка, Жалудзянка (справа), Жужма, Шкардзянка, Голдаўка (злева). У верхнім цячэнні называецца Лябёдка. Даліна трапецападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, большай ч. забалочаная, шыр. 500—700 м. Рэчышча звілістае, на працягу 20,4 км каналізаванае, шыр. яго ад 8—12 му вярхоўі да 15—25 му ніжнім цячэнні. Берагі стромкія і абрывістыя. У пойме меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЦЫЦІ́НЫ (ад грэч. lekithos яечны жаўток), халінфасфатыды,
складаныя эфіры амінаспірту халіну і дыгліцэрыдфосфарных кіслот; найважн. прадстаўнікі фосфаліпідаў. Малекулы складаюцца з рэшткаў гліцэрыну, тлушчавых к-т, фосфарнай к-ты і халіну.
Гіграскапічныя воскападобныя рэчывы, добра раствараюцца ў спіртах. У арганізме чалавека многа Л. у печані, сардэчнай мышцы, нерв. тканцы. Шмат Л. у яечным жаўтку, ікры рыбы, насенні coi і сланечніку. Асн. функцыя ў арганізме — удзел у будаўніцтве біял. мембран. Шэраг Л. атрыманы сінтэтычна. У медыцыне пры хваробах нерв. сістэмы, анеміях ужываюць цэрабралецыцін, які атрымліваюць экстракцыяй з мозга буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваецца ў харч., тэкстыльнай і касметычнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНД (Lind) Ені (Жэні; 6.10.1820, Стакгольм — 2.11.1887),
шведская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеўскім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. З 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. З 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала голасам надзвычай вял. дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т. л.драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж.Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж.Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед.нац. рамантызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПМАН (Lipmann) Фрыц Альберт (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук. працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖАСНЯ́НСКАЙ ЗЕМЛЯРО́БЧАЙ ШКО́ЛЫ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры мадэрн ув. Лужасна Віцебскага р-на. Узведзены ў 2-й пал. 19 ст., у 1905—09 рэканструяваны. Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца 3-павярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колерах. Аконныя праёмы на 2-м паверсе з лучковым завяршэннем, на 1-м — прамавугольныя. У 1909 у будынку адкрыта земляробчая школа. З 1965 — Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЖЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., убас.р. Тураўлянка, за 30 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,46 км², даўж. каля 2,3 км, найб.шыр. 250 м, найб.глыб. 10,3 м, даўж. берагавой лініі 5,3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м, у ніжняй ч. парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 1,5—2 м выслана пяском, ніжэй — ілам. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. да 15 м. 3 возера выцякае ручай увоз. Паўазер’е.
кітайскі паліт. дзеяч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрап. новаўвядзеннямі. Учас.«Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 узначальваў кіт. секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРАТУ́РА (ад лац. magistratus саноўнік, начальнік),
1) уСтараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж. пасад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвышэйшымі былі дыктатар, консул, прэтар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв.каміцыямі, тэрмінам на 1 год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне.
2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць функцыі суда і пракурорскага нагляду; у ЗША — сукупнасць усіх дзярж. чыноўнікаў.
3) Сістэма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5—2 гады. Гл. таксама Магістр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК Алена Рыгораўна (4.4.1914, в. Паддзягцярня Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1996),
удзельніца Мінскага патрыятычнага падполля. Герой Сав. Саюза (1943). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыла Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), Мінскі пед.ін-т (1952). У ноч на 22.9.1943 выбухам міны, пастаўленай М. па заданні камандавання партыз. атрада «Дзіма», быў знішчаны ген. камісар Беларусі В.Кубэ. З вер. 1943 у партызанах, потым у Маскве. З 1948 у Мін-ве дзярж. кантролю БССР. У 1952—60 нам. дырэктара цэнтр.навук. б-кі імя Я.Коласа АНБССР. Аўтар кн. «Помста» (2-е выд., 1988).