літаратурна-мастацкі і публіцыстычны часопіс. Выдаецца з 1924 у Маскве на рус. мове штомесячна. Мае раздзелы: «Проза і паэзія», «З літаратурнай спадчыны», «Публіцыстыка і нарысы», «Літаратурная крытыка» іінш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт.ікульт. жыцця краіны. Змяшчае літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, успаміны, матэрыялы па пытаннях культуры і мастацтва. Знаёміць з новымі кнігамі. У часопісе надрукаваны маст. творы К.Ваншэнкіна, В.Каверына, Э.Казакевіча, Ю.Морыц, К.Паустоўскага, А.Рыбакова, У.Салаухіна, А.Сафронава, А.Талстога, А.Твардоўскага, А.Фадзеева, Л.Філатава, А.Чакоўскага, М.Шолахава іінш. Сярод бел. пісьменнікаў, творы якіх друкаваліся ў «О.», П.Броўка, Я.Брыль, В.Быкаў, М.Гарэцкі, У.Калеснік, Я.Колас, Я.Купала, І.Навуменка, А.Савіцкі, М.Танк, І.Шамякін іінш.Гал. рэдактары: А.Серафімовіч (1926—29), Ф.Панфёраў (1931—60, з перапынкамі), У.Кочатаў (1961—73), А.Ананьеў (з 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎЗБРАЕ́ННЕ,
аснашчэнне войск новым, больш дасканалым узбраеннем і тэхнікай для падтрымання неабходнага ўзроўню баявой гатоўнасці. П. папярэднічаюць вывучэнне ўласцівасцей і магчымасцей стварэння новых узораў узбраення, ваен. тэхнікі і іх састаўных частак, якія забяспечваюць неабходны ўзровень абарончага патэнцыялу краіны. Плануецца і праводзіцца па праграмах, якія ўключаюць н.-д.і доследна-канструктарскую дзейнасць, вытв-сцьі эксплуатацыю ваен. тэхнікі. Пры ажыццяўленні П. ўлічваюцца колькасныя і якасныя ўзроўні забяспечанасці ўзбр. сіл, а таксама тэндэнцыі развіцця сродкаў узбр. барацьбы ў свеце. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў рамках дзярж. праграм узбраення на 5 (10) гадоў і на аснове Ваеннай дактрыны, канцэпцый нац. бяспекі, ваен. будаўніцтва (ваен. рэформы), асн. кірункаў развіцця ўзбраення іваен. тэхнікі, прагнозаў сац.-эканам. развіцця краіны. Пачынаецца з серыйнай вытв-сці ваен. тэхнікі і паступлення яе ў часці і злучэнні. Замена ўстарэлых узораў робіцца без зніжэння баявой гатоўнасці войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАДНІКІ́электрычныя,
рэчывы (целы, матэрыялы) з высокай электраправоднасцю. У адрозненне ад паўправаднікоўідыэлектрыкаў маюць значную колькасць свабодных зараджаных часціц (носьбітаў зарадаў), якія ў эл. полі набываюць упарадкаваны рух. Асн. П. — металыі іх сплавы, электраліты, плазма.
У металах носьбітамі эл. току з’яўляюцца электроны, у электралітах — іоны, у плазме — электроны і іоны. Пры нізкіх т-рах многія металы і некаторыя паўправаднікі набываюць звышправоднасцьі становяцца звышправаднікамі. Метал. П. выкарыстоўваюцца ў эл.кабеляхіправадах электрычных, абмотках эл. машын, трансфарматараў, прылад і апаратаў; электраліты — пераважна ў эл. акумулятарах. Адзін з найлепшых П. — серабро, выкарыстоўваецца для тонкіх правадоў вымяральных прылад, для электродаў, якія уплаўляюць у кераміку, шкло іінш.Найб. пашыраны П. — медзь, спалучае электраправоднасць з трываласцю, гнуткасцю, каразійнай устойлівасцю. Больш лёгкі і танны П. — алюміній, аднак з меншай электраправоднасцю і трываласцю. Медныя, алюмініевыя і сталеалюмініевыя правады шырока выкарыстоўваюцца ў лініях электраперадачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́НТ (франц. remonte ад remonter паправіць, папоўніць, зноў сабраць),
сукупнасць тэхніка-эканам.іарганізац. мерапрыемстваў, звязаных з падтрыманнем і частковым або поўным аднаўленнем спажывецкай вартасціасн. фондаў (сродкаў вытв-сці) ці прадметаў асабістага карыстання. Бывае бягучы, сярэдні і капітальны.
Р. тэхн. аб’ектаў (канструкцый, машын, вырабаў) робяць з мэтай аднаўлення іх спраўнасці іработаздольнасці. Бягучы Р. праводзяць пры неабходнасці ліквідацыі адказаў і няспраўнасці абсталявання. Уключае ліквідацыю дробных пашкоджанняў заменай або аднаўленнем асобных вузлоў і дэталей, рэгуліровачныя работы. Сярэдні Р. вядуць для аднаўлення зрасходаванага рэсурсу машын, абсталявання. Уключае частковую разборку прыстасавання, устараненне выяўленых дэфектаў, капітальны Р. асобных частак. Капітальны Р. прадугледжвае поўную разборку і дэфектацыю агрэгатаў, машын, абсталявання, замену або аднаўленне ўсіх зношаных дэталей, вузлоў і механізмаў, іх зборку, комплексную праверку, рэгуліроўку і выпрабаванне. Р. бягучы звычайна выконвае абслуговы персанал, сярэдні і капітальны — спецыялізаваныя службы і прадпрыемствы; асабістыя прадметы рамантуюць пераважна службы быт. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭА́ЦЫЯ (польск. rekreacja адпачынак ад лац. recreatio аднаўленне),
дзейнасць чалавека ў вольны час, накіраваная на аднаўленне і ўмацаванне здароўя, фіз.і духоўных сіл, працаздольнасці.
Рэкрэацыйныя патрабаванні чалавека залежаць ад узроўню развіцця прадукц. сіл і характару вытв. адносін, а таксама ад узросту, прафесіі іінш. Рост аўтаматызацыі працы ў спалучэнні з урбанізацыяй у эпоху навукова-тэхн. рэвалюцыі вядуць да скарачэння фіз. нагрузак і рухальнай актыўнасці, росту псіхаэмацыянальнага напружання і стомленасці чалавека. Пасіўны адпачынак не забяспечвае поўнага аднаўлення працаздольнасці, патрабуецца актыўнае развіццё рэкрэацыйных заняткаў. Жыццядзейнасць людзей абумоўлівае неабходнасць узаемазвязанага рэкрэацыйнага асяроддзя: бліжэйшае наваколле — двор, азялененыя пляцоўкі, паркі і скверы; таксама загарадныя рэкрэацыйныя тэр.; для працяглага адпачынку — спецыялізаваныя курортна-турысцкія раёны і цэнтры.
Пры праектаванні рэкрэацыйных тэрыторый прадугледжваюцца прыродаахоўныя мерапрыемствы і іх рэкрэацыйная ёмістасць. На Беларусі 319 устаноў адпачынку, санаторнага лячэння і турызму на 47 тыс. месцаў; для Р. — каля 2 млн.гатэр. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААХО́ВЫ ЗБРО́Я,
зброя, прызначаная для выкарыстання грамадзянамі ў мэтах самааховы; адзін з відаў т.зв. грамадз. зброі (побач са спартыўнай, паляўнічай і халоднай зброяй).
Падзяляецца на: агнястрэльную зброю гладкаствольную (у т. л. з патронамі траўматычнага дзеяння) і бясствольную (з патронамі траўматычнага, газавага і святлогукавога дзеяння), газавую (газавыя пісталеты і рэвальверы, мех. распыляльнікі, аэразольныя іінш. прыстасаванні са слёзатачывымі або раздражняльнымі рэчывамі), электрашокавыя прыстасаванні і іскравыя разраднікі (дазваляюць уздзейнічаць на нападаючага высокім эл. напружаннем і выклікаюць у яго часовую недзеяздольнасць). Газавыя пісталеты і рэвальверы звычайна падобныя на папулярныя мадэлі баявой зброі. Для самааховы можа выкарыстоўвацца і паляўнічая зброя. Класіфікацыя, правілы набыцця і выкарыстання С.з. ўстанаўліваюцца адпаведным заканадаўствам краіны.
Літ.:
Щелоков А.А. Оружие самозащиты. М., 1993;
Газовые пистолеты и револьверы: Справ. пособие. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЖЫВЕ́ЦКАЙ КААПЕРА́ЦЫІ НДІ.
Засн. ў 1971 у Мінску як Бел. філіял Цэнтр.н.-д. лабараторыі Цэнтрасаюза па вывучэнні попыту. З 1979 Бел. філіял Усесаюзнага НДІ эканомікі каап. гандлю Цэнтрасаюза, з 1987 Бел. філіял Усесаюзнага НДІ спажывецкай кааперацыі Цэнтрасаюза. З 1992 НДІ спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь, з 1997 НДІ Белкаапсаюза. Асн. кірункі дзейнасці: маніторынг і даследаванне эканам. праблем развіцця і павышэння эфектыўнасці галін спажывецкай кааперацыі; даследаванне фін.-крэдытнай і падатковай палітыкі, цэнаўтварэння і бухгалтарскага ўліку, укаранення рыначных форм і метадаў у работу каап. арг-цый і прадпрыемстваў; вывучэнне праблем рацыянальнага выкарыстання прац. рэсурсаў, росту прадукцыйнасці працы, перспектыўных кірункаў знешнеэканам. дзейнасці арг-цый і прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі Беларусі; даследаванне асобных таварных рынкаў і ацэнка перспектыў іх развіцця, праблем удасканальвання арганізацыі гасп. сувязей з пастаўшчыкамі і пакупнікамі, пытанняў развіцця каап. руху, вывучэнне кан’юнктуры гандлю; навукова-метадычнае забеспячэнне каледжаў Белкаапсаюза і сістэмы бесперапыннай прафес. адукацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЕБАПЯКА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытв-сці хлебаі хлебабулачных вырабаў. Для Х.п. характэрны высокая транспартабельнасць асн. сыравіны — мукіі нізкая — гатовай прадукцыі (малыя тэрміны захоўвання), у выніку — залежнасць ад штодзённых заказаў гандл. арг-цый. Выкарыстоўваецца мясц.і прывазная сыравіна (мука, спецыі, разынкі).
На Беларусі першы механізаваны з-д пабудаваны ў 1927 у Мінску. На 2001 у Х.п. больш за 160 прадпрыемстваў; найб. буйныя — у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») іабл. цэнтрах. Невял. заводы і пякарні размешчаны паўсюдна ў населеных пунктах — месцах спажывання іх прадукцыі. Хлеб выпякаюць і на інш. прадпрыемствах харч. прам-сці (напр., Аршанскі мясакансервавы камбінат, Падсвільскі з-дхарч. прадуктаў, Баранавіцкая птушкафабрыка іінш.). Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытні, пшанічны, жытне-пшанічны, палепшаны, заварны, фармавы, подавы), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі іінш.Вытв-сць хлеба і хлебабулачных вырабаў 769 тыс.т (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІТА́ЛЬ (ням. Spital ад лац. hospitalis гасцінны),
1) медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння ваеннаслужачых (іх сем’яў), таксама для рабочых і служачых сілавых ведамстваў. Вылучаюць Ш. ваен., ваен.-марскія, авіяц., МУС, КДБ, пагранічных войск; рэсп., гал., гарнізонныя іінш. Ёсць Ш. для інвалідаў вайны. Адрозніваюць адна- і шматпрофільныя, стацыянарныя і рухомыя (у дзеючых войсках, напр., хірург. палявы рухомыя Ш.). Мае клінічныя аддзяленні (тэрапеўт., хірург.іінш.), у некат. — паліклінікі, лабараторыі іінш. У Ш. праводзіцца ўрачэбная экспертыза, навук. даследаванні іінш. 2) Установа для апекі над састарэлымі, бяздомнымі, беднымі і хворымі на Беларусі ў 15—18 ст.Засн. ў Брэсце (1495), Зэльве (1508), Мінску (1513) на ахвяраванні свецкіх феадалаў, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў, кляштараў іінш. У 1-й пал. 17 ст. ў гарадах Беларусі было па некалькі Ш. (напр., у Мінску 5); у канцы 18 ст. на Беларусі было каля 370 шпіталяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМ,
неўпарадкаваныя ваганні рознай фіз. прыроды, якія адрозніваюцца складанасцю часавай і спектральнай структуры. Асн. віды Ш. — акустычныя і электрычныя (гл.Флуктуацыі электрычныя). Характарыстыкі Ш. вымяраюць шумамерамі, частотнымі аналізатарамі, карэлометрамі і інш.
Ш. акустычны — розныя непажаданыя перашкоды ўспрыманню мовы, музыкі іінш. Выклікаецца любымі ваганнямі ў цвёрдых, вадкіх і газападобных асяроддзях, асн. крыніцы — розныя рухавікі і механізмы, прыродныя з’явы. Працяглы ці празмерны па інтэнсіўнасці Ш. адмоўна ўплывае на арганізм чалавека (гл.Шумавое забруджванне); вядомы таксама заспакойвальны ўплыў яго на чалавека (напр., Ш. лесу ці марскога прыбою). Ш. адыгрывае істотную ролю ў многіх галінах навукі і тэхнікі: оптыцы, радыётэхніцы, радыёлакацыі, радыёастраноміі, выліч.і вымяральнай тэхніцы, медыцыне іінш. (напр., змяншае дакладнасць вымярэнняў аналагавымі і лічбавымі вымяральнымі прыладамі, абмяжоўвае адчувальнасць прыёмнай апаратуры). Часам выкарыстоўваецца як крыніца інфармацыі, напр., у ваеннай справе, радыёастраноміі. Шумападобныя сігналы выкарыстоўваюць у радыё- і акустычнай тэхніцы для розных вымярэнняў (гл.Белы шум).