спецыяльная камісія ў арг-цыях аховы здароўя (амбулаторна-паліклінічных установах, бальніцах, дыспансерах і інш.) для экспертызы часовай непрацаздольнасці і кантролю за якасцю лячэння. Кантралюе дыягностыку і лячэнне, працаўладкаванне, накіроўвае хворага намедыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (пасля 4—5 месяцаў пры ўстойлівай страце працаздольнасці), на санаторна-курортнае лячэнне, вырашае пытанні пры экспертызе працаздольнасці, дае заключэнне аб неабходнасці акад. водпуску, вызвалення ад перавадных і выпускных экзаменаў навучэнцаў школ, аб наяўнасці права на атрыманне дадатковай жылой плошчы; выдае лісты непрацаздольнасці па доглядзе за хворым членам сям’і. Склад УКК: нам.гал. ўрача па мед. рэабілітацыі і экспертызе, заг. аддзялення, урач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСВЕ́Я,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 28 кмнаПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. каля 2,4 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 960 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км, пл. вадазбору 32,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 11—18 м, разараныя, да возера абрываюцца ўступам выш. 4—6 м. Пойма шыр. да 20 м, затарфаваная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, наУ месцамі пясчаныя, наЗ тарфяністыя. Дно ўкрыта сапрапелем, месцамі вузкая прыбярэжная паласа апясчаненых адкладаў. Зарастае да глыб. 0,9 м. Упадаюць 2 ручаі, пратокай злучана з Зах. Дзвіной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́ВА, ухвала,
спецыяльны прававы акт ВКЛ у 16 ст., прысвечаны асобным пытанням цывільнага, крымін. і працэсуальнага права, а таксама дзярж. кіраванню краіны. Мела сілу закона. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Н.Ясінскага ў працы «Устаўныя земскія граматы Літоўска-Рускай дзяржавы» (Кіеў, 1889), назва акта адрознівалася ў залежнасці ад суб’екта заканадаўства: акт, які прымаў вял. князь, наз. «ўстава», акт, што прымаў сойм — «ухвала». У. наз. таксама пісьмовыя распараджэнні ваявод пра ўстанаўленне цэн на пэўныя харч. тавары, віно, прыправы і рамесныя вырабы, што ўвозіліся з-за мяжы. Гэтыя своеасаблівыя прэйскуранты выдаваліся ў кожным ваяводстве звычайна двойчы на год, яны абвяшчаліся і вывешваліся на рынках і ў інш. людных месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ТУА́Н (Pham Tuan; н. 14.2.1947, в. Куактуан правінцыі Тхайбінь, В’етнам),
першы в’етнамскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Узбр. Сіл (1972) і Герой Працы В’етнама (1980). Ген.-палкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў у СССР (1967), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1982). З 1979 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 23—31.7.1980 з В.В.Гарбатко здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт накасм. караблі (КК) «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў, В.В.Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-36», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,86 сут. Нач.Гал. ўпраўлення абароннай прам-сці В’етнама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМО́ЗЫ,
інфекцыйныя хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду фома. Праяўляюцца на мясістых, багатых вадою і пажыўнымі рэчывамі органах раслін пераважна ў выглядзе сухой гнілі, на лісці і сцёблах — плямістасцю. Крыніца інфекцыі — пасадачны матэрыял, расл. рэшткі, глеба. На Беларусі пашкоджваюць шматлікія агароднінныя, тэхн., кармавыя культуры і дзікарослыя травы. Найб. пашыраны Ф.: гузікавая гніль бульбы (язвавая і некрозная формы), сухая гніль капусты, сухая гніль морквы, Ф. буракоў, люцэрны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА АКТЫВАЦЫ́ЙНЫХ ТЭХНАЛО́ГІЙдарожных кампазіцыйных матэрыялаў,
раздзел навукі аб будаўнічых матэрыялах, які даследуе ўплыў штучнай фізіка-хім. актывацыі на павелічэнне іх трываласці і даўгавечнасці. Аснову складаюць электронна-іонныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, што грунтуюцца на ультрагукавым, электрагідраўлічным, трыбаэлектрызацыйным уздзеяннях і эфекце віхравога слоя (уздзеянне моцнага пераменнага эл.-магн. поля). Штучная актывацыя ініцыіруе хемасарбцыйныя міжфазныя ўзаемадзеянні паміж структурнымі кампанентамі буд. матэрыялаў, што павялічвае іх трываласць і даўгавечнасць; дазваляе выкарыстоўваць для вытворчасці буд. матэрыялаў адходы вытв-сці. На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.а.т. праводзяцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це.
Літ.:
Ковалев Я.Н. Активационные технологии дорожных композиционных материалов. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПЧАНКА Анатоль Васілевіч (н. 26.2.1928, г.п. Давыдаўка Ліскінскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1974). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-маёр авіяцыі (1978). Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1961). У 1963—82 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—17.10.1969 з У.М.Волкавым і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт накасм. караблі (КК) «Саюз-7», 2—8.12.1974 з М.М.Рукавішнікавым — палёт наКК «Саюз-16» па праграме ЭПАС (2 разы як камандзір). У космасе правёў 10,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЮВІЯГЛЯЦЫЯ́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ (ад лац. fluvius рака, паток + glacialis ледзяны), патокава-ледавіковыя адклады,
генетычны тып водна-ледавіковых адкладаў, сфарміраваных патокамі расталых ледавіковых вод. Прадстаўлены гарызантальна- і косаслаістымі пяскамі рознай зярністасці, жвірам, галькай, валунамі, радзей суглінкамі і супескамі. Складаюць зандры, камы, озы, камавыя тэрасы, флювіягляцыяльныя дэльты, краявыя насыпныя грады і інш. Магутнасць 10—20, зрэдку 30—45 м. На Беларусі пашыраны сярод антрапагенавых утварэнняў (1/3 іх аб’ёму) наПд і УБел. Паазер’я, схілах Бел. грады, Сярэднянёманскай нізіне, Цэнтральнабярэзінскай раўніне і Бел. Палессі. Наб.ч. тэрыторыі з’яўляюцца глебаўтваральнымі пародамі. З Ф.а. звязаны радовішчы пяску, жвіру, прэсных падземных вод (асн. аб’ём вады для водазабеспячэння Мінска).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́БАС (грэч. phobos страх),
спадарожнік планеты Марс. Адлегласць ад планеты 9380 км (бліжэйшы да Марса). Мае няправільную форму, найб. папярочнік каля 27 км. Паверхня складаецца з цёмных мінералаў з нізкім альбеда, пакрытая шматлікімі кратэрамі і тоўстым слоем пылу. Перыяд абарачэння вакол Марса 7 гадз 39 мін 27 с (на працягу марсіянскіх сутак двойчы ўзыходзіць і заходзіць). З прычыны вял. вуглавой скорасці Ф. апярэджвае восевае абарачэнне планеты і, у адрозненне ад інш. нябесных цел, узыходзіць наЗ, а заходзіць наУ. Рухаецца амаль у плоскасці экватара Марса і павернуты да планеты заўсёды адным і тым жа бокам. Адкрыты амер. астраномам А.Холам (1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫУ́ЛІ-ВЕНЕ́ЦЫЯ-ДЖУ́ЛІЯ (Friuli-Venezia Giulia),
адм. вобласць у Паўн. Італіі. Уключае правінцыі Трыест, Гарыцыя, Удыне, Пардэноне. Пл. 7,8 тыс.км². Нас. 1,2 млн.чал. (2000). Адм. ц. і буйны марскі порт — г.Трыест. Размешчана на схілах Юлійскіх і Карнійскіх Альпаў (выш. да 2780 м). НаПдч. Паданскай нізіны. Клімат у гарах умераны, на ўзбярэжжы субтрапічны міжземнаморскі. Гал.р. Тальямента. Гаспадарка індустр.-агр. тыпу. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабудаванне, эл.-тэхн.), чорная металургія, хім., нафтаперапр., цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., харчовая. Здабыча свінцова-цынкавых руд, плавікавага шпату. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, цукр. буракі, бульбу, агародніну. Садоўніцтва (персікі, яблыкі, грушы). Вінаградарства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Турызм.