ВЯЛІ́КІ КАНА́Л (кіт. Даюньхэ),
суднаходны канал у Кітаі. Важная водная артэрыя краіны; адно са стараж. гідратэхн. збудаванняў. Злучае 2 буйн. парты — Цяньцзінь і Шанхай. Агульная працягласць 1782 км, з адгалінаваннямі ў гарады Ханчжоў, Пекін і Наньтун — 2470 км. Шыр. ад 40 м (правінцыі Шаньдун, Хэбэй) да 3500 м (Шанхай). Глыб. на фарватэры 2—3 м; 21 шлюз. Перасякае рэкі Хуанхэ і Янцзы, уключае натуральныя водныя шляхі (рэчышчы рэк і азёры). Складаецца з некалькіх участкаў: паўднёвы пабудаваны ў 7 ст., паўночны — у 13 ст., частка цэнтр. ўчастка (ад г. Хуайінь да г. Цзянду) праходзіць па канале Ханьгоў. Рэканструяваны ў 1961—62 і 1982—83.
т. 4, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМЕ́ДАВА Шэўкет Гасан кызы (18.4.1897, Тбілісі — 8.6.1981),
азербайджанская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1938). Вучылася ў Кіеўскай кансерваторыі (1917—21), у Мілане і Парыжы (1927—29). У 1921—48 салістка Азерб. т-ра оперы і балета (Баку). З 1945 выкладала ў Азерб. кансерваторыі (з 1949 праф.). Адна з першых азерб. оперных спявачак. Валодала голасам цёплага мяккага тэмбру. Сярод партый: Шахсенем («Шахсенем» Р.Гліэра), Нэргіз («Нэргіз» А.М.М.Магамаева), Гюльчахра («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба). Аўтар кн. «Шляхі развіцця азербайджанскага музычнага тэатра» (1931).
т. 10, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́ Міліца Эдвінаўна (24.7.1899, с. Мартышкіна Ленінградскай вобл. — 8.4.1966),
расійскі гісторык-егіптолаг, мастацтвазнавец, філолаг. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Д-р гіст. н. (1945). Скончыла Петраградскі ун-т (1922). З 1920 працавала ў Эрмітажы, выкладала ў Ленінградскім ун-це (з 1947 праф.). Даследавала помнікі стараж.-егіп. мастацтва і пісьменства. што захоўваюцца ў Эрмітажы, вызначала іх перыядызацыю, аўтарства і шляхі фарміравання маст. школ. Аўтар кніг «Мастацтва Сярэдняга царства» (1941), «Мастацтва Новага царства» (1947), «Старажытнаегіпецкія міфы» (1956), «У часы Неферціці» (1965) і інш.
Тв.:
Древнеегипетская скульптура в собрании Государственного Эрмитажа. М.; Л., 1969 (разам з І.А.Лапіс);
Искусство Древнего Египта. М., 1970.
В.Я.Буйвал.
т. 10, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУТ (Root) Эліў (15.2.1845, г. Клінтан, штат Нью-Йорк, ЗША — 7.2.1937),
дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў юрыд. школу пры Нью-Йоркскім ун-це (1867). Працаваў юрыстам, у 1883—85 пракурор Паўд. акругі г. Нью-Йорк. У 1899—1904 ваен. міністр, у 1904—09 дзярж. сакратар ЗША, у 1909—15 чл. Сената ЗША. Асаблівую ўвагу аддаваў праблемам міжнар. арбітражу. У 1907 ініцыіраваў стварэнне Цэнтральнаамер. суда справядлівасці для ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі Карыбскага басейна. Чл. Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. У 1910—24 прэзідэнт Міжнар. фонду міру імя Карнегі, які вывучаў прынцыпы войнаў і шляхі іх прадухілення. Нобелеўская прэмія міру 1912.
т. 13, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫ ХЛАРЫ́ДЫ,
неарганічныя бінарныя злучэнні серы з хлорам. Практычна найб. важны — дытыядыхларыд S2Cl2, ці серы хларыд.
Серы хларыд — масляністая вадкасць з непрыемным пахам; чысты S2Cl2 — бясколерны, тэхн. — зеленавата-жоўты, tпл -80 °C, tкіп 137 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1678 кг/м³. Раствараецца ў этаноле, бензоле, дыэтылавым эфіры. Вадой гідралізуецца (раскладаецца). Пры хлараванні S2Cl2 атрымліваюць серы дыхларыд SCl2 — чырвоная вадкасць, шчыльн. 1621 кг/м³ (15 °C). Выкарыстоўваюць S2Cl2 для халоднай вулканізацыі каўчуку, сінтэзу хларыдаў, у вытв-сці інсектыцыдаў; SCl2 для атрымання тэтрафтарыду серы (гл. Серы фтарыды). С.х. таксічныя, пашкоджваюць слізістыя абалонкі, дыхальныя шляхі; ГДК у атм. паветры для S2Cl2 0,3 мг/м³.
т. 14, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛАГЕКСА́Н,
цыклічны вуглевадарод, C6H12.
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, tпл 6 55 °C, tкіп 80,74 °C, шчыльнасць 778,5 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца са спіртамі, эфірамі, хлоралканамі, амінамі, аліфатычнымі кіслотамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, бензолам. Малекула Ц. існуе ў выглядзе ізамераў, пераважна канфармацый «крэсла» і «лодкі». Паводле хім. уласцівасцей Ц. — тыповы прадстаўнік цыклаалканаў. Пры яго дэгідрагенізацыі ўтвараецца бензол. Акісленнем Ц. ў розных умовах атрымліваюць цыклагексанон цыклагексанол. Маецца ў нафце (0,9—1,5%), атрымліваюць гідрагенізацыяй бензолу. Ц. — сыравіна ў арган. сінтэзе; растваральнік эфірных алеяў, воскаў, лакаў, фарбаў і інш.; экстрагент у фармацэўтычнай прам-сці. Раздражняе дыхальныя шляхі. ГДК у паветры 1,4 мг/м³.
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 17, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШЭРЫХІЁЗ, колібактэрыёз,
група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёл, якія выклікаюцца ўмоўна-патагеннымі або патагеннымі кішэчнымі палачкамі. У чалавека пашкоджваюць пераважна кішэчнік, таксама мочавывадныя і дыхальныя шляхі і інш. Часцей хварэюць дзеці (нават нованароджаныя). Крыніца інфекцыі — хворы на Э. або носьбіт патагеннай эшэрыхіі. Заражэнне фекальна-аральным шляхам пры ўжыванні заражанай ежы або вады; у бальніцах кантактным шляхам. Прыкметы: панос, ірвота, агульная інтаксікацыя. абязводжванне арганізма. Найб. цяжка Э. працякае пры заражэнні энтэрагемарагічнымі эшэрыхіямі (пры гэтай форме хваробы прыбягаюць да гемадыялізу). Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл хварэюць пераважна цяляты. парасяты. ягняты. Асн. крыніца інфекцыі — хворы і перахварэлы маладняк, а таксама дарослыя жывёлы-носьбіты ўзбуджальнікаў.
А.А.Астапаў.
т. 18, кн. 1, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫДА́НАВА Іна Іванаўна (н. 9.6.1924, в. Каменка-Садоўка Варонежскай вобл., Расія),
бел. педагог. Д-р пед. н. (2003). Акад. Міжнар. акадэміі тэхн. адукацыі (2003). Скончыла Тамбоўскі пед. ін-т (1945). З 1946 працавала настаўніцай франц. мовы ў школах Мінска. З 1950 у Пінскім і Гродзенскім пед. ін-тах. З 1958 на кафедры педагогікі БДУ, з 1968 праф. кафедры педагогікі Мінскага лінгвістычнага ун-та. Навук. працы па праблемах педагогікі: канфлікты і шляхі іх пераадолення, моўная культура і інш.
Тв.:
Основы педагогики общения. Мн., 1988;
Педагогические конфликты: пути преодоления. Мн., 1998;
Культура речевого поведения учителя. Мн., 2000;
Педагогика эстетической среды: теория и опыт. Мн., 2002 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНА́СІ, Бенарэс,
горад на Пн Індыі, на р. Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. 932,4 тыс. ж. (1991). Важны трансп. вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харч., хім. прам-сць. 3-д цеплавозаў. Саматужная вытв-сць маст. вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.). Цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. 2 ун-ты. Найбуйнейшая б-ка кніг на мове хіндзі. Гіст., культ. і рэліг. цэнтр краіны. Месца паломніцтва (каля 1 млн. чал. штогод) індусаў і будыстаў. Шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя арх. помнікі.
т. 3, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЛІТАРАТУ́РНА-МАСТА́ЦКАЯ КАМУ́НА»,
літаратурнае аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Існавала з вер. 1927 да крас. 1928. Створана ў выніку выхаду з «Маладняка» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятар стварэння П.Шукайла. Чл.: А.Атава (Канановіч), П.Броўка, У.Варава, Я.Відук (Я.Скрыган), Ю.Лявонны (Л.Юркевіч), У.Прыбыткоўскі, Я.Сукала, М.Шалай і інш. Існавалі літ. гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, у вёсках Случчыны і Полаччыны. Захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У.Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання. Выдала 2 нумары час. «Росквіт» (1927—28). Самаліквідавалася, члены яе зноў увайшлі ў «Маладняк».
Літ.:
Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літ. ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мн., 1979. С. 10—18.
К.Р.Хромчанка.
т. 2, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)