АНУПРЫЕ́НКА Сяргей Пятровіч (н. 20.4.1954, г. Мінск),

бел. філосаф. Канд. філас. н. (1985). Скончыў БДУ (1979). Працуе ў Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Распрацаваў цэласную тэарэтыка-метадалагічную канцэпцыю фарміравання эколагакаштоўнасных поглядаў чалавека ў сучасных умовах, праграму практычных мер па псіхарэабілітацыі насельніцтва, якое жыве на тэр. Беларусі, забруджанай радыенуклідамі. Даследуе праблемы экалагічнай адукацыі, нетрадыцыйных падыходаў у галіне псіхасац. развіцця чалавека.

Тв.:

Экология в системе образования и просвещения Белоруссии: проблемы и перспективы. Мн., 1990;

Социально-культурные аспекты экологических проблем в Беларуси. Мн., 1994.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ Сяргей Сцяпанавіч (18.9.1901, в. Старое Сямёнкава Уладзімірскай вобл., Расія — 19.11.1990),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.​А.​Ціміразева (1931). У 1938—74 заг. кафедры земляробства БСГА. Навук. працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў.

Тв.:

Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. Мн., 1960;

Основы земледелия. Мн., 1963;

Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. М., 1967.

т. 7, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮКО́ВІЧ Сяргей Сцяпанавіч (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец. тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.​М.​Дзечкам, У.​І.​Далговым).

Б.​Дз.​Далгатовіч.

т. 8, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГУ́Н Сяргей Раманавіч (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).

В.​Г.​Маскалёў.

т. 9, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗО́ Сяргей Георгіевіч (7.3.1894, с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова — май 1920),

адзін з кіраўнікоў сав. партыз. руху ў Сібіры і Прымор’і ў грамадз. вайну. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це. З 1916 у арміі, скончыў Аляксееўскае пяхотнае вучылішча. У снеж. 1917 нач. ваен. гарнізона і ваен. камендант Іркуцка. У 1918 чл. Цэнтрасібіры, каманд. войскамі Забайкальскага фронту. З вясны 1919 камандаваў партыз. атрадамі Прымор’я. У маі 1920 захоплены і вывезены яп. інтэрвентамі з Уладзівастока, спалены ў паравознай топцы.

т. 9, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУНКЕ́ВІЧ Сяргей Аляксандравіч (н. 29 4.1934, Кішынёў),

малдаўскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1957) і дырыжыравання (1958). З 1955 у сімф. аркестры Малд. філармоніі, з 1958 1-ы скрыпач, маст. кіраўнік і гал. дырыжор аркестра малд. нар. інструментаў «Флуераш». Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, у т. л. «Туга цыгана», «Інверціта Ігната», «Ліпканская сырба», «Памяці В.​Хары», песень, музыкі да кінафільмаў, апрацовак малд. нар. песень. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Малдовы 1967.

т. 9, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́СІПАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 7.5.1932, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне газа- і тэрмадынамікі. Д-р тэхн. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Данецкі індустрыяльны ін-т (1955). З 1980 у БПА (у 1985—96 заг. кафедры). Навук. працы па руднічнай аэралогіі, фізіцы горных парод, выбухапажарабяспецы, цепла- і масаабмене, вентыляцыі жылых і прамысл. будынкаў.

Тв.:

Метановыделение при разработке пологих угольных пластов. М., 1964;

Борьба со взрывами газа в горных выработках. М., 1972;

Взрывчатые свойства и нейтрализация парогазо-пылевых смесей. Киев, 1977.

т. 11, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛЮ́К Сяргей Кірылавіч (н. 1.12.1936, г. Бярдзічаў Жытомірскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1959). З 1968 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1985—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах паляпшэння зварнасці каляровых металаў і іх сплаваў, тэорыі распаўсюджвання цяпла пры зварцы разнародных металаў.

Тв.:

Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве: Справ. пособие. Мн., 1989 (у сааўт.);

Упрочнение деталей, контактирующих с расплавами металлов. Мн., 1993 (у сааўт).

т. 12, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УШАРЭ́НКА Сяргей Міронавіч (н. 4.12.1949, Мінск),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1998). Скончыў БПІ (1973). З 1973 у НДІ парашковай металургіі. У 1993—2002 дырэктар НДІ імпульсных працэсаў з доследнай вытв-сцю Бел. дзярж. навук.-вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве пры дынамічных нагрузках. Распрацаваў метады і тэхналогіі атрымання новых кампазіцыйных матэрыялаў.

Тв.:

Сверхглубокое проникание частиц в преграды и создание композиционных материалов. Мн., 1998;

Динамическая перестройка структуры материалов. Мн., 2000 (у сааўт).

М.​Л.​Савік.

т. 16, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРАПНЁЎ Сяргей Міхайлавіч (1.9.1918, в. Шніткі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 14.6.1944),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940). У Вял. Айч. вайну штурман авіяэскадрыллі капітан Ч. да ліп. 1943 зрабіў 237 начных баявых вылетаў на бамбардзіроўку аб’ектаў у тыле ворага (разбурыў 4 пераправы, 2 чыг. вузлы, спаліў 7 складоў, 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын) і 94 вылеты для забеспячэння сав. войск боепрыпасамі і гаручым, раскідаў больш за 5 млн. лістовак. Загінуў каля г. Дэмблін (Польшча).

т. 17, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)