ЛУНКЕ́ВІЧ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 29 4.1934, Кішынёў),

малдаўскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1957) і дырыжыравання (1958). З 1955 у сімф. аркестры Малд. філармоніі, з 1958 1-ы скрыпач, маст. кіраўнік і гал. дырыжор аркестра малд. нар. інструментаў «Флуераш». Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, у т.л. «Туга цыгана», «Інверціта Ігната», «Ліпканская сырба», «Памяці В.Хары», песень, музыкі да кінафільмаў, апрацовак малд. нар. песень. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Малдовы 1967.

т. 9, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)