Санта-Фе-дэ-Багата, горад, сталіцаКалумбіі. Размешчана ў горнай катлавіне, на зах. схіле Усх. Кардыльераў, на выш. больш за 2500 м. Адм. ц. дэпартамента Кундынамарка; утварае самастойную адм. адзінку — сталічную акругу. 5026 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Эльдарада. Гал.эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Тэкст., харч., гарбарна-абутковая, паліграф., эл.-тэхн., аўтазборачная, фармацэўтычная прам-сць. Каля Багаты здабыча ізумрудаў. 14 дзярж. і прыватных ун-таў і ін-таў, у т. л.Нац.ун-т Калумбіі. Калумбійская акадэмія. Музеі: Нац.; Нац.археал. і этнаграфіі; калан. мастацтва; золата (стараж.-індзейскіх вырабаў).
Засн. ў 1538 ісп. канкістадорамі ў раёне, які быў цэнтрам стараж. цывілізацыі індзейцаў чыбча. З 1598 сталіцаісп. генерал-капітанства, з 1739 — віцэ-каралеўства Новая Гранада. У 1819 вызвалена ад іспанцаў С.Баліварам, які зрабіў Багату сталіцай рэспублікі Вялікая Калумбія. Пасля яе распаду з 1831 сталіца Новай Гранады (з 1863 — Калумбіі).
Сетка вузкіх вуліц Багаты цягнецца ўздоўж гор. На гал. плошчы Пласа Балівар — помнік С.Балівару (1842), сабор (засн. ў 17 ст., перабудаваны ў стылі класіцызму ў 1807—23). Цэрквы калан. перыяду з інтэр’ерамі, багата ўпрыгожанымі разьбой і размалёўкамі (Санта-Дамінга, пачата ў 1577; Сан-Франсіска, 1569—1622; Сан-Ігнасіо, 1625—35); палац Сан-Карлас (канец 16 — пач. 17 ст.). У 19—20 ст. узведзены буйныя грамадскія, дзелавыя, прамысл. будынкі (Нац. капітолій, 1847—1926; атэль «Тэкендама», 1950—53; ф-ка «Кларк», 1953), новыя раёны («Антоніо Нарыньё», «Крысціяна», 1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗАВІ́ЛЬ (Brazzaville),
горад, сталіца Конга. Размешчаны на правым беразе р. Конга, насупраць г. Кіншаса (Заір). Вылучаны ў асобную адм. акругу. 760,3 тыс.ж. (1990). Рачны порт. Чыгункай і шашой злучаны з марскім портам Пуэнт-Нуар. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Тэкст., швейная, запалкавая, тытунёвая, харчасмакавая (алейная, піваварная, рыбаперапр.), дрэваапр., папяровая, абутковая, металаапр., хім.прам-сць. Суднарамонт. Саматужныя разьбярства па дрэве, выраб маст. керамікі. Ун-т. Пастэраўскі ін-т. Нац. музей.
Засн. ў 1880 франц. даследчыкам і падарожнікам П.С. дэ Браза на месцы стараж. негрыцянскага паселішча. Паліт. і гандл. значэнне набыў на мяжы 19 і 20 ст. У 1905—10 адм. ц.Франц. Конга, у 1910—58 — Франц. Экватарыяльнай Афрыкі і Сярэдняга Конга. У 2-ю сусв. вайну адзін з асн. апорных пунктаў руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»), які ўзначальваў Ш. дэ Голь. З 1960 сталіца Конга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́Н,
горад, сталіцаІарданіі, у вадзі Зерка, на ПнЗ краіны. 1,3 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапр., харч., тытунёвая, тэкст., цэментная і інш.прам-сць. Ун-т.
У старажытнасці вядомы пад назвай Рабат-Амон, у эліністычна-рым. эпоху — Філадэльфія. У 7—9 ст. уваходзіў у араб.Халіфат, пасля яго распаду ў 10 ст. — у склад розных дзяржаў Егіпта і Сірыі. З 1516 да канца 1-й сусв. вайны ў складзе Асманскай імперыі. З 1921 сталіца эмірата Трансіарданія, з 1946 Іарданіі. На месцы стараж. горада захавалася некалькі грабніц і фрагменты сцяны (магчыма, 9 або 8 ст. да н.э.), руіны араб. цытадэлі і рым. тэатра на 4 тыс.чал. (2 ст.н.э.), адэона (тэатр для спевакоў), німфея (ант. свяцілішча). У канцы 19 ст. пабудаваны палацы Басман і Рагдан, у 1924 — мячэць аль-Хусейн, у 1952 — маўзалей караля Абдалаха. Сучасная архітэктура горада еўрап. тыпу. Музеі: Іарданскі археалагічны, ісламу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЗНА (Gniezno),
горад на З Польшчы, у Пазнанскім ваяводстве. Каля 100 тыс.ж. (1994). Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд., швейная. Тэатр. Музей Пачаткаў Польскай дзяржавы. Арх. помнікі: гатычныя касцёлы — Дзевы Марыі (каля 1342—1415; ад дараманскага касцёла 10 ст. і раманскага касцёла 11 ст. захаваліся керамічныя пліткі падлогі, «Гнезненскія дзверы», бронза, каля 1170), св. Яна (14 ст., фрэскі 1340—60), касцёл і кляштар францысканцаў (13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.).
Гнезна ўзнікла ў канцы 8 ст. У 10 ст.сталіцастараж. польскай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з араб. Усходам, падтрымліваў гандл. сувязі з Кіевам. З 1000 сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да 14 ст.) польск. каралёў. Гар. правы атрымала да 1243. З 1793—1918 у складзе Прусіі (у 1807—15 уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з гал. цэнтраў велікапольскага паўстання 1918—19.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НДАР-СЕ́РЫ-БЕГАВА́Н (Bandar Seri Begawan),
горад, сталіцаБрунея. 52 тыс.ж. (1988). Порт на паўн.-зах. беразе в-ва Калімантан, каля вусця р. Кедаян. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр. Дрэваапрацоўка, суднарамонт. ЦЭС. Ун-т. Музей У.Чэрчыля. Гісторыка-культ. музей. Вёска-музей на пáлях. Палац султана. Мячэць (найб. на Д. Усходзе). Старт. Цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІСА́У (Bissau),
горад, сталіцаГвінеі-Бісау. Адм. ц.аўт. сектара Бісау. Засн. партугальцамі ў 1687. 125-тыс.ж. (1988). Порт на Атлантычным ак. (вываз пальмавага алею, арахісу, скур, лесаматэрыялаў). Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (каля 60% усіх прамысл. прадпрыемстваў краіны). Харчасмакавая, лесапільная, мэблевая, лёгкая прам-сць. Ганчарная вытв-сць. Суднарамонт. Гісторыка-маст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ДЖТАЎН (Bridgetown),
горад, сталіцаБарбадаса. На З вострава. Засн. ў 1628. 7 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапр., лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сць і вываз цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Ун-т Вест-Індыі. Турызм. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
Порт-Вікторыя, сталіца дзяржавы Сейшэльскія Астравы, на в-ве Маэ. 24,3 тыс.ж. (1987). Порт на Індыйскім ак. База забеспячэння палівам суднаў. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы харчасмакавай (у т. л. тытунёвай), мэблевай, радыёэлектроннай, рыбаперапр. прам-сці. Саматужна-рамесніцкая вытв-сць сувеніраў і інш. Гандаль копрай, ваніллю, карыцай, чарапахавымі панцырамі. Замежны турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НДХУК (Windhoek),
горад, сталіцаНамібіі. У цэнтр.ч. краіны на выш. 1,6 тыс.м.Засн. ў 1840. 114,5 тыс.ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія злучаюць горад з партамі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. і з суседнімі краінамі.
Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавыя, харч., швейныя, мэблевыя прадпрыемствы. Зборка машын і абсталявання. Цэнтр гандлю каракулевымі шкуркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМА́РЫБА (Paramaribo),
горад, сталіца Сурынама, на р. Сурынам, за 20 км ад яе ўпадзення ў Атлантычны ак.Засн. ў 1640. 216 тыс.ж. (1995). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр.Харч. (вытв-сць какосавага алею), лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы. Ун-т. Музей Сурынама. Бат. сад.