сталі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

Мінск — с.

Беларусі.

|| прым. сталі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сталі́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Сталі́ца
Р. Сталі́цы
Д. Сталі́цы
В. Сталі́цу
Т. Сталі́цай
Сталі́цаю
М. Сталі́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сталі́ца сталі́цы
Р. сталі́цы сталі́ц
Д. сталі́цы сталі́цам
В. сталі́цу сталі́цы
Т. сталі́цай
сталі́цаю
сталі́цамі
М. сталі́цы сталі́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталі́ца ж. столи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталі́ца, ‑ы, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў. Сталіца Беларусі. □ На плошчы, ў сталіцы Сафіі, Дзімітраўскі ёсць маўзалей. Танк. Будучы студэнткай, .. [Таццяна] ездзіла туды [у Маскву] на экскурсію і таму шчыра перадавала свае ўласныя ўражанні аб сталіцы. Шамякін. // Пра які‑н. населены пункт як цэнтр чаго‑н. Блукаючы па Палессі, я заехаў у былую сталіцу партызанскага краю. Гэта не то мястэчка, не то рабочы пасёлак. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сталіца 10/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сталіца (в.) 10/35; 11/298 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сталіца,

галоўны горад дзяржавы.

т. 15, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сталіца,

вёска ў шаркаўшчынскім р-не.

т. 15, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сталі́ца ж. Huptstadt f -, -städte, Metrople f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)