сталі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

Мінск — с.

Беларусі.

|| прым. сталі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сталі́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Сталі́ца
Р. Сталі́цы
Д. Сталі́цы
В. Сталі́цу
Т. Сталі́цай
Сталі́цаю
М. Сталі́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сталі́ца сталі́цы
Р. сталі́цы сталі́ц
Д. сталі́цы сталі́цам
В. сталі́цу сталі́цы
Т. сталі́цай
сталі́цаю
сталі́цамі
М. сталі́цы сталі́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталі́ца ж. столи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталі́ца, ‑ы, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў. Сталіца Беларусі. □ На плошчы, ў сталіцы Сафіі, Дзімітраўскі ёсць маўзалей. Танк. Будучы студэнткай, .. [Таццяна] ездзіла туды [у Маскву] на экскурсію і таму шчыра перадавала свае ўласныя ўражанні аб сталіцы. Шамякін. // Пра які‑н. населены пункт як цэнтр чаго‑н. Блукаючы па Палессі, я заехаў у былую сталіцу партызанскага краю. Гэта не то мястэчка, не то рабочы пасёлак. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сталі́ца ‘галоўны горад дзяржавы; цэнтр’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), столі́ца ‘цэнтр чаго-небудзь’ (ТС), ст.-бел. столица ‘тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 415). З польск. stolica ‘трон, галоўны горад’ як чэшскае семантычнае запазычанне, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 340; Кохман, Stosunki, 129–130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

столи́ца сталі́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наваро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нованароджаны. Сталіца навароджанай дзяржавы, Уздымай высока свой дзяржаўны сцяг!.. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапава́л, ‑а, м.

Уст. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў — Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды. Гаўрусёў. // Рабочы, які працуе на шапавальнай машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус. метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац. metropolitanus < лац.-грэч. mētropolisсталіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)