СТАЛІ́ЦА,

вёска ў Германавіцкім с/с Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дзісна. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПнУ ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 244 км ад Віцебска. 322 ж., 123 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)