МА́ЛЬЦАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУМасквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЕ́ЎСКІ (Леў Сямёнавіч) (1850—1919),
бел. гісторык Бацька Мелхіседэка. Скончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай епархій. Удзельнік 7-га (1890), 9.-га (1893) і 10-га (1896) археал. з’ездаў. З 1903 чл. Гродзенскага губ. стат. к-та. Даследаваў царк. гісторыю 18—19 ст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыяд.царк. і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы.
Тв.:
Город Брест-Литовск и его древние храмы. Гродно, 1894.
Літ.:
Чарапіца В.М. Са скарбніцы кніжных паліц. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Юрый Мацвеевіч) (20.4.1889, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.1.1941),
рускі і ўкр. фалькларыст і літ.-знавец. Акад.АН Украіны (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У 1911—25 выкладаў у гімназіях і ВНУМасквы. З 1939 дырэктар Ін-та фальклору АН Украіны. Складальнік фальклорных зб-каў: «Казкі і песні Белазерскага краю» (1915), «Паэзія вёскі» (1926; абодва з Б.М.Сакаловым), «Быліны» (1937), «Народная лірыка» (1939), «Анежскія быліны» (выд. 1948) і інш. Аўтар прац «Слова аб палку Ігаравым» і народная творчасць» (1936), «Рускі фальклор» (1941). У некат. працах выкарыстоўваў бел. фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НІЙ (Старац; ? — 1681),
разьбяр па дрэве; майстар беларускай рэзі. Манах Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (пад Оршай). Пасля 1655 працаваў у майстэрні Іверскага манастыра на Валдаі; магчыма, удзельнічаў у стварэнні разных дзвярэй сабора гэтага манастыра. Пазней выконваў работы для Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (г. Істра Маскоўскай вобл.). У 1667 узначальваў майстэрню разьбяроў у Аружэйнай палаце Крамля. Кіраваў работай па аздабленні драўлянай разьбой палаца ў Каломенскім (зараз у межах Масквы). Стварыў «іарданскую сень» на 4 калонах для Суздаля (1668, цяпер — у саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі).
Літ.:
Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМЕ́Т (Юрый Абрамавіч) (н. 24.1.1953, г. Растоў-на-Доне),
расійскі альтыст, дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1989). Нар.арг.СССР (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1976), выкладае ў ёй. З 1978 саліст Маскоўскай філармоніі, з 1986 маст. кіраўнік Дзярж. камернага аркестра «Салісты Масквы». Выступае ў ансамблі з С.Рыхтэрам, У.Співаковым, У.Траццяковым, А.Любімавым, Г.Крэмерам і інш. Першы выканаўца прысвечаных яму канцэртаў для альта з арк. (у т. л. А.Шнітке), санат для альта сучасных кампазітараў, у рэпертуары таксама творы муз. класікі. Лаўрэат міжнар. конкурсаў у Будапешце (1975), Мюнхене (1976). Дзярж. прэміі СССР 1986, Расіі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАЛЕТА́РСКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВАў Маскве.
Існавала ў 1923—30 як нац. студэнцкая арг-цыя (756 чал.). Аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУМасквы. Статутныя мэты: «Змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблівасці і бел. мову; стварэнне спецыялізаваных навук. гурткоў па вывучэнні гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і л-ры; арганізацыя навуч. практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. У 1930 усе згуртаванні па тэр.-нац. прыкметах скасаваны, а пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Канстанцін Сяргеевіч) (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860),
расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы «Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЛЁЎ (Мікіта Рыгоравіч) (27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач.Вял.Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬ IIIІванавіч
(25.2.1479, Масква — 4.12.1533),
вялікі князь маскоўскі [1505—33]. Сын Івана III і Соф’і Палеалог. Завяршыў аб’яднанне рус. зямель вакол Масквы. Пасля смерці вял. князя літ.Аляксандра (1506), які быў жанаты з сястрою Васіля III Аленай, дамагаўся, каб яго выбралі вял. князем у ВКЛ. У 1507—08 і 1512—22 ваяваў з ВКЛ. 1.8.1514 з дапамогай М.Глінскага ўзяў Смаленск, але 8 вер. ў Аршанскай бітве 1514 маск. войска было разбіта. Мірныя перагаворы 1517 не далі вынікаў, бо Васіль III патрабаваў далучэння да Маскоўскага княства Кіева, Віцебска, Полацка і інш. Паводле перамір’я 1522 Смаленск застаўся за Масквою.
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУМасквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.