ПРАБЛЕ́М АХО́ВЫ ІНФАРМА́ЦЫІ НДІДзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1987 у Мінску як Дзярж.н.-д. і праектна-канструктарскі тэхнал.ін-т па тэхн. абслугоўванні сродкаў вылічальнай тэхнікі. Са жн. 1992 Дзярж.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т міжгаліновых праблем інфармацыі. З 1996 дзярж. прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». З 2000 навукова-вытв.рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». Асн.кірунак дзейнасці: навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні засцерагальных інфарм.сістэм. Распрацаваны нац. стандарт электроннага лічбавага подпісу. У ін-це працуе д-ртэхн. н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМІТЫВІ́ЗМ (ад прымітыў),
кірунак у выяўл. мастацтве канца 19—1-й пал. 20 ст., які характарызуецца праграмным свядомым спрашчэннем маст. вобразаў і сродкаў выяўлення арыентацыяй на формы прымітыву, інсітнага мастацтва, народнай творчасці, дзіцячай творчасці. Узнікненне і развіццё П. звязана з непрыняццем урбанізацыі жыцця, уніфікаванасці масавай культуры і элітарнасці сучаснага мастацтва. Мастакі імкнуліся да эмацыянальнай чысціні і яснасці нар. ці дзіцячага светаўспрымання, пошуку першакрыніц творчасці. Рысы П. ўласцівы творчасці П.Гагена, групы «Набі», ранніх прадстаўнікоў кубізму, фавізму, дадаізму ў Францыі, П.Клее ў Швейцарыі, Ю.Л.Макоўскага ў Польшчы, удзельнікаў маст. аб’яднанняў «Бубновы валет», «Асліны хвост», «Блакітная ружа» (М.Крымаў, М.Сар’ян) у Расіі і інш.
дзяржаўны дзеяч Японіі. Скончыў Такійскі ун-т (1924). Юрыст. З 1924 у мін-ве чыгунак. З 1948 чл., з 1953 ген. сакратар Ліберальнай партыі, з 1957 старшыня выканкома Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. У 1950—60-я г. ўзначальваў шэраг міністэрстваў. У 1964—72 прэм’ер-міністр Японіі. Гал.кірунак знешняй палітыкі яго ўрада — паляпшэнне адносін Японіі з краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, якія пацярпелі ад яп. агрэсіі ў 2-ю сусв. вайну. Дамогся ад ЗША вяртання ў 1972 а-воў Акінава і Агасавара. Нобелеўская прэмія міру 1974 (з Ш.Макбрайдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЯ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, створаная каля 406 арм. епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне армянскага пісьма было выклікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301) і неабходнасцю мець богаслужэбную л-ру на арм. мове. Армянскае пісьмо мае фанематычны характар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у 12 ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай арм. мовы. Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне. Кірунак пісьма злева направа, літарныя знакі запісваліся асобна. У якасці вытокаў армянскага пісьма разглядаецца грэч.-візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁНІКА АРХІТЭКТУ́РНАЯ,
кірунак навуковай і праектна-канструктарскай дзейнасці, які заключаецца ў вывучэнні і практычным выкарыстанні законаў, заканамернасцяў і прынцыпаў прыроды для стварэння новых прыёмаў арх. арганізацыі прасторы, новых канструкцый і матэрыялаў. Садзейнічае лепшай функцыян. арганізацыі аб’ектаў, павышэнню нясучай здольнасці канструкцый, зніжэнню вагі збудаванняў і г.д. Прыклады выкарыстання біёнікі архітэктурнай — сучасныя танкасценныя абалонкі пакрыццяў, якія нагадваюць кветку (арх. Ф.Кандэла), пнеўматычныя канструкцыі, рабрыстыя пакрыцці і скляпенні (арх. П.Л.Нерві), эксперым. праекты гарадоў і мастоў (арх. П.Саляры), пабудовы арх. Ф.Л.Райта, Р.Б.Фулера.
Літ.:
Лебедев Ю.С. Архитектура и бионика. М., 1977.
Да арт.Біёніка архітэктурная. Геадэзічны купал у Сент-Луісе (ЗША). Арх. Р.Б.Фулер. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІХЕВІЯРЫ́ЗМ (ад англ. behaviour паводзіны),
адзін з пашыраных кірункаў у сучаснай зах. псіхалогіі. Засн. у 1913 амер. псіхолагам Дж.Уотсанам. Эксперым. асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амер. псіхолагам Э.Торндайкам паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з’явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы і чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я г. біхевіярызм распаўся на шэраг кірункаў, якія спалучалі асн. дактрыну з элементамі інш. тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.
Літ.:
Ярошевский М.Г. История психологии. 3 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГЕ́Й (Валянціна Сяргееўна) (н. 28.9.1946, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ, Гродзенскім пед. ін-це, з 1978 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Асн.кірунак дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Бел. Палесся жал. веку. Адзін з аўтараў кн. «Беларуская археалогія» (1987).
Тв.:
Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг.Мн., 1992;
Актуальныя праблемы археалогіі славян 5—10 ст. у Беларускім Палессі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Мн., 1992;
Раннеславянское поселение Струга 1 на нижней Горыни // Archaeoslavica. 1993. № 2;
Западный ареал милоградской культуры // Гіст.-археалагічны зб. 1995. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНАГЕАГРА́ФІЯ,
кірунак даследаванняў у галіне біял. навукі, сумежнай паміж генетыкай і біягеаграфіяй. Сфармулявана сав. вучоным А.С.Сераброўскім ў 1928—29. Вывучае генетычную гетэрагеннасць прыродных папуляцый і на гэтай аснове генетычную структуру папуляцыі, раскрыццё механізмаў фарміравання, падтрымання і змянення гэтай структуры, што стала пачаткам вывучэння генетыкі папуляцый у прасторы, а таксама выяўленне геагр. пашырэння і, па магчымасці, частот алеляў, адказных за асн. прыкметы і ўласцівасці пэўнага віду арганізмаў. Генагеаграфія высвятляе прычыны пашырэння алеляў. Мае практычнае і прыкладное значэнне пры вызначэнні генафондаў свойскіх жывёл і культ. раслін як адной з асноў пароднага і сартавога раянавання і селекцыі, а таксама ў генетыцы чалавека, асабліва ў мед. генетыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ДА (Эдуард Іосіфавіч) (н. 28.11.1936, в. Данілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.10.1997),
бел. матэматык. Чл.-кар.АН Беларусі (1984), Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1977 заг. лабараторыі. Навук. працы па даследаванні аналітычных, якасных і асімптатычных уласцівасцей інтэгральных разнастайнасцей дыферэнцыяльных сістэм. Стварыў навук.кірунак у тэорыі сістэм Пфафа—тэорыю характарыстычных вектараў.
Тв.:
О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АНБССР. Сер. фіз.-матэм.навук. 1983. №2;
Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАРЫ́ЦКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.3.1884, г. Уфа, Башкортастан — 23.7.1952),
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1909). У 1939—41 дырэктар Ін-та геал. навук АНСССР. У 1944—52 арганізатар і дырэктар Лабараторыі вулканалогіі АНСССР. У 1946—49 акад.-сакратар аддз.геал.геагр. навук АНСССР. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі і геалогіі рудных радовішчаў. Вывучаў патухлыя вулканы Арменіі, стараж. вулканізм Урала, вулканы Камчацка-Курыльскай дугі. Распрацаваў навук.кірунак у петраграфіі — петрахімію. Яго імем наз. мінерал заварыцкіт. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.