МАЛАКО́ВІЧ (Пракоп Дзянісавіч) (20.7.1895, в. Зубарэвічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 26.9.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік 1-й сусв.
вайны. У 1917 старшыня палкавога к-та. Удзельнічаў у ліквідацыі мяцяжу Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім пав., у барацьбе з ням. акупантамі. У 1918—20 ваен. камісар Бабруйскага, Дарагабужскага пав., ваен. камісар сувязі Зах. фронту. З 1920 старшыня Бабруйскага пав. выканкома, з 1922 нарком унутр. спраў БССР, з 1923 старшыня Амурскага губ. рэўкома, выканкома. З 1927 старшыня Гомельскага акр. выканкома, з 1928 сакратар Гомельскага акр.к-таКП(б)Б. З 1931 у Наркамаце сувязі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—23 і 1927—31, канд. у чл. яго Прэзідыума ў 1927—29. Чл.ЦБКП(б)Б у 1922—23 і ЦККП(б)Б у 1927—30, канд. у чл.Бюро ў 1928 і чл.БюроЦККП(б)Б у 1929—30.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКАМЕ́Н ((Ducommun) Элі) (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар.бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТА́Р—ТАСС, Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі,
цэнтральная дзярж.інфарм. служба. Створана ў 1962 на базе Тэлегр. агенцтва Сав. Саюза (ТАСС, засн. ў 1925, мела аддзяленні і карэспандэнцкія бюро больш як у 110 краінах). Збірае і забяспечвае інфармацыяй органы друку, радыёвяшчання і тэлебачання, урадавыя ўстановы і інш. арг-цыі ў Рас. Федэрацыі і за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯ́С,
горад у Чэлябінскай вобл. Расіі, на р. Міяс. Засн. ў 1773. 167,2 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: аўтамаб. (выпуск грузавых машын павышанай праходнасці), эл.-тэхн., інструментальная, гумавая. Ракетны цэнтр і канструктарскае бюро. Факультэты Чэлябінскага політэхн. ун-та. Краязнаўчы музей (калекцыя вырабаў з уральскіх мінералаў). Паблізу — Ільменскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАДЗЕ́Д (Мікалай Мацвеевіч) (21.5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 21.6.1937),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Скончыў рабфак Горацкага с.-г. ін-та. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 і грамадз. вайны. У 1918 уступіў у Камуніст. партыю. У 1921—24 старшыня выканкома Горацкага Савета, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. У лют. — маі 1924 чл. Часовага Бел.бюроЦК РКП(б), з снеж. 1925 2-і сакратар ЦККП(б)Б, з мая 1927 да мая 1937 старшыня СНКБССР. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1930. Чл.ЦККП(б)Б з 1924 і БюроЦККП(б)Б з 1925. Чл.ЦВКСССР і ЦВКБССР з 1924, чл. Прэзідыума ЦВКБССР з 1927. 14.6.1937 арыштаваны органамі НКУС у Маскве і накіраваны ў Мінск, дзе выкінуўся з акна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Меў пед. адукацыю. Вучыўся ва ун-це працоўных Усходу ў Маскве (1921—22). З 1921 чл.Камуністычнай партыі Кітая (КПК), з 1927 ЦККПК, з 1943 Палітбюро ЦК. З 1925 нам., потым старшыня Усекіт. федэрацыі працы. Пасля перавароту Чан Кайшы ў крас. 1927 у падполлі. З 1936 сакратар Паўн.-Кіт.бюроКПК. З 1937 у тыле яп. войск, сакратар Цэнтр.-Усх.бюроКПК, паліт. камісар 4-й арміі. З 1943 сакратар ЦК і нам. старшыні Нар.рэв.к-таЦК К.ПК. З 1949 нам. старшыні цэнтр.нар. ўрада КНР. У 1954—59 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. З 1956 нам. старшыні ЦККПК (да 1966). 3 крас. 1959 старшыня КНР. Афіц. пераемнік Мао Цзэдуна, але выступаў супраць усталявання ў КПК і краіне рэжыму яго асабістай улады. У час «культурнай рэвалюцыі» абвінавачаны ў рэвізіянізме, у кастр. 1968 зняты з усіх пасад і арыштаваны. Памёр у зняволенні. У 1980 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л 4-ы»,
міжнародная леварадыкальная арганізацыя ў 1938—1950-я г.Засн. ў Парыжы Л.Д.Троцкім, які выступаў з канцэпцыяй сусв. рэвалюцыі і рэв. вайны. Меў нешматлікія секцыі ў краінах Еўропы, Лац. Амерыкі і ЗША, праводзіў кангрэсы, прапагандаваў трацкісцкія погляды. У 1953—63 раскалоўся на шэраг варагуючых цэнтраў (Міжнар. сакратарыят, Міжнар.к-т, Лац.-амер.бюро і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЧБАВАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ НДІ, Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут лічбавага тэлебачання». Засн. 31.3.1959 як спецыялізаванае канструктарскае бюро (СКБ) пры Мінскім радыёзаводзе. У 1991 на базе СКБ створаны Мінскі НДІ лічбавага тэлебачання вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1995 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэлевізійнай тэхнікі, сістэм кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, вырабаў аўдыятэхнікі, нестандартнай кантрольна-вымяральнай апаратуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎМАН (Мікалай Эрнеставіч) (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905),
рускі рэвалюцыянер. Рэв. дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн.бюроЦКРСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ, «Беларусьгандальмаш». Створана ў 1976 у г. Баранавічы на базе Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання (галаўное прадпрыемства) і Гродзенскага завода гандлёвага машынабудавання (уваходзіў да 1987). У 1983—86 рэканструявана і расшырана. З 1987 у аб’яднанні створана Баранавіцкае спец. канструктарскае бюрогандл. машынабудавання. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання па перапрацоўцы мяса, агародніны і цеста.