Равума (Rovuma), рака ва Усх. Афрыцы, на б.ч. цячэння ўтварае мяжу паміж Танзаніяй і Мазамбікам. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 150 тыс.км². Вытокі ў гарах на У ад воз. Ньяса (Малаві), упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — р. Лужэнда. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Разводдзе ад сак. да мая. Суднаходная на асобных участках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІКА́МСК,
горад у Пермскай вобл. Расіі. Засн. ў 1430. 106 тыс.ж. (2000). Прыстань на р. Кама. Чыг. станцыя. Буйны цэнтр хім. і нафтахім. прам-сці, здабычы і перапрацоўкі калійных солей, вытв-сці калійных і калійна-магніевых угнаенняў, тэхн. солі; цэлюлозна-папяровы камбінат; з-ды: гумава-тэхн. прадукцыі, магніевы, суднарамонтны; дрэваапрацоўчая прам-сць. Пед.ін-т. Краязн. музей. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХАСЭ́, Сан-Хазэ (San Jose),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Засн. ў 1777. 871,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны цэнтр ракетна-касм. і радыёэлектроннай прам-сці. Развіта таксама вытв-сцьЭВМ, паўправадніковых прылад, ваен. абсталявання, кансерваваных фруктаў і віна. Машынабудаванне і аўтазборка. 3 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСК,
горад у Расіі, цэнтр Архангельскай вобл., у вусці р.Паўн. Дзвіна. 415,7 тыс.ж. (1994). Марскі і рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр лесаапр., лесахім. (цэлюлозна-папяровая, гідролізная) прам-сці. Машынабудаванне (абсталяванне для лясной і дрэваапр. прам-сці, суднабудаванне і суднарамонт), харч. (мяса-малочная, перапрацоўка марскіх водарасцяў) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Мастацкія промыслы (разьба па дрэве і косці). Пачатковы пункт многіх палярных экспедыцый, адна з асн. баз Паўн. марскога шляху.
Засн. ў 1584 паводле загаду Івана IV. Наз. Новахалмагоры, з 1613 Архангельскі (ад назвы Міхайла-Архангельскага манастыра), пасля — Архангельск. Першы марскі порт Расіі. У 1693 Пётр I заклаў на в-ве Саламбал верф і засн. адміралцейства. У 1701—05 у Карабельным вусці пабудавана Навадзвінская крэпасць. З 1708 цэнтр Архангелагародскай губ. У 1771 засн. мараходнае вучылішча. З канца 19 ст.буйны лесапрамысл. і лесаэкспартны пункт Расіі. З 1898 звязаны чыгункай з Масквой. З 1929 цэнтр Паўн. краю, з 1936 — Паўночнай, з 1937 — Архангельскай вобл. У царскія і сав. часы месца паліт. ссылкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйныпрамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КЛІН (Brooklyn),
адміністрацыйны раён г.Нью-Йорк; на З в-ва Лонг-Айленд; тэрытарыяльна супадае з графствам Кент. Каля 3 млн.ж. (1990). З цэнтрам горада (в-аў Манхатан) злучаны мастамі і тунэлямі. Пераважаюць жылыя кварталы. Буйны порт. Лёгкая (у т. л. швейная, тэкст., гарбарна-абутковая), харч., металаапр., маш.-буд., хім.прам-сць. Суднабудаванне. Бруклінскі ін-т мастацтваў і навук. Лонг-Айлендскі ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БРАВА,
горад у Балгарыі, на р. Янтра, каля паўн. схілаў хр. Стара-Планіна. Каля 100 тыс.ж. (1992). Машынабудаванне (у т. л.вытв-сць абсталявання для тэкст. прам-сці, электратэльфераў, радыёэлектроннае). Буйны цэнтр тэкст. (у т. л.трыкат.) і гарбарна-абутковай прам-сці; мэблевыя і харчасмакавыя прадпрыемствы. Дом-музей гумару і сатыры. Развіты нар. промыслы, этнаграфічны музей-вёска. Штогадовыя міжнар. фестывалі гумару. Турызм (перавал Шыпка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́РЫ (Gary),
горад на Пн ЗША, у штаце Індыяна, паўд.-ўсх. прыгарад г. Чыкага. Каля 150 тыс.ж., з гарадамі Хаманд, Іст-Чыкага і прыгарадамі каля 700 тыс.ж. (1994). Порт на воз. Мічыган. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці, металаканструкцый, труб, чыг. цыстэрнаў, карпусоў танкаў, падшыпнікаў, аўтадэталей, эл. абсталявання), хім., нафтаперапр., цэментавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́МБУС (Columbus),
горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Агайо. Засн. ў 1812. 635 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1,5 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйныпрамысл., гандл.-фін. і культ.цэнтр.Прам-сць: радыёэлектронная і эл.тэхн., атамнае энергамашынабудаванне, вытв-сць халадзільнікаў і інш.быт. прылад, авіяц., аўтамаб. і інш. галіны машынабудавання; металаапр., харчасмакавая, паліграф., папяровая, хім., буд. матэрыялаў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЯ́О (Callao),
горад у Перу, на ўзбярэжжы Ціхага ак. За 14 км ад Лімы, з якой практычна зліўся. У адм. адносінах утварае правінцыю пл. 73,8 км². Засн. ў 1537. 684,1 тыс.ж. (1993). Гал. рыбалоўны і знешнегандл. порт (каля 75% імпарту і 25% экспарту). Буйныпрамысл. і культ.цэнтр.Прам-сць: каляровая металургія, тэкст., хім., рыбаперапр., суднабуд. (рыбалоўныя судны). Нац.тэхн.ун-т. Ваенна-гіст. музей.