баявыя дзеянні ў 1-ю сусв. вайну паміж герм. (флот Адкрытага мора; 99 караблёў, 36 тыс. маракоў; каманд.адм. Р.Шэер) і брыт. (Гранд-Фліт; 151 карабель, 60 тыс. маракоў; каманд.адм. Дж.Джэліка) флатамі ў Паўночным моры на З ад п-ва Ютландыя 31.5—1.6.1916. Брыт. марское камандаванне, даведаўшыся з радыёперахопу пра маючы адбыцца выхад праціўніка ў мора, разгарнула Гранд-Фліт на ПнЗ ад Ютландыі. Удзень 31 мая брыт. авангард (каманд. контр-адм. Д.Біці) атакаваў герм. авангард (эскадра на чале з адм. Ф.Хіперам). Вечарам 31 мая і ноччу 1 чэрв. адбылося сутыкненне гал. сіл бакоў. Страціўшы 14 караблёў, 6097 маракоў забітымі і 510 параненымі (у брытанцаў), 11 караблёў, 2551 марака забітым і 507 параненымі (у немцаў), флаты не змаглі знішчыць адзін аднаго, але англ. флот захаваў сваё пануючае становішча на моры.
Літ.:
Больных А. Морские битвы Первой мировой: Схватка гигантов. М., 2000;
Флисовский 3. Ютландая, 1916: Пер. с пол. М., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВО́РСКІ Станіслаў Іванавіч (16.4.1915, г. Брэст — 5.2.1988),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю БДТ-1 (1938), працаваў у гэтым т-ры. З 1939 у Заслаўскім калгасна-саўгасным, у 1939—41 і з 1945 у Пінскім, у 1954—85 у Магілёўскім абл.драм. т-рах. Акцёр характарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэн. выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата. Сярод роляў: у Заслаўскім т-ры — Маргун, Шмігельскі («Партызаны» К.Крапівы); у Пінскім т-ры — Левановіч і Нічыпар, Здаравеня («Хто смяецца апошнім». «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), фон Кубэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), патэр Сарыні («Іспанцы» М.Лермантава), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Аркадзь («Платон Крэчат» А.Карнейчука); у Магілёўскім т-ры — Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Мякішаў («Пад адным небам» А.Маўзона), Мікалай II, Мікіта Сямёнавіч («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Дульскі («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), клоун Бом («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫ́КАЎ Мікалай Міхайлавіч [16.3.1803, г. Сімбірск (цяпер Ульянаўск), Расія — 7.1.18471, рускі паэт. Вучыўся ў пецярбургскіх горным кадэцкім корпусе (1814—19), ін-це шляхоў зносін (да 1820), Дэрпцкім ун-це (г. Тарту, 1822—29). Друкаваўся з 1818. У ранніх творах — матывы вальналюбства, радасці жыцця, тэмы рус. гісторыі, пратэст супраць усіх відаў тыраніі: вершы, элегіі, пасланні, песні бардаў і баянаў (зб. «Вершы М.Языкава», 1833). У канцы 1820-х г. зблізіўся са славянафіламі. У 1830—40-яг. ў творчасці рэлігійна-містычныя настроі, прыхільнасць да праваслаўя, асуджэнне свайго ранейшага вальналюбства (вершы «Ау!», «Землетрасенне»). Аўтар вершаваных аповесцей «Сяржант Сурмін» (1845), «Ліпы» (1846). Распрацоўваў фалькл. тэматыку («Казка пра пастуха і дзікага вепрука», 1835; «Жар-птушка», 1836). Многія яго вершы [«Плывец» («Нелюдзіма наша мора»)] і песні пакладзены на музыку К.Вільбаа, А.Даргамыжскім і інш.
Тв.:
Полн. собр. стихотворений. М.; Л., 1964;
Соч.Л., 1982.
Літ.:
Коровин В.И. Языков — «поэт радости и хмеля» // Коровин В.И. Поэты пушкинской поры. М., 1980;
Рассадин С. Драма Николая Языкова // Рассадин С. Спутники. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Віктар Робертавіч (н. 8.5.1955, Мінск),
бел. вучоны ў галіне рэлігіязнаўства і культуралогіі. Канд.філас.н. (1983). Скончыў БДУ (1977). З 1981 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Бел. ун-це культуры. У 1998—99 заг. кафедры этыкі і рэлігіязнаўства БДУ, у 2000 заг.н.-д. аддзела Бел. ун-та культуры. З 2000 нач. аддзела гуманіт. навук Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2003 заг. кафедры Бел.агр.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі рэлігіязнаўства, культуралогіі, ментальных асаблівасцях рэліг.-культ. традыцый, праблемах пратэстантызму ў кантэксце сучаснага сацыякульт. развіцця.
Тв.:
Социально-психологическое влияние иеговистской идеологии на верующих // Иеговизм. Мн., 1981;
Студенчество и религия: проблема мировоззренческого выбора. Мн., 1999 (разам з М.Я.Ленсу, К.С.Пракошынай);
Протестантизм (разам з Л.В.Бароўка) // Традиционные вероисповедания и новые религиозные движения в Беларуси. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАБСАН (Jakobson) Аўгуст Міхкелевіч (2.9.1904, пас. Раэма, Эстонія — 23.5.1963),
эстонскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Эстоніі (1947). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1926—28, 1932—35). У 1950—58 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР. Друкаваўся з 1927. Раманы «Сівы конь» (т. 1—2, 1928—33), «Род Андруксанаў» (1931—34), «Вечныя эстонцы» (т. 1—4, 1937—40) пра жыццё народа ў тагачаснай Эстоніі. Зб-кіапавяд. «У агні і крыві» (1942), «Дарога волатаў» (1944) пра мужнасць людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар п’ес «Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту» (абедзве 1946), «Два лагеры» (1948), «Наша жыццё» (1949), «Шакалы» (1951), «Анёл-заступнік з Небраскі» (1953), драм. хронікі «Штармавыя вузлы» (т.І—2, 1962). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Г.Далідовіч, Я.Скрыган. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Тв.:
Рус.пер. — Рассказы и пьесы. М.,1950;
Шакалы. Новые пьесы. М., 1953;
Оскар Тийтус переступает порог и другие рассказы. Таллин, 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Я́МАЧКІ»,
бел.нар. гульня. Для гульні патрэбны тэнісны мяч і 15—20 каменьчыкаў. Кожны ўдзельнік капае па прамой лініі ямачку глыбінёй 2,5—3 см і дыяметрам 3,5—4 см на адлегласці паміж ямачкамі 20—25 см. Затым выбіраецца «каток», які становіцца каля крайняй ямкі, астатнія гульцы — каля іншых. «Каток» коціць мяч, і, калі ён трапляе ў ямку, усе ўцякаюць, а гаспадар ямкі хапае мяч і гаворыць: «Стоп!» Усе спыняюцца, і ён кідае мяч у аднаго з гульцоў. Калі пападзе, кладзе ў яго ямку каменьчык, калі прамахнецца — кладзе каменьчык у сваю ямку. Гульцы могуць ухіляцца ад мяча, але пры гэтым не павінны сыходзіць са свайго месца. Затым «каток» коціць мяч ізноў. Ямка, у якую будзе пакладзена 3 каменьчыкі, закопваецца, і яе гаспадар выбывае з гульні. Калі мяч не закоціцца ні ў адну ямку, каменьчык кладзецца ў ямку «катка». Гульня заканчваецца, калі застаецца адзін гулец ці «каток», у ямцы якога знаходзіцца не больш за 2 каменьчыкі. Наступным «катком» становіцца гаспадар бліжэйшай ямкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНКО́ЎСКІ Алег Іванавіч (н. 23.2.1944, г. Джэзказган, Казахстан),
расійскі акцёр. Брат Р.І.Янкоўскага. Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Саратаўскае тэатр. вучылішча (1965). З 1966 працаваў у Саратаўскім драм. т-ры, з 1973 у Маскоўскім т-ры «Ленком». Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэн. абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э.Скрыба), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш. З 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982, прэмія Усесаюзнага кінафестывалю 1983), «Палёты ў сне і наяве», «Настальгія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1987. Дзярж. прэміі Расіі 1989, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-лесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытв-сці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельнік распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ва лесаводаў.
Тв.:
Экономика лесного хозяйства. Мн., 1977;
Организация, планирование и управление предприятиями лесного хозяйства. М., 1983 (разам з І.В.Вароніным, М.І.Кожухавым);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов. Мн., 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай);
Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.А.Дашкевіч);
Лесное хозяйство Беларуси. (История, экономика, проблемы и перспективы развития). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́Ш Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 10.1.1929, в. Межная Слабада Клецкага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1987),
бел. літаратуразнавец і крытык. Канд.філал.н. (1958). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследаваў праблемы развіцця бел. драматургіі, паэзіі, творчай індывідуальнасці, традыцый і наватарства. Аўтар манаграфій «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Пясняр роднай зямлі» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз творчасці» (1988). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (т. 4, 1972), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (абедзве на рус. мове, 1977), зб. «Стыль пісьменніка» (1974), кн. «Беларуская савецкая лірыка» (1979), «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў» (1985), падручнікаў па гісторыі бел. л-ры для студэнтаў ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Янка Купала и современность. Мн., 1981;
В памяти народной: К 100-летию со дня рождения Я.Купалы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎПА́ЦІЙ КАЛАЎРА́Т, Яўпацій Львовіч Калаўрат,
легендарны рус. асілак, разанскі баярын, які ў 1237—38 гераічна змагаўся супраць мангола-тат. заваёўнікаў. Пра яго подзвіг расказвае стараж.-рус. «Аповесць пра спусташэнне Разані Батыем» (1-япал. 14 ст.), якая ўвайшла ў шэраг пазнейшых рус. летапісаў. Паводле «Аповесці», Я.К. у 1237 выконваў даручэнне свайго князя ў Чарнігаўскай зямлі. Даведаўшыся пра нашэсце Батыя, ён спешна вярнуўся ў Разань, але застаў толькі папялішчы знішчанага горада. Сабраўшы 1700 воінаў («храбраў»), ён кінуўся наўздагон за Батыем, каб «выпіць смяротную чашу» разам з князямі, што загінулі ў Разані. Дагнаўшы мангола-татараў у Суздальскай зямлі, напаў на іх лагер і прычыніў ім значныя страты. Паводле «Аповесці», Я.К. і «храбры» біліся адзін з тысячай, а два з цьмою (10 тыс.чал.). Батый накіраваў супраць іх сваіх лепшых воінаў, але Я.К. рассек напапалам Хастаўрула, швагра Батыя, і забіў яшчэ многіх мангола-тат. асілкаў. Калі з дапамогай кідальных машын Я.К. усё ж быў забіты, Батый, уражаны яго мужнасцю і сілай, аддаў цела асілка «храбрам», якім загадаў захаваць жыццё і волю.