бінакулярны аптычны прыбор для атрымання аб’ёмнага адлюстравання мясцовасці па здымках стэрэапары. Забяспечвае раздзяленне зроку левага і правага вока, таксама павелічэнне фотаадлюстравання. Паводле канструкцыі С. бываюць лінзавыя, люстэркавыя, люстэркава-лінзавыя і падзяляюцца на партатыўныя, настольныя і стацыянарныя. Камплектуюцца з вымяральнымі і рысавальнымі прыстасаваннямі. Выкарыстоўваюцца для дэшыфравання аэрафотаздымкаў пры складанні геал., геамарфал., тапаграфічных і інш. карт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБЛІТАРА́ЛЬ (адсуб... + літараль),
зона марскога дна, прымеркаваная да шэльфа; размешчана паміж літараллю і батыяллю. Звычайна глыб. да 200 м. Часта С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да глыб. 40—150 м). С. — найб. прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай (асн.прамысл. запасы марскіх прыдонных рыб, беспазваночных жывёл і раслін, шматлікія ігласкурыя, малюскі, чарвякі, ракападобныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЖА́НТАЎ Іван Якаўлевіч (17.2.1919, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. —29.4.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1938), Чугуеўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1941). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд. фронце. Лётчык-знішчальнік лейтэнант С. да крас. 1943 зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветр. баёў, збіў асабіста 3, у групе 8 самалётаў праціўніка; памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСІ́, таксаматор (адфранц. taxi),
стандартны аўтамабіль з пэўнымі адрозненнямі (афарбоўка кузава, каляровы ліхтар, лічыльнік і інш.), прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай праезду паводле паказанняў лічыльніка. Упершыню Т. з’явіліся ў Лондане ў 1903, у Пецярбургу — 1907, у Мінску — у 1912. Па вызначаных маршрутах з пэўнымі інтэрваламі ад’езду з канцавых пунктаў і адначасовай аплатай за праезд ездзяць т. зв. маршрутныя Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЕНТ (адгрэч. talanton вага),
высокая ступень прыроднай адоранасці і развіцця здольнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Фарміруецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей і сістэматычная работа над іх развіццём. Т. можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыцця (навук., паліт., маст. і інш.) і характарызуецца прынцыповай навізной, высокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці.
прынцып пакарання, які склаўся ў стараж. грамадстве і быў успрыняты феад. правам. Заключаўся ў прызначэнні пакарання вінаватаму ў строгай адпаведнасці з нанесенай ім шкодай («вока за вока», «зуб зуб»). Знайшоў адлюстраванне ў кодэксе Хамурапі, стараж.-яўр. праве, рымскіх Законах XII табліц і часткова ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588, які прадугледжваў членашкодніцкія пакаранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЫ́ШСКІЯ ГО́РЫ, Талыш,
горы на ПдУ Каўказа, у Азербайджане, на граніцы з Іранам. Працяг сістэмы Малога Каўказа. Аддзелены ад яго прагінам з далінай р. Аракс. Складаецца з 3 падоўжных хрыбтоў. Выш. да 2492 м. Пераважаюць флішавыя і вулканагенныя тоўшчы з інтрузіямі асн. парод. Сейсмічнасць. На схілах — субтрапічныя лясы гірканскага тыпу (дуб, дзелква, жалезнае дрэва, бук), на грэбені — нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНАТАЦЭНО́З (адгрэч. thanatos смерць + ...цэноз),
комплекс мёртвых жывёл, раслін або рэшткаў, што жылі на канкрэтным месцы ці прынесеныя вадой, ветрам з інш. месцаў. Узнікненню іх садзейнічала агульная прычына, напр., стыхійнае бедства (паводкі, лясныя пажары, смерчы і інш.). Ужываюць як сінонім некрацэнозу. З’яўляецца асновай утварэння рэшткаў раслін, жывёл на пачатку стадыі пахавання (тафацэнозу). Можа разбурацца і знікаць пад уплывам гіпергенезу. Вывучае Т. палеанталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ПТЫ,
рака ў Індыі. Даўж. 720 км, пл.бас. 88 тыс.км². Вытокі ў гарах Сатпура, цячэ ў глыбокай даліне па паўн.-зах.ч. Дэканскага пласкагор’я, упадае ў Камбейскі зал. Аравійскага м., утварае эстуарый. Рэжым мусонны. Сярэдні расход вады каля 650 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 50 кмад вусця. На Т. — г. Бурханпур, у эстуарыі — марскі порт Сурат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́СА (адням. Trasse напрамак лініі, шляху),
1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі электраперадач і сувязі, трубаправода і інш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты.
3) Вогненны ці дымавы след у паветры, які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.