СТЭРЭАСКО́П (ад стэрэа... + ...скоп),
бінакулярны аптычны прыбор для атрымання аб’ёмнага адлюстравання мясцовасці па здымках стэрэапары. Забяспечвае раздзяленне зроку левага і правага вока, таксама павелічэнне фотаадлюстравання. Паводле канструкцыі С. бываюць лінзавыя, люстэркавыя, люстэркава-лінзавыя і падзяляюцца на партатыўныя, настольныя і стацыянарныя. Камплектуюцца з вымяральнымі і рысавальнымі прыстасаваннямі. Выкарыстоўваюцца для дэшыфравання аэрафотаздымкаў пры складанні
Ф.Е.Шалькевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)