МАНО́МЕТР (ад грэч. manos рэдкі, няшчыльны + ...метр),
прылада для вымярэння ціску газаў ці вадкасцей. М. для вымярэння атм. ціску наз.барометрам, для вымярэння ціску газаў, ніжэйшага за атмасферны, — вакуумметрам.
Адрозніваюць М. вадкасныя. механічныя, электрычныя, іанізацыйныя і інш. У вадкасных ціск вымяраецца вышынёю слупка вадкасці (ртуці, вады, спірту), які ўраўнаважвае гэты ціск, у механічных — значэннем пругкай дэфармацыі спружыны або мембраны ці вагою грузу, у электрычных — зменаю эл. параметраў (эрс, току, супраціўлення, індуктыўнасці), прапарцыянальнай ціску. Эл. М. зручныя для вымярэння ціску на адлегласці. Дзеянне іанізацыйных М. заснавана на выкарыстанні ўплыву ціску газаў на іх іанізацыю. Для вымярэння рознасці ціскаў карыстаюцца дыферэнцыяльным манометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТАПАТЫ́Я (ад грэч. mastos грудзі, сасок + pathos пакута, хвароба),
паталагічны стан малочнай залозы ў жанчын; шэраг гіперпластычных змен у тканках малочнай залозы пад уплывам гарманальных парушэнняў; перадракавы працэс. Найчасцей узнікае ва ўзросце 40—50 гадоў (у 30—40%), асабліва ў жанчын з парушэннямі функцый яечнікаў, хваробамі шчытападобнай залозы і інш. хваробамі. Адрозніваюць дыфузную і вузлавую формы. Дыфузная пашкоджвае частку ці ўсю залозу, або абедзве залозы. Сімптомы: балючасць, парушэнне і зацвярдзенне тканак, асабліва перад менструацыяй. Вузлавая форма лакальнага характару ў выглядзе адзінкавых ці некалькіх вузлоў з выразнымі контурамі, пры прашчупванні вузлоў балючасць. Лячэнне тэрапеўт., пры прагрэсіраванні аператыўнае (асабліва вузлавых форм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНІ́СКАВЫЯ СІСТЭ́МЫ люстрана-лінзавыя сістэмы, у якіх перад сферычным (радзей эліптычным) люстэркам ці перад сістэмай люстэркаў і лінзаў або пасля іх знаходзіцца 1 ці некалькі ахраматычных меніскаў. Вынайдзены ў 1941 Дз.Дз.Максутавым і Д.Габарам, незалежна адзін ад аднаго. Меніскавыя лінзы, радыусы крывізны паверхняў якіх мала адрозніваюцца, не ўплываюць на агульны ход прамянёў, але істотна змяншаюць аберацыі аптычных сістэм, у якія яны ўваходзяць. М.с. маюць малы астыгматызм, у іх можна скампенсаваць сферычную аберацыю, пазбавіцца ад комы. Выкарыстоўваюцца ў астраноміі, фатаграфіі і інш.Гл. таксама Максутава тэлескоп.
Я.У.Чайкоўскі.
Меніскавыя сістэмы тыпу: а — Ньютана; б — Мерсена; 1 — меніск; 2, 3 — галоўнае і дапаможнае люстэркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙБО́ЛЬШЫ АГУ́ЛЬНЫ ДЗЕ́ЛЬНІК двух ці некалькіх натуральных лікаў, найбольшы з цэлых дадатных лікаў, на якія дзеліцца без астачы кожны з дадзеных лікаў. Калі вядома раскладанне дадзеных лікаў на простыя множнікі, то для атрымання Н.а.дз. гэтых лікаў трэба знайсці здабытак тых множнікаў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раскладаннях, узяўшы кожны такі множнік найменшую колькасць разоў. Напр., паколькі 360=2∙2∙2∙3∙3∙5 і 396=2∙2∙3∙3∙11, то Н.а.дз. гэтых лікаў роўны 2∙2∙3∙3=36. Паняцце Н.а.дз. дастасавальнае і да мнагаскладаў. Н.а.дз. двух ці некалькіх мнагаскладаў ёсць мнагасклад найвышэйшай ступені, на які дзеліцца кожны з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПРУ́ЖАННЯ РЭГУЛЯ́ТАР,
электрычны апарат для рэгулявання напружання электрычнага па зададзеным законе. Бывае з ручным ціаўтам. кіраваннем; прамога і непрамога дзеяння; пазіцыйны (рэлейны), прапарцыянальны (статычны), інтэгральны (астатычны) і камбінаваны.
Найпрасцейшы Н.р. з ручным кіраваннем — паўзунковы рэастат. Аўтам. Н.р. будуюцца з выкарыстаннем эл.-магн. элементаў (напр., магн. узмацняльнікаў), электронных прылад, эл.-машынных узмацняльнікаў. Асобны від такога Н.р. — стабілізатар напружання (або току), які падтрымлівае пастаяннае значэнне напружання (сілы току) пастаяннага ці пераменнага току. У Н.р. прамога дзеяння перамяшчэнне адчувальнага органа адбываецца за кошт крыніцы сілкавання, якая рэгулюецца. Н.р. непрамога дзеяння мае ўзмацняльнік, у залежнасці ад віду якога наз.: электрамашынным, электрамагнітным, электронным, паўправадніковым і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛЁНАВЫЯ (Solanaceae),
сямейства двухдольных раслін. Каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. На Беларусі найб. вядомыя П.: харч. — баклажан, бульба, памідор, перац струкавы; дэкар. — петунія, фізаліс; тэхн. — махорка, тытунь.
Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невял. дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае або перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка. Многія П. маюць алкалоіды і інш. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЛЬНАЯ МАШНА,
машына для мех. мыцця, паласкання і адціскання бялізны. Бываюць без адціскання (малагабарытныя пераносныя), з ручным валковым адцісканнем, паўаўтам. двухба́кавыя з дыскавым актыватарам раствору і цэнтрыфугай для адціскання або аднаба́кавыя барабаннага тыпу, аўтаматычныя з праграмным кіраваннем (звычайна аднаба́кавыя барабаннага тыпу).
Перамешванне бялізны і актывацыя раствору, неабходная для яго інтэнсіўнай цыркуляцыі, ажыццяўляецца звычайна вярчальным лопасцевым дыскам (актыватарам) ці барабанам. Актыватар манціруецца ў дно ці ў сценку бака, прыводзіцца ў рух электрарухавіком, што ўключаецца таймерам. У машынах барабаннага тыпу бялізна мыецца ў перфарыраваным барабане, які рэверсіўна круціцца ў пральным баку, запоўненым мыйным растворам. Загрузка бытавых П.м. да 5 кг, камунальных — да 200 кг сухой бялізны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФІЛЁЎШЧЫК,
машына для ўтварэння дакладнага профілю і роўнай паверхні дна і адхонаў каналаў (аўтадарог, дамбаў, плацін, вадасховішчаў). Бываюць на рэйкавым і гусенічным хаду. З’яўляюцца разнавіднасцю планіроўшчыкаў.
Маюць 1 ці 2 многакаўшовыя рабочыя органы папярочнага капання (або фрэзы), якія непасрэдна ці праз стужачны транспарцёр выкідваюць грунт на берму (у кавальеры). За рабочымі органамі размяшчаюцца адвалы — для канчатковай планіроўкі і зачысткі паверхні. Паўнапрофільныя П. планіруюць увесь перыметр выемкі з рознай шырынёй па дне, працуюць пры руху ўперад і назад; паўпрофільныя ажыццяўляюць планіроўку аднаго адхону і часткі дна (адхонапланіроўшчыкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТАў тэрмадынаміцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.
Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл.цімагн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (т-ры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАМА́ХА (Gulo.gulo),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Адзіны від роду. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў тайзе, лесатундры, трапляецца ў тундры. На Беларусі Р. вадзілася да пач. 19 ст.
Даўж. цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа- ці карычнева-бурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудзях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Мае каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт якіх выпырсквае на адлегласць да 3 м. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дзіцянят двойчы за год. Аб’ект палявання.