у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 16 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,48 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 1,9 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, пад хваёвым лесам, на У разараныя. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана сапрапелем. Зарастае слаба, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 15—30 м. Злучана пратокамі з азёрамі Круглае і Нешчарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎЖА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 1,04 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 13,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 12 км. Пл. вадазбору 10,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—6 м (на ПдУ да 20 м), разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, у асобных месцах абразійныя. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная выслана глеямі. Зарастае. Паласа расліннасці ўздоўж берагоў да 20 м. На ПнЗ злучана пратокай з воз. Глодава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЗАФІ́ЛЫ (Drosophila),
род насякомых сям. пладовых мушак атр. двухкрылых. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, больш шматлікія ў тропіках і субтропіках (напр., на Гавайскіх а-вах больш за 300 відаў). Трапляюцца на кветках, часта на дрэвавых соках, вінных і фруктовых з-дах, у памяшканнях для агародніны і садавіны. Найб. вядомая Д. звычайная, або пладовая мушка (D. melanogaster). На Беларусі каля 30 відаў.
Даўж. да 3,5 мм. Цела стракатае, галава жоўтая, вочы чырвоныя. Жывяцца сокам раслін, прадуктамі гніення агародніны і садавіны. Лёгка разводзяцца ў лабараторных умовах, аб’ект генет. даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НЦАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 29.7.1918, г. Купянск, Украіна),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі юрыд.ін-т (1940). Друкуецца з 1933. Аўтар зб-каў апавяданняў «У сям’і асілкаў» (1952), аповесцей «На сваім месцы» (1953), «Навагодняя казка» (1960). Раман «Не хлебам адзіным» (1956) пра вынаходніка ў сутыкненні з бюракратамі і прыстасаванцамі незаслужана крытыкаваўся зат. зв. ачарненне рэчаіснасці. Вострасюжэтны раман «Белае адзенне» (1987) пра самаадданую барацьбу вучоных за выратаванне генетыкі як навукі ў канцы 1940-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́СПАРА (ад грэч. diaspora рассейванне),
пражыванне значнай ч. народа (этн. супольнасці) па-за межамі той краіны, дзе жыве асн.ч. народа. Утваралася ў выніку гвалтоўнага высялення, пагрозы генацыду, эканам. і геагр. фактараў. Першапачаткова Д. — вобласці па-за межамі Палесціны, дзе жылі яўрэі, асабліва ў часы Вавілонскага палону пасля выгнання іх у пач. 6 ст. да н.э.Навухаданосарам II, а ў 1—2 ст.н.э. — рымлянамі. Паступова тэрмін Д. стаў выкарыстоўвацца і да інш.рэліг. і этн. груп, якія жывуць у новых раёнах рассялення. Гл. таксама Дыяспара беларуская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЦЫМА́ЦЫЯ (лац. decimatio),
пакаранне, упершыню прадугледжанае стараж. рымскім ваенным заканадаўствам за ўдзел у калектыўных злачынствах. Паводле правіл Д. каралі (звычайна пакараннем смерцю) кожнага дзесятага. Пазней прыклад рымлян перанялі Швецыя пры Густаве Адольфу, Францыя пры Напалеоне I, Аўстра-Венгрыя пры Францу Іосіфу. У Расіі Д. ўпершыню выкарыстаў Пётр I за пакіданне войскам поля бою, назіралася яна і пры імператарах Аляксандру I і Мікалаю I. У гады 2-й сусв. вайны Д. ўжывалі ням. фашысты ў адносінах да ваеннапалонных і мірных жыхароў акупіраваных тэрыторый. Прычына ўзнікнення Д. — прынцып усеагульнага запалохвання, якога прытрымлівалася карная палітыка адпаведных дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ГЕРСКАЯ СЛУ́ЖБА,
служба аховы паляўнічага дзярж. фонду. У асобных краінах ствараецца для нагляду за выкананнем правіл палявання і барацьбы з браканьерствам, правядзення выхаваўчай і тлумачальнай работы з паляўнічымі і насельніцтвам, уліку дзікіх жывёл, арганізацыі палявання і паляўніча-гасп. работ. Існуе Е.с. штатная і на грамадскіх пачатках. На Беларусі штатная Е.с. арганізавана ў паляўнічых і лесапаляўнічых гаспадарках. Участкі паляўнічых угоддзяў (егерскія абходы) замацоўваюцца заегерамі. На гэтых тэрыторыях егеры ажыццяўляюць ахову ўгоддзяў, звяроў і птушак, якія там жывуць, удзельнічаюць у арганізацыі палявання, правядзенні біятэхн. мерапрыемстваў і работ па ўліку колькасці паляўнічых жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ЛЬЦЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,78 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 63,5 км². Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пд 15—20 м), пад лесам, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і глеямі, у цэнтры — сапрапелем. Зарастае. Упадаюць р. Няклейка і ручай з воз. Сіценец, выцякае р. Жэльцанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗУ́БРЫЦА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 1,21 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 9,6 км². Абкружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны выш. да 25 м, на Пн і ПнЗ 5—10 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, на Пн і ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТО́РИЯ ФА́БРИК И ЗАВО́ДОВ»
(«ИФЗ»),
назва спецыялізаванай серыі кніг па гісторыі рас. і сав. прадпрыемстваў і выдавецтва ў Маскве, якое яе выпускала ў 1931—38. Засн. пісьменнікам М.Горкім. У выданні серыі ўдзельнічалі Саюз пісьменнікаў СССР, Т-ва гісторыкаў-марксістаў, Ін-т гісторыі Камуніст. акадэміі і інш. На месцах дзейнічалі рэсп., абл. і заводскія камісіі «ИФЗ». Усяго за час існавання выд-ва выдадзена больш за 30 кніг серыі: зб-кі дакументаў, успаміны рабочых, нарысы і навук.-маст. манаграфіі. У 1938 выд-ва «ИФЗ» ліквідавана.