ІЗУ́БРЫЦА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 1,21 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 9,6 км2. Абкружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны выш. да 25 м, на Пн і ПнЗ 5—10 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, на Пн і ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка.
т. 7, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)