сукупнасць спосабаў атрымання і апрацоўкі металаў навуковая дысцыпліна, якая распрацоўвае гэтыя спосабы. Ахоплівае ўсе асн. працэсы металургіі: падрыхтоўку метал. руд, здабыванне з іх металаў, вытв-сцьметал.сплаваў, атрыманне з іх загатовак і дэталей. Як навук. дысцыпліна Т.м. звязана зметалазнаўствам, фізічнай хіміяй і інш., яе асновай былі металаграфія, металургічная хімія і асновы тэорыі рэзання металаў. З пашырэннем выкарыстання канструкцыйных матэрыялаў на неметал. аснове (пластмасы, шкло, кераміка, гума і інш.) паняцце «Т.м.» паступова замяняецца паняццем «тэхналогія матэрыялаў» (матэрыялазнаўства).
З металургічных працэсаў Т.м. уключае таксама апрацоўку металаў ціскам, тэрмічную апрацоўку, тэрмамеханічную апрацоўку, хіміка-тэрмічную апрацоўку; з неметалургічных — тэхналогію ліцейнай вытворчасці, зварку і пайку металаў, апрацоўку металаў рэзаннем, электрафізічную апрацоўку, электрахімічную апрацоўку, нанясенне на метал ахоўных пакрыццяў. У Расіі навук. асновы Т.м. заклалі П.П.Аносаў і Дз.К.Чарноў. Значны ўклад у развіццё Т.м. зрабілі рас. і ўкр. вучоныя А.А.Байкоў, А.А.Бочвар, Я.А.Патон, Б.Я.Патон, В.М.Свечнікаў, К.Ф.Старадубаў і інш.
На Беларусі праблемы Т.м. даследуюцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це, Фізікатэхн. ін-це, Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН, БДУ, галіновых НДІ.
Літ.:
Технология металлов. М., 1974;
Венецкий С.И. Рассказы о металлах. 4 изд. М., 1985;
Никифоров В.М. Технология металлов и конструкционные материалы. 7 изд. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНАЯ ФО́РМА СЛО́ВА,
матываваная сувязь семантычнай і марфемна-словаўтваральнай будовы аднаго слова (яго асновы) зінш. словам, лексічнае значэнне якога заключае ў сабе тую семантычную прыкмету, якая была пакладзена ў аснову ўтварэння новага наймення. Напр., «ляснік» — ’чалавек, звязаны з лесам’<«лес»; «леснічоўка» — ’хатка лесніка’<«ляснік»; «залессе» — ’месца...’<«за лесам»; «падлесак» — ’маладыя дрэўцы ў лесе’ <«пад лесам». У аснове ўсіх чатырох намінацый (назоўнікаў) ляжыць агульная семантычная прыкмета — значэнне марфемы «-лес-», якая і служыць базай У.ф.с. з рознымі лексічнымі значэннямі. Часцей У.ф.с. выяўляецца шляхам словаўтваральнага аналізу. Але паколькі У.ф.с. непасрэдна не звязана з лексічным значэннем новага слова, яна нярэдка зацямняецца або страчваецца зусім (параўн., «стол» <’сцяліць’ і «заяц»<’скакаць’). У такіх выпадках для высвятлення У.ф.с. праводзіцца этымалагічны аналіз. Напр., бел. «горад» і англ. town маюць аднолькавую ўнутр. форму. Але калі ў слове «горад» яшчэ адчуваецца сувязь з ’агароджваць’, то для англ. town яна адкрываецца пры супастаўленні з фанетычна суадпаведнымі словамі інш. моў: англ. town — ням. Zaun — ’агароджа, плот’ — бел. «тын» — ’плеценая агароджа’. Унутр. форма моўнага знака можа існаваць у формах: яўнай («сасновы лес»), згорнутай («сасоннік») і скрытай («бор» — ’сасновы лес, сасоннік’). 1-я форма вывучаецца сінтаксісам, 2-я — словаўтварэннем, 3-я — этымалогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛА́НДРЫЯ (франц. Flandre, фламандскае Vlaanderen),
гістарычная правінцыя ў паўн.ч.Зах. Еўропы, населеная пераважна фламандцамі. Тэр. Ф. ў складзе Бельгіі (Усходняя Ф. — адм. ц. Гент, пл. 3 тыс.км²; Заходняя Ф. — адм. ц. Бруге, пл. 3,1 тыс.км²), Францыі (дэпартамент Нор — адм. ц. Ліль, пл. 5,8 тыс.км²) і часткова Нідэрландаў. З 12—16 ст. фландрскія гарады (Бруге, Гент, Іпр, Ліль і інш.) — найб. цэнтры вытв-сці шарсцяных тканін і інш. рамеснай вытв-сці ў агульнаеўрап. гандлі.
З 9 ст. Ф. — графства (у леннай залежнасці ад Францыі). У 12—15 ст. Ф. адна знайб. эканамічна развітых абласцей Еўропы. Яе сярэдневяковыя гарады Гент, Іпр, Бруге дасягнулі эканам. і паліт. магутнасці. У 1300 тэр. Ф. акупіравала Францыя, што выклікала паўстанне фламандцаў (пачалося ў 1302 «Бругскай ютранню») і Ф. стала незалежнай. У Стогадовую вайну 1337—1453 была аб’ектам англа-франц. барацьбы. З 1384 Ф. — уладанне герцагаў Бургундскіх, з 1477 — Габсбургаў (стала правінцыяй Нідэрландаў гістарычных). У час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. многія гарады Ф. далучыліся да Утрэхцкай уніі 1579. У 17 ст. частка яе тэр. адышла да Францыі, частка — да Рэспублікі Злучаных правінцый. У выніку вайны за Іспанскую спадчыну (1701—14) б.ч. Ф. перайшла да Аўстрыі. У 1797 далучана да Францыі, у 1815—30 — да Нідэрландаў. З 1830 у складзе Бельгіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Баранавіцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл.газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). З 1961 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел.тэатр.-мастацкага, з 1977 — Бел.політэхн. ін-таў. Даследаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, антыфаш. і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, рэпрэсіі 1930—50-х г.
Тв.:
Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967;
Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком);
Вдохновитель и организатор великой Победы. Мн., 1985 (разам з Г.А.Алдакушыным);
Солдат великих боев: Жизнь и деятельность Ф.Э.Дзержинского. 5 изд. Мн., 1987;
Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1—2;
Аб раззбраенні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—1944) // Там жа. 1996. № 1, 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЯБЦЭ́ВІЧ Яўген Іванавіч (6.8.1884, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.10.1953),
бел. і расійскі бібліятэказнавец, бібліёграф, літ.-знавец. Сын І.А.Хлябцэвіча. Канд.пед.н. (1947). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). Друкаваўся ў газ. «Наша доля» і «Наша ніва» (пад псеўд. Халімон з-пад пушчы); супрацоўнічаў у пецярбургскай газ. «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Бел.сацыяліст. грамады (1906). Адзін з арганізатараў гуртка па вывучэнні Гродзенскай губ., Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургу. У 1919 інструктар Бел. пададдзела асветы нац. меншасцей Нар. камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, потым у Маскве. З 1919 заг. бібліятэчнага аддзялення паліт. ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі, з 1930 працаваў у Наркамасвеце РСФСР, з 1943 выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага ін-та. Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных нар. паўленкаўскіх бібліятэк. Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся збел. і рус. пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыд. ў 1917 пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф.Багушэвіча, Я.Баршчэўскага, А.Бурбіса, Я.Купалу, Цётку.
Літ.:
Леончиков В. Е.И.Хлебцевич — видный советский библиотековед и библиограф // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1976;
Скалабан В. Купала и Хлебцевич // Неман. 1985. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯРЫ́ЦКІ Вячаслаў Антонавіч (н. 22.7.1936, в. Рабкі Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1958). З 1958 настаўнік, інспектар Маладзечанскага райаддзела нар. адукацыі, з 1965 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. аддзела). Даследуе гісторыю бел. летапісання, творчасць і культ.-гіст. ролю пісьменнікаў і дзеячаў бел. культуры эпохі феадалізму. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» на бел. (т. 1, 1968) і рус. (1977) мовах, кн. «Францыск Скарына» (з Г.Я.Галенчанкам, В.Ф.Шматавым; на франц. 1979; англ. 1980), «Гісторыі сусветнай літаратуры» (т. 3—4, 1985—87), «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (кн. 1, 1993), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ і інш. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32, 1975; т. 35, 1980), дзе ўпершыню апублікаваў Магілёўскую хроніку, навук.-папулярнага зб. «Беларускія летапісы і хронікі» (1997), складальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да зб. «Слова пра паход Ігаравы» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».
Тв.:
Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969;
Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1982 (разам з А.Ф.Коршунавым, А.А.Лойкам).
бел. балерына, мастацтвазнавец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Д-р мастацтвазнаўства (1972). Праф. (1974). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1954), БДУ (1960). У 1954—61 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1963 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, выкладчык Бел. кансерваторыі, з 1972 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та, з 1979 Бел. ін-та культуры (да 1995), адначасова з 1994 у Бел. акадэміі музыкі (з 1995 заг. кафедры). Сярод выкананых партый: Гамзаці («Баядэрка» Л.Мінкуса), Насця («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера) і інш. Працы па гісторыі і тэорыі бел. харэаграфіі, нар. танца: «Беларускі балет» (1966), «Беларускі сцэнічны танец» (1969), «Беларускі народны танец» (1972), «Беларускі балетны тэатр» (1983), «Беларускі балет у асобах» (1988), «Беларускі харэаграфічны фальклор» (1990), «Лінія, што ідзе ў бясконцасць» (1999), сааўтар кніг «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993), «Музычны тэатр Беларусі,1960—1990: Балет...» (1997). Аўтар лібрэта да балетаў «Мефіста» У.Кандрусевіча і «Кругаверць» А.Залётнева (адначасова адзін з пастаноўшчыкаў) і інш. Арганізатар і кіраўнік н.-д. лабараторыі танц. творчасці пры Мінскім ін-це культуры (1980—90). Аўтар сцэнарыяў, у т. л.дакумент. тэлефільмаў, вядучая тэлеперадач пра мастацтва танца. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НЫЯ»,
дэмакратычная плынь у нац.-вызв. руху Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны напярэдадні і ў час паўстання 1863—64. У адрозненне ад «белых» імкнуліся вызваліцца ад царскага ярма шляхам узбр. паўстання; нац. вызваленне звязвалі здэмакр. пераўтварэннямі. Асн. кантынгент «Ч.» — афіцэры, студэнты, дробныя чыноўнікі, рамеснікі, дробнамаянтковая і безмаянтковая шляхта. У ідэалаг. адносінах «Ч.» былі неаднародныя і падзяляліся на 2 крылы. Левае крыло — рэвалюцыянеры-дэмакраты, якія выступалі супраць памешчыцкага землеўладання, за правы народаў на самавызначэнне, за рэв. саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем. Паслядоўныя рэвалюцыянеры ў Польшчы Я.Дамброўскі, З.Падлеўскі, І.Хмяленскі, Б.Шварцэ, на Беларусі — К.Каліноўскі, А.Трусаў, В.Урублеўскі; у Літве А.Мацкявічус, З.Серакоўскі. Правае крыло (лідэры А.Авейдэ, А.Гілер) — шляхецкія рэвалюцыянеры, якія выступалі з палавінчатай сац. і нац. праграмай: адстойвалі кампенсацыю памешчыкам за зямлю ў выпадку перадачы яе сялянам, вагаліся паміж прызнаннем права Беларусі, Літвы і Украіны на самаст. развіццё і патрабаваннем аднаўлення Польшчы ў межах 1772. Асобнае месца сярод іх займалі паслядоўнікі ген. Л.Мераслаўскага, якія прыкрывалі рэв. фразай шавінізм і нацыяналізм і адмоўна ставіліся да рэв. саюзу зрус. народам. Арганізац. цэнтры «Ч.»: у Польшчы — зкастр. 1861 Гарадскі к-т (К-т руху) У Варшаве, пазней Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве; на Беларусі і ў Літве — з восені 1861 — Камітэт руху ў Вільні, пазней Літоўскі правінцыяльны камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́БЛЯ (венг. szablya ад szabni рэзаць),
від сякучай або сякуча-колючай халоднай зброі. Складаецца са стальнога клінка з выгнутым лязом, увагнутай спінкай, вастрыём на канцы і эфеса (рукаятка з цемляком і крыжавіны з перакрыжаваннем ва ўсх. Ш., або рукаяткі і гарды ў еўрап. Ш.); укладваецца ў ножны. Даўжыня 800—900 мм, шырыня 3—3,5 см. Першапачаткова вядома ў Персіі, Асірыі, Егіпце. У 9 ст. ад хазараў, полаўцаў і печанегаў трапіла на ўсх.-слав. землі; у рус. летапісах згадваецца з 10 ст. На Беларусі пад уплывам польскага і венг.ваен. мастацтва Ш. шырока выкарыстоўвалася з канца 16 ст., калі стала часткай баявога рыштунку лёгкай кавалерыі і ўлюбёнай зброяй шляхты. У 17 ст. шабельнікі ВКЛ сканструявалі «фурдумент» — спец. шчыток, які закрываў кісць рукі. Ш. бел. майстроў, у прыватнасці магілёўскіх, у 17 ст. карысталіся попытам у Польшчы і Расіі. З 18 ст. ў Еўропе і Расіі Ш. была на ўзбраенні лёгкай конніцы і каманднага складу ўсіх родаў войск. У 1881 у рас. арміі заменена шашкай і захавалася толькі ў гвардыі як парадная зброя. У СССР у 1940 уведзена парадная Ш. для генералаў, у 1949 заменена корцікам. Ш. эспадрон (франц. espadon ад ісп. espada шпага), колючая і сякучая зброя ў спарт.фехтаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНХА́Й,
найбуйнейшы горад на У Кітая. Яго тэр.з прылеглымі раёнамі (6,2 тыс.км²) вылучана ў самастойную адм. адзінку цэнтр. падпарадкавання. Нас. 9,862 млн.ж. (2000). Важны трансп. вузел. 2 аэрапорты. Найбуйн. марскі порт краіны (пераважна знешнегандл. грузы) у эстуарыі р. Янцзы, на яе правым прытоку р. Хуанпу, за 50 км ад Усх.-Кітайскага мора. У Ш. вырабляецца 1/6 усёй прамысл. прадукцыі Кітая. Прам-сць: шматгаліновае машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, суднабудаванне, чорная і каляровая металургія, хім., лёгкая (асабліва тэкст.), фармацэўтычная, паліграф., папяровая, тытунёвая, харчовая. Разнастайныя саматужныя вытворчасці. 45 ВНУ (2001).
Вырас з рыбацкага пасёлка Хуту, які вядомы са старажытнасці. У 16 ст. — гандл. і рамесны цэнтр. Паводле Нанкінскага дагавора 1842 адкрыты для замежнага гандлю: у 1843 створаны англ., у 1848 амер.сетльменты, у 1849 — франц. канцэсія. У 1854 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША захапілі і кіравалі (да 1937) шанхайскай мытняй. У 1860 і 1862 у час Тайпінскага паўстання ў прадмесці Ш. ішлі баі паміж паўстанцамі і англа-франц. войскамі. З 2-й пал. 19 ст. Ш. — найбуйнейшы гандл. і прамысл. цэнтр Кітая. З 1919 адзін згал. цэнтраў нац.-вызв. руху. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі. З 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызвалены ў 1949 Нар.-вызв. арміяй Кітая.