ФА́ЛЬСКІ Усевалад Сцяпанавіч (7.3.1886 ці 8.3.1887, в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — ?),
бел. грамадска-паліт., дзярж. і культ. дзеяч, акцёр; адзін са стваральнікаў бел.прафес.т-ра. Скончыў 3 курсы Ляснога ін-та ў Пецярбургу. У 1906 далучыўся да бел. руху. На працягу 1915—18 удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Мінскага т-ва працаўнікоў мастацтва. Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Я.Купалы, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Бязвінная кроў» У.Галубка і інш. Быў членам Мінскага аддзела Бел.т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, нам. старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прадстаўніком Бел. рады на Дэмакр. нарадзе 1917. На Усебеларускім з’ездзе 1917 адзін з лідэраў фракцыі левай плыні. Са жн. 1918 у Маскве, удзельнічаў у стварэнні маск. бел. секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі (студз. 1919). У 1919 двойчы арыштаваны сав. ўладамі. У час польскай акупацыі Беларусі (1919—20) нам.нач. раёна эксплуатацыі лясоў. Ў 1921 нам.заг. аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акад. цэнтра Наркамата асветы БССР. 3.9.1921 арыштаваны і прыгавораны ЧК Беларусі да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення ў смаленскай катаржнай турме. З 1923 справавод рабфака пры Смаленскім ун-це. З 1925 жыў у Кіеве, працаваў дырэктарам драм.т-ра імя М.Занькавецкай, перапісваўся з Інбелкультам. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Ваен. пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6.8.1996.
Літ.:
Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатр. творчасць. 1996. №6;
Гесь А. «Выслаць за межы Беларусі...» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст.Мн., 1998;
Скалабан В. Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́Ў Васіль Іванавіч (12.2.1900. г.п. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай вобл. — 18.3.1982),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў ваен. акадэмію імя М.В.Фрунзе (1925, 1927). УЧырв. Арміі з 1918. Уграмадз. вайну камандзір роты, палка, удзельнік баёў з войскамі А.В.Калчака на Урале і ў Сібіры, з польскімі інтэрвентамі — на Беларусі. За баі каля г. Лепель (1920) узнагароджаны 2-м ордэнам Чырв. Сцяга (1925). З 1927 ваен. саветнік у Кітаі, з 1929 на штабных і камандных пасадах уРСЧА. З ліп. 1938 каманд. Бабруйскай армейскай групай Бел. асобай ваен. акругі, потым 4-й арміяй, якая ў вер. 1939 удзельнічала ў паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Усавецка-фінляндскую вайну 1939—40каманд. 9-й арміяй. Уснеж. 1940 — сак. 1942 ваен. аташэ ў Кітаі. УВял.Айч. вайну з мая 1942 каманд. 1-й рэзервовай (з ліп. 1942—64-я) арміяй, увер. 1942 — крас. 1943—62-й арміяй, якая вытрымала ўвесь цяжар абарончых баёў за Сталінград (гл. таксама Сталінградская бітва 1942—43), а потым прымала ўдзел у разгроме сталінградскай групоўкі ням.-фаш. войск. З крас. 1943 каманд. 8-й гвардз. арміяй (пераўтворана з 62-й), якая ўдзельнічала ў вызваленні Данбаса (1943), бітве за Дняпро 1943, шэрагу інш. баявых аперацый (у т. л. ў Беларускай аперацыі 1944) і ў штурме Берліна (крас.—май 1945). Пасля вайны нам. галоўнакаманд. (з 1945), галоўнакаманд. (з 1949) Групай сав. войск у Германіі, каманд. войскамі Кіеўскай ваен. акругі (з 1953), галоўнакаманд. Сухапутнымі войскамі і нам. міністра абароны СССР (1960—64). Пахаваны ў Валгаградзе на Мамаевым кургане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Васіль Карпавіч (27.2.1898, в. Дубраўка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1938),
бел. гісторык, грамадскі дзеяч. Акад.АН Беларусі (1931), д-ргіст.н. (1934). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1918), Харкаўскую вышэйшую парт. школу (1923). Удзельнік падп. барацьбы супраць ням. акупантаў у Рагачове (1918), грамадз. вайны на Усх. і Паўд. франтах. У 1920 нач. аддзела палітасветы дывізіі ў Крыме. З 1923 рэктар Ін-та нар. адукацыі ў Чарнігаве. У 1930 заг. сектара навукі і асветы ЦККП(б)Б. У 1931—35 віцэ-прэзідэнт, у 1935—37 неадменны сакратар АН Беларусі, адначасова ў 1931—37 нам. дырэктара, дырэктар Ін-та гісторыі АН Беларусі, у 1931—34 праф.у Вышэйшай камуніст.с.-г. школе Беларусі, Мінскім пед. ін-це, БДУ. Першы дэкан гіст. ф-та БДУ (адкрыты ў 1934). Ужн. 1936 выключаны з КП(б)Б. 21.7.1937 беспадстаўна арыштаваны, учэрв. 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар навук. прац па гісторыі сял. руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі, гістарыяграфіі і інш. Адзін з першых сав. даследчыкаў паспрабаваў у абагульняльнай працы «Нарыс гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1934; 2-я частка затрымана ў Друку) раскрыць з марксісцкіх пазіцый гісторыю Беларусі са стараж. часоў да 18 ст. На будынку Ін-та гісторыі АН Беларусі яму ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Тв.:
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. Мн., 1930;
Пытанні культуры і асветы на XIII з’ездзе КП(б)Б. Мн., 1931;
Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. Мн., 1934;
Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізму. Мн., 1935;
Крестьянское движение в Белоруссии XVI и XVII вв. // Ист. сб. 1935. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎГЕ́Н САВО́ЙСКІ (Eugen von Savoyen; 18.10.1663, Парыж — 21.4.1736),
аўстрыйскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Фельдмаршал (1693), генералісімус (1697). Прынц, з Савойскай дынастыі. Сын прынца Яўгена Морыца Савойскага і Карыньянскага і Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Дж.Мазарыні. У 1683 уцёк у Вену і ўступіў валанцёрам уаўстр. імператарскую армію. У аўстра-тур. вайну 1683—99 (гл.Аўстра-турэцкія войны 16—18 ст.) служыў у 70-тысячнай арміі хрысціян-еўрапейцаў пад камандаваннем караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага, з 1683 камандаваў драгунскім палком. З 1689 камандаваў аўстр. войскамі ў Італіі, нанёс шэраг паражэнняў франц. войскам. З 1697 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Венгрыі, дасягнуў вырашальнай перамогі над туркамі каля Зенты (11.9.1697). З 1703 старшыня Ваеннага, потым Тайнага савета пры аўстр. імператару. Уплываў на знешнюю палітыку дзяржавы, выступаў за ваен. саюз Аўстрыі з Прусіяй і Расіяй супраць Францыі. У вайну за Іспанскую спадчыну разам з англ. герцагам Дж.Чэрчылам Мальбарам разбіў франц. і франка-баварскія войскі каля Гохштэта (13.8.1704), Турына (7.9.1706), Аўдэнардэ (11.7.1708), Мальплака (11.9.1709). У 1714 па даручэнні аўстр. імператара правёў мірныя перагаворы ў Раштаце і Бадэне (гл.Раштацкі мір 1714). У аўстра-тур. вайну 1716—18 перамог тур. войскі каля Петэрвардэйна (5.8.1716), Тэмешвара (1716) і заняў крэпасць Бялград (16.8.1717). У 1716—24 штатгальтэр Аўстр. Нідэрландаў. У 1733—34 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў вайне за Польскую спадчыну. Лічыўся найб. здольным палкаводцам свайго часу; спрыяў пераўтварэнню Аўстрыі ў магутную еўрап. дзяржаву. Аўтар мемуараў на франц. мове (выд. ў 1811).
Літ.:
Великие битвы человечества: Пер. с франц.Мн., 2000;
Шишов А.В. Сто великих военачальников. М., 2003. С. 267—272;
Лубченков Ю. Сто великих аристократов. М., 2003. С. 230—236.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ШАЛЬ (англ. bushel),
неметрычная адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцяў і сыпкіх рэчываў у брытанскай сістэме адзінак. У ЗША 1 бушаль = 35,2391∙10−3м³ = 35,2391 л; у Вялікабрытаніі 1 бушаль = 36,3687∙10−3м³ = 36,3687 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЫРКАВЫ́ КАЛЕКТЫ́Ў.
Існаваў у 1959—74 у Мінску. Першая праграма паказана 11.2.1959 пры адкрыцці Мінскага цырка. У 1961 створаны новы калектыў пад назвай Беларускі цыркавы калектыў, які падрыхтаваў праграмы «Бывайце здаровы», «Красуй, Радзіма-Беларусь!».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАБА́РЫ, Імахару,
горад у Японіі, у прэфектуры Эхіме. 122 тыс.ж. (1992). Порт на ПнЗ в-ва Сікоку. Стараж. цэнтр тэкст. (баваўняная пража, тканіны, фланель) прам-сці. Суднабуд., дрэваапр., харч. (у т. л. рыбаперапрацоўчыя) прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНО́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Расіі, на У п-ва Камчатка, на З ад Краноцкай Сопкі. Размешчана ў кальдэры вулкана на выш. 372 м. Пл. каля 245 км², глыб. да 128 м. Уваходзіць у склад Краноцкага запаведніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭЛЕРЫ́Я (Pantelleria),
востраў у цэнтры Міжземнага м., у Туніскім прал., на ПдЗ ад Сіцыліі, у складзе Італіі. Пл. 83 км². Выш. да 836 м. П. — надводная ч. патухлага вулкана. Частыя землетрасенні. Сады, вінаграднікі. Порт — Пантэлерыя.