МАХНА́Ч (Ніна Аляксандраўна) (н. 19.4.1923, в. Шапкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. палінолаг і геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1948). У 1948—79 у Ін-це геал. навук Нац.АНБеларусі. Навук. працы па стратыграфіі антрапагену і неагену, эвалюцыі развіцця расліннасці ў антрапагене. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Антропогеновые отложения Белоруссии. Мн., 1959 (разам з М.М.Цапенка);
Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971;
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 ( у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АНБеларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л. па навук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРЭ́ЧАНЬКА»,
гарадскі бытавы парна-масавы танец. Выконваецца пад мелодыю вядомай рус. песні «Выйду я на рэчаньку». Муз. памер 4/4, 2/4. Тэмп умераны. На Беларусі вядомы з канца 19 ст. напачатку ў гар., потым і ў вясковым асяроддзі. Складаецца з блокаў рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. Асн. блок рухаў уключае простыя і прыстаўныя, акцэнтаваныя крокі, вярчэнне дзяўчыны пад рукой хлопца або пар у польцы-вальсе, до-за-до і інш. Пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́НКА (Міхаіл Піліпавіч) (2.11.1912, станіца Кабардзінская Апшэронскага р-на Краснадарскага краю, Расія — 9.5.1980),
бел. вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Горкаўскі ун-т (1936). З 1960 у Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АНБеларусі, у 1970—79 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі. Навук. працы па агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай марфалогіі галаўнога мозга, органаў пачуцця жывёл і чалавека, зоаэкалогіі.
Тв.:
Эволюция и мозг. Мн., 1969;
Головной мозг парнокопытных. Мн., 1970 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АНБеларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧАПЁНАК (Валерый Георгіевіч) (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел. спявак (барытон). Засл. арт.Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел.нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎКУЦЬ (Юзас Антонавіч) (н. 1.1.1954, г. Шчучын Гродзенскай вобл.),
бел. артыст балета. Засл. арт.Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1972). Да 1993 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася высакароднай манерай, пачуццём стылю. Сярод партый: Зігфрыд, Прынц, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рамэо, Бенволіо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Абат («Карміна-Бурана» К.Орфа), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА Ў ЛА́ТВІІ»,
штомесячны навук.-папулярны, пед. і літ.-грамадскі часопіс. Засн. як орган «Таварыства беларускіх вучыцеляў у Латвіі» і пед. дадатак да газ.«Голас беларуса». Выдаваўся ў 1926—29 і 1932—33 у Рызе на бел. мове. З 1933 (з № 4) выходзіў 1 раз у 2 месяцы. Узнімаў актуальныя грамадска-паліт. і асв. пытанні жыцця бел. меншасці, шырока асвятляў работу і становішча бел. гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навуч. працэсу, дзейнасць «Таварыства бел. вучыцеляў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага т-ва ў Латвіі». Пісаў пра гіст. падзеі 1917—19 на Беларусі. Змяшчаў артыкулы па гісторыі, культуры Беларусі, пра выдатных бел. дзеячаў. Рабіў агляды культ. жыцця беларусаў у Літве, Зах.Беларусі, БССР, Чэхаславакіі. Выйшлі 24 нумары. Закрыты ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі аўтарытарнай дыктатуры К.Ульманіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976),
бел. фізік. Акад.АНБеларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АНБеларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэмія СССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ферромагнетизм. М.; Л., 1939;
Основы химической динамики. М., 1940;
Теория цепных процессов. М.; Л., 1951;
Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.:
Н.С.Акулов // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4.