род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі, Амерыкі, Паўн. Афрыкі і Аўстраліі. Растуць пераважна ў стэпавай, паўпустыннай і пустыннай зонах. На Беларусі інтрадукаваны С.: бледнакветкавая (G.pallidiflora), голая (G.glabra), пахучая (G.foetidissima), уральская (G.uralensis) і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м. Карэнішчы патоўшчаныя. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, голыя ці апушаныя. Лісце непарнаперыстае, часта клейкае. Кветкі лілаватыя, у пазушных гронках. Плод — боб. Салодкавы, або лакрыцавы, корань (карэнішчы і карані) мае ў сабе гліказіды, флаваноіды, цукрозу, эфірны алей, мінер. солі іінш. З яго атрымліваюць экстракты (састаўная ч. піва, квасу іінш.), сіропы для кандытарскай вытв-сці, выкарыстоўваюць як смакавую, антыаксідантную, бактэрыцыдную і фунгіцыдную дабаўку для лекаў, у ежу і напоі; таксама для вырабу фарбаў, дублення скуры іінш. З надземных ч. расліны атрымліваюць жоўтую фарбу для шэрсці і шоўку, са сцёблаў вырабляюць вяроўкі, грубую пражу, шчоткі, лісце — сурагат чаю. Лек., харч., тэхн., кармавыя і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. socialis грамадскі),
працэс развіцця асобы — набыцця і засваення працоўных навыкаў, ведаў, норм, каштоўнасцей, традыцый, якія дазваляюць ёй функцыянаваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства. Набыццё вопыту, авалоданне рознымі формамі і спосабамі дзейнасці ажыццяўляецца выхаваннем, адукацыяй і ўплывамі навакольнага асяроддзя. Сродкамі перадачы вопыту з’яўляюцца моваі апрадмечаныя вынікі чалавечай дзейнасці, у т. л. прылады працы. Асн. сферай, у якой адбываецца С. асобы, з’яўляюцца сям’я, выхаваўчыя інавуч. ўстановы, прац. калектывы, грамадскія арг-цыі іінш. Змест С. вызначаецца сац.-эканам. структурай грамадства, яе стадыі і канкрэтныя механізмы прымаюць пэўныя формы на кожным этапе гіст. развіцця соцыуму. Працэс С. адбываецца больш паспяхова пры актыўным удзеле асобы ў творча-пераўтваральнай грамадскай дзейнасці. Найб. агульныя тэарэт. праблемы С. даследуе філасофія, розныя яе аспекты вывучаюць псіхалогія (механізмы дзейнасці і засваення вопыту), сац. псіхалогія (функцыі непасрэднага акружэння і міжасабовых адносін), сацыялогія (суадносіны працэсаў і ін-таў С. ў макрасістэме), гісторыя і этнаграфія (С. ў розных грамадствах і культурах), педагогіка (выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОВЕ́ТСКАЯ ПРА́ВДА»,
грамадска-палітычная газета Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласцііфронту. Выходзіла з 1(14).12.1917 да 6.3.1918 у Мінску (53 нумары) і Смаленску (9 нумароў) на рус. мове штодзённа. Рэдактар А.А.Белазёраў, з 27.1(9.2).1918 — К.І.Ландар. Асвятляла мясц. жыццё, асн.міжнар. падзеі. Друкавала дэкрэты і распараджэнні цэнтр.імясц. ўрада, загады Вярх.ізах.-франтавога камандавання, начальнікаў Мінскага гарнізона, міліцыі, справаздачы пленумаў Аблвыкамзаха, рэзалюцыі, паведамленні аб ходзе сац. перабудовы ў Мінскай і Віленскай губ. Змяшчала аб’явы ўладных структур, грамадска-паліт. арг-цый левага кірунку, прыватных асоб. Публікавала фельетоны Г.Ф.Усцінава, вершы Дз.Беднага іінш. Крытыкавала эсэраўскія, меншавіцкія іінш. выданні дэмакр. кірунку. Выступіла супраць арганізатараў і ўдзельнікаў Усебел. з’езда, кіраўнікоў Цэнтр.бел. вайсковай рады іВял.бел. рады, праводзіла агітацыю супраць узбр. выступлення 1-га Польскага корпуса. 19.2.1918 у сувязі з наступленнем на Мінск часцей Ю.Доўбар-Мусніцкага эвакуіравана ў Смаленск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕСІБІ́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
у Азіі на тэр. Расійскай Федэрацыі. Займае пераважную ч.Усх. Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобл. Абмежавана на Пдхр.Усх. Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на З — Зах.-Сібірскай раўнінай, на ПніУ — Паўн.-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Пл. каля 3,5 млн.км. Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць выш. 500—700 м. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найб.выш. 1701 м — на плато Путарана).
Распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жал. руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі р-н), кам. вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі іінш. басейны), алмазы, графіт, кам. соль, прыродны газ. Рэкі бас.Паўн. Ледавітага ак.; буйнейшыя — Ніжняя і Падкаменная Тунгускі, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга. Пераважае лістоўнічная тайга; на Пд хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На Пн горная тундра, на Пд у далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭНЕ́КА ІНК.»
(Tenneco Inc.),
адна з буйнейшых шматпрофільных карпарацый ЗША. У розныя гады вытв-сць уключала буд-ва ваенна-марскіх суднаў, у т. л. атамных падлодак, авіяносцаў; запраўку атамных караблёў ядзерным палівам; рамонт і аднаўленне ўсіх тыпаў суднаў; буд-вавял. грузавых суднаў, ядзернага абсталявання, абсталявання для ГЭС; разведку, здабычу і ачыстку нафты і газу; буд-ва газаправодаў; выпуск с.-г.і дарожна-трансп. машын і абсталявання, кампанентаў грузавых і легкавых аўтамабіляў, буд. канструкцый, інструментаў, нафтапрадуктаў, хім.іс.-г. прадукцыі, упаковачных матэрыялаў; страхавыя аперацыі і інш.
Утворана ў 1943 пад назвай «Тэнесі гэс энд трансмішэн»; у 1961 набыла кампанію «Бей петролеум» і змяніла назву на «Тэнека ойл». З 1966 сучасная назва. У 1999 «Т.і.» падзялілася на кампаніі «Пектыў карпарэйшэн» (упаковачныя матэрыялы, дысплеі, маніторы іінш.) і «Тэнека атаматыў інк.» (дэталі для аўтамабіляў: эл. абсталяванне, амартызатары, глушыцелі іінш.), якія маюць шматлікія даччыныя кампаніі. Штаб-кватэра іх у г. Лейк-Форэст. У вытв-сці занята 23,2 тыс.чал. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Сімяон (н. 8.2.1925, с. Іваняне, Балгарыя),
балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў Сафійскі ун-т (1961). Пераклаў на балг. мову раманы «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В.Быкава (1965), «Шлюбпая ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бушмар» К.Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А.Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я.Купалы (1982), апавяданні Я.Коласа, В.Адамчыка, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча, А.Дударава, А.Жука, В.Іпатавай, Л.Калодзежнага, У.Караткевіча, А.Кудраўца, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Стральцова іінш. Укладальнік анталогій бел. прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбр. твораў К.Чорнага, Караткевіча, Кудраўца, Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць бел. пісьменнікаў, бел. л-ру. Неаднаразова наведваў Беларусь.
Літ.:
Нікіфаровіч В. Пазначана Любоўю // Далягляды, 1985. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЭ́ХЦКІ МІР 1713,
агульная назва шэрагу двухбаковых мірных дагавораў, якія разам з Раштацкім мірам 1714 завяршылі ў Еўропе вайну за іспанскую спадчыну. Падпісаны ў г. Утрэхт (Нідэрланды) у ходзе міжнар. кангрэса: 11 крас. — паміж Францыяй і яе праціўнікамі (Вялікабрытанія, Галандыя, Прусія, Савоя, Партугалія), 13 ліп. — паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, Іспаніяй і Савояй (пазней адпаведна 26.6.1714 і 6.2.1715 паміж Іспаніяй і Галандыяй, Іспаніяй і Партугаліяй). За Філіпам V Бурбонам прызнана права на Іспанію і яе заакіянскія ўладанні, пры ўмове адрачэння яго і яго нашчадкаў ад правоў на франц. карону. Іспанія страціла ўладу над Сіцыліяй, Манферата, ч. Міланскага герцагства (на карысць Савоі), ч. Верхняга Гелдэрна іінш. землямі (на карысць Прусіі). Францыя прызнала тытул «караля прускага» за курфюрстам Брандэнбурга. Найб. выгадныя ўмовы міру былі для Вялікабрытаніі, пад уладу якой ад Іспаніі перайшлі Гібралтар і порт Маон (в-аў Менорка), а ад Францыі — шэраг уладанняў у Паўн. Амерыцы (землі вакол Гудзонава заліва, в-аў Ньюфаўндленд іінш.). У.м. спрыяў зацвярджэнню гандл.ікалан. панавання Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮБІНГЕ́НСКАЯ ШКО́ЛА,
1) кірунак у нямецкай пратэстанцкай тэалогіі, які развіваўся ва ун-це г. Цюбінген. Першы перыяд у яе гісторыі (1777—97), звязаны з дзейнасцю К.Г.Штора, І.Ф.Флата іінш., быў накіраваны супраць рацыяналізму. У 1830 узнікла т.зв. новая Ц.ш. (Ф.К.Баўр, Э.Цэлер, А.Швеглер іінш.), асн. задача якой заключалася ў выкарыстанні метадаў гіст. навукі для даследавання гісторыі хрысціянства і яго помнікаў. Прадстаўнікі гэтага кірунку ўпершыню зрабілі дэталёвы аналіз асн.стараж. помнікаў хрысц. л-ры, у першую чаргу — Евангелляў, Новага запавету іінш.; яны імкнуліся вызваліць літ. крыніцы ранняга хрысціянства ад шматлікіх скажэнняў, выявілі некат. супярэчнасці паміж Евангеллямі і недакладнасць царк.-кананічнай храналогіі, удакладнілі гіст. даты Евангелляў.
2) Кірунак у нямецкай каталіцкай тэалогіі, які развіваўся ва ун-це г. Цюбінген. Яго прадстаўнікі (І.А.Мёлер. І.Кун, К.І.Гефеле іінш.) распрацавалі ідэалогію старакаталіцкай царквы, якая ўтварылася пасля 1-га Ватыканскага сабора (1869—70) і не прызнавала вярх. улады папы рымскага над царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯГА́КА Лідзія Іванаўна (н. 21.2.1937, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. антраполаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. аддзела). Даследуе праблемы часавай і прасторавай зменлівасці морфафункцыянальных прыкмет людзей, варыябельнасць дэрматагліфічных і аданталагічных прыкмет этнагенетычных працэсаў на тэр. Беларусі. Аўтар «Нарысаў па антрапалогіі Беларусі» (1976, з І.І.Салівон, А.І.Мікулічам), падручніка «Асновы сучаснай антрапалогіі» (1989, з Салівон). Дзярж. прэмія Беларусі 1999.
Тв.:
Антропология Белорусского Полесья: (Демография, этнич. история и генетика). Мн., 1978 (разам з А.І.Мікулічам, І.І.Салівон);
Биологическое и социальное в формировании антропологических особенностей (по данным исследования населения Поозерья). Мн., 1981 (з імі ж);
Дерматоглифика населения Белоруссии: Популяционные аспекты изменчивости. Мн., 1989;
Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з В.П.Аляксеевым, М.У.Вітавым);
Основы антропологии и экологии человека. Мн., 1997 (разам з І.І.Салівон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́НАВІЦКІ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1998 для аховы унікальных ландшафтаў з асабліва каштоўнымі і эталоннымі лясамі і папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 10 547 га. Ландшафты з паверхневым заляганнем азёрна-ледавіковых пяскоў і супескаў (75%) ці ўзвышаныя платопадобныя, з заляганнем азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін (25%). Рэльеф плоскі, месцамі бугрысты, з рачнымі далінамі і лагчынамі, дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-слабападзолістыя, пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя іінш. Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя) займаюць 94% тэрыторыі. Шмат поймавых і сухадольных лугоў. У флоры каля 500 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 11 у Чырв. кнізе: луннік ажываючы, ятрышнік мужчынскі, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, званочак шыракалісты іінш. У фауне 145 відаў надземных пазваночных, з іх 11 у Чырв. кнізе: буры мядзведзь, рысь, кулон вялікі, пугач, сыч дамавы, сплюшка, бусел чорны і інш.