УЛАДЗІ́МІРАЎ Сімяон (н. 8.2.1925, с. Іваняне, Балгарыя),
балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў Сафійскі ун-т (1961). Пераклаў на балг. мову раманы «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В.Быкава (1965), «Шлюбпая ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бушмар» К.Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А.Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я.Купалы (1982), апавяданні Я.Коласа, В.Адамчыка, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча, А.Дударава, А.Жука, В.Іпатавай, Л.Калодзежнага, У.Караткевіча, А.Кудраўца, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Стральцова і інш. Укладальнік анталогій бел. прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбр. твораў К.Чорнага, Караткевіча, Кудраўца, Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць бел. пісьменнікаў, бел. л-ру. Неаднаразова наведваў Беларусь.
Літ.:
Нікіфаровіч В. Пазначана Любоўю // Далягляды, 1985. Мн., 1985.
т. 16, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)