ФЮНЕ́С (Funès) Луі дэ (31.7.1914, г. Нант, Францыя — 27.1.1983),
французскі кінаакцёр. Працаваў у кабарэ, на радыё, тэлебачанні, т-ры. З 1945 у кіно. Талент коміка з шырокім выкарыстаннем прыёмаў буфанады і «фарсіраванай» мімікі раскрыўся ў фільмах «Тата, мама, служанка і я» (1954), «Не злоўлены — не злодзей» (1958), серыяле пра Фантамаса (1964—66), «Разявака» (1965), «Вялікая прагулка» (1966), «Замарожаны» (1969), «Скупы» (1980, і рэж. разам з Ж.Жыро), «Жандар і дзяўчаты-жандары» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЗА́НАЎ Майсей Анісімавіч (22.2.1887, Вільня — 21.12.1964),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1933). Скончыў Бернскі ун-т (1913). З 1924 у клініцы нерв. хвароб Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (дырэктар, адначасова заг. кафедры). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні поліяміэліту, эпідэміялогіі і клініцы энцэфалітаў, нейратаксікозаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЧАНО́ЎСКІ Уладзімір Антонавіч (1920, в. Пірагі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 19.12.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Аршанскі настаўніцкі ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 камандзір падп. групы Расонскага патрыят. падполля, зкрас. 1942 у партызанах. 19.12.1942 з групай партызан трапіў у засаду каля в. Гліснаўка Полацкага р-на; прыкрываючы адыход партызан, уступіў у бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, загінуў. У Мінску ўстаноўлены яго бюст, у в. Пірагі — помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ШКІН Іван Яўстафавіч (1747—28 або 29.3.1804),
расійскі скрыпач, кампазітар і педагог; заснавальнік рас. скрыпічнай школы. Адзін з першых рас. скрыпачоў-віртуозаў. З 1762 у Прыдворным аркестры ў Пецярбургу, пазней капельмайстар. Выкладаў, у т. л.з 1764 у муз. класах Пецярбургскай АМ. Аўтар твораў для скрыпкі (больш за 50 цыклаў варыяцый на рус.нар. песні, санаты і інш.), гітары, аркестра. Збіраў рус.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),
бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМНІ́ЦАР Іван Іванавіч (6.1.1745, Енатаеўская крэпасць, цяпер Архангельская вобл. — 30.3.1784),
рускі паэт-байкапісец. Чл.Рас. акадэміі (1784). З сям’і выхадцаў з Саксоніі. Служыў у рас. арміі. З 1782 рас. генерал-консул у г. Смірна. У байках (кн. «Байкі і казкі N.N. у вершах», 1779; «Байкі і казкі І.І.Хемніцара», ч. 1—3, 1799) высмейваў норавы і фанабэрыстасць памешчыкаў, карысталюбства чыноўнікаў і інш. грамадскія заганы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ТЧЫНГС (Hitchings) Джордж Херберт (18.4.1905, г. Хоквім, ЗША — 27.2.1998),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Д-р філасофіі (1933). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1928). З 1928 у Гарвардскай мед. школе, з 1942 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк). Навук. працы па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых к-т, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Г.Элаян).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МЕР, Гомер (Homer) Уінслаў (24.2.1836, г. Бостан, ЗША — 29.9.1910), амерыканскі мастак. З 1854 працаваў як літограф, у 1857—74 часопісны ілюстратар. У час грамадзянскай вайны 1861—65 ваен. карэспандэнт. Наведаў Францыю і Вялікабрытанію. З 1862 займаўся жывапісам, удасканальваўся самастойна, вывучаў творы амер. і франц. жывапісцаў. Адлюстроўваў буйнафігурныя сцэны з жыцця простых людзей на фоне напісаных сакавітымі фарбамі амер. пейзажаў: «Абедзенная гадзіна» (1873), «Спадарожны вецер» (1876), «Паляўнічы і ганчак» (1892), «Гальфстрым» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАТА́ ПЛАЎЛЕ́ННЯ,
колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву ў раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным працэсе (пры пастаянных ціску і т-ры) для поўнага ператварэння яго з цвёрдага крышт. стану ў вадкі; адзін з відаў цеплаты фазавага пераходу. Такая ж колькасць цеплаты вылучаецца пры крышталізацыі рэчыва з вадкай фазы. Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) Ц.п., аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль); адзінкі Ц.п. ў СІ — адпаведна джоўль на кілаграм і джоўль на моль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТМА́Р МЕРЗЕБУ́РГСКІ (Thietmar von Merseburg; 25.7.975—1.12.1018),
нямецкі храніст. Сваяк імператараў «Свяшчэннай Рым. імперыі» з Саксонскай дынастыі. З 1009 біскуп мерзебургскі. Хроніка Ц.М. (на лац. мове) ахоплівае перыяд ад праўлення імператара Генрыха I Птушкалова [912—936] да 1018; найб. каштоўныя звесткі ў ёй пра часы праўлення імператараў Атона III [996—1002] і Генрыха II [1014—24], пра герм.-слав. адносіны і асобныя падзеі з гісторыі Кіеўскай Русі. Ц.М. — прыхільнік моцнай імператарскай (каралеўскай) улады, апалагет заваёўніцкай палітыкі ў адносінах да слав. народаў.