ХАМЧАНО́ЎСКІ Уладзімір Антонавіч (1920, в. Пірагі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 19.12.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Аршанскі настаўніцкі ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 камандзір падп. групы Расонскага патрыят. падполля, з крас. 1942 у партызанах. 19.12.1942 з групай партызан трапіў у засаду каля в. Гліснаўка Полацкага р-на; прыкрываючы адыход партызан, уступіў у бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, загінуў. У Мінску ўстаноўлены яго бюст, у в. Пірагі — помнік.