СУДЖА́ЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 18.10.1919, г. Астрахань, Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973). Бацька С.Г.Суджаевай. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1945). З 1945 у проціэпідэмічных установах Мінска. З 1960 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1971 у Бел.рэсп.сан.-эпідэміял. станцыі. Навук. працы па гігіене, эпідэміялогіі, мікрабіялогіі інфекц. хвароб.
Тв.:
Об эпидемиологическом значении бактерионосительства на разных этапах борьбы с дифтерией в Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1964. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́НЧАНКА Віталь Паўлавіч (н. 22.1.1951, г.п. Парафіеўка Ічнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1972 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры супольнасцяў, папуляцыйнай экалогіі зоапланктону.
Тв.:
Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з Л.М.Сушчэнем, В.В.Вежнаўцом);
Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЧКА́РНЯ,
сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм, а таксама для здрабнення зялёнай масы раслін на сілас. Бываюць з конным і ручным прыводам (уласна С.), а таксама маторныя — з прыводам ад эл. рухавіка або трактара (саломасіласарэзкі, здрабняльнікі кармоў). Ручныя і конныя С. былі пашыраны ў індывід. і калектыўных гаспадарках да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́БСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1900—05 з цэглы. Двухвежавы прамавугольны ў плане храм з 5-граннай апсідай і невял. трансептам. Асн. аб’ём накрыты 2-схільным дахам, 3-ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асн. аб’ёму і апсіды, накрыты 2-схільнымі дахамі, якія з трох бакоў накрыты шчытамі. Сцены рытмічна расчлянёны контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАСТРАНГІ́ЛЫ,
паразітычныя чэрві сям. трыхастрангілідаў кл. круглых чарвей. Паразіты страўніка і тонкіх кішак пазваночных жывёл, радзей чалавека.
Дробныя, ніткападобнай формы. Даўж. цела 3—6 мм. шыр. 0,04—0,8 мм. Самцы звычайна меншыя за самак. Развіваюцца простым шляхам. З кішэчніка яйцы Т. з фекаліямі жывёл выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе, дзе з іх развіваюцца лічынкі. Пасля 2 лінек лічынкі становяцца інвазійнымі, здольнымі да міграцыі ў глебе, на раслінах. Выклікаюць трыхастрангілёз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУСНАЛО́БАВА-МА́РЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.5.1980),
Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсясцёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну зкрас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмарожаная, страціла рукі і ногі. Пасля вайны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЯФЕНО́Л, фенілмеркаптан, меркаптабензол,
найпрасцейшы зтыяфенолаў, C6H5SH.
Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам. tкіп 168,7 °C), шчыльн. 1076,6 кг/м³ (20 °C). У паветры павольна акісляецца да дыфенілдысульфіду. Атрымліваюць узаемадзеяннем серы з фенілмагнійбрамідам C6H5MgBr або аднаўленнем бензолсульфахларыду C6H5SO2Cl цынкам у салянай кіслаце. Выкарыстоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый (пры награванні ў вадкай або газавай фазе генерыруе радыкал C6H5S ), стабілізатараў і інш. дабавак для сінт. каўчукоў. Таксічны. ГДК 2—5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКСТАЛІ́Т (ад лац. textus тканіна + грэч. lithos камень),
матэрыял, які складаецца з некалькіх слаёў тканіны (напаўняльнік), прамочаных (звязаных) сінтэтычнай смалой. Вырабляецца ў выглядзе труб, пруткоў, пліт, лістоў.
Напаўняльнікамі могуць быць натуральныя (бязь, міткаль, шыфон і інш.), штучныя і сінтэтычныя арганічныя (віскозныя, поліамідныя, поліэфірныя і інш.) тканіны, а таксама нятканыя матэрыялы. Т. з напаўняльнікам са шкловалакна наз. шклотэксталітам, з азбесту — азбатэксталітам. Т. выкарыстоўваецца для вытв-сці падшыпнікаў слізгання, электраразмеркавальных панэляў, шківаў, радзей шасцерняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРА́Ф (ад тэле...+ ...граф),
1) скарочаная назва тэлеграфнай сувязі.
2) Прадпрыемства сувязі з комплексам станцыйнага абсталявання (тэлеграфныя апараты, тэлеграфныя станцыі, апаратура для ўтварэння каналаў сувязі, камутатары, крыніцы сілкавання і інш.), тэлеграфнымі каналамі ў правадных або радыёлініях сувязі і службамі, якія ажыццяўляюць перадачу, прыём і апрацоўку тэлеграфных паведамленняў, дастаўку іх адрасатам, абслугоўванне тэхн. збудаванняў і прыстасаванняў. Забяспечваюць непасрэдную сувязь згар. аддзяленнямі і раённымі вузламі сувязі, а таксама з абанентамі (гл.Абаненцкае тэлеграфаванне).