у беларусаў даўняя страва. Спачатку варылі мяса з прыправамі, у посныя дні — грыбы, рыбу. Потым невял. колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некат. раёнах дадавалі хлебную рошчыну, гатавалі і са свіной крыві. На Магілёўшчыне, уЗах. і Цэнтр. Палессі П. — старая назва заціркі, калатушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІ́СКІ,
у тэхніцы алейнага шматслаёвага жывапісу этап выканання палатна, у час якога мадэліруюцца формы і аб’ёмы, ствараецца асн. каларыт будучага твора. Робіцца за падмалёўкай, папярэднічае лесіроўцы. Колькасць П. можа быць рознай, але кожная з іх завяршаецца поўным высыханнем фарбаў. У шырокім і недакладным сэнсе П. наз. часам падмалёўку, а таксама любую прапрацоўку ўжо закончанай карціны або яе дэталі, у т. л. неаўтарскія панаўленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,
фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. Услав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл.Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., убел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш.Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУСЁЎ Андрэй Фёдаравіч (5.10.1908, в. Высокае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.5.1965),
Герой Сав. Саюза (1943). УВял.Айч. вайну з 1941 на фронце, мінамётчык. Вызначыўся ў кастр. 1943 у баях на тэр. Лоеўскага р-на, дзе першы з роты фарсіраваў Дняпро, у баі за плацдарм удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка, чым забяспечыў пераправу інш. падраздзяленняў. Пасля вайны старшыня калгаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
пастаянныя жыхары сельскіх паселішчаў катэгорыя насельніцтва. У большасці эканамічна развітых краін С.н. складае 15—25% (напр., у Канадзе, ЗША, Францыі, Швецыі, Японіі), да 15% (напр., у Вялікабрытаніі, Ізраілі, Нідэрландах), у Расіі — 27%. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 С.н. складае 31% (3084 тыс.чал.). Колькасць насельніцтва, маладзейшага за працаздольны ўзрост — 20%, пенсіённага ўзросту — 34%. Гл. таксама Перапіс насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ТНІКАЎ Сяргей Трыфанавіч (18.11.1920, в. Батунь Магілёўскага р-на —31.7.2000),
поўны кавалер ордэна Славы. УВял.Айч. вайну з канца 1943 да ліп. 1944 у партызанах, потым на фронце. Санінструктар мал. сяржант С. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 24, узяў у палон 18 гітлераўцаў, вынес з поля бою 75 параненых. Да 1980 працаваў унар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУО́НСІ [Swansea; уэльская назва Абертоўі (Abertawe)],
горад у Вялікабрытаніі, на Пд Уэльса. Адм. ц. графства Уэст-Гламорган. Каля 200 тыс.ж. (2001). Порт у Брыстольскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: каляровая металургія (цынк, нікель, сплавы), маш.-буд. і эл.-тэхн., металаапрацоўчая, хім., швейная. Каледж Уэльскага ун-та. У мінулым вядомы вырабамі з блакітнай керамікі. У наваколлі нафтаперапр. з-ды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЫРАКО́МЛЯ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Булгакі, Вайніловічы, Грахольскія, Кандратовічы, Пуцяты. Мае ў чырв. полі сярэбраны знак у выглядзе лац. літары W (як у гербе «Габданк»), на ім сярэбраны крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж знак з крыжам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., уВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВАСКРЭ́СЕННЕ,
паводле хрысціянскага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў нядзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лічыцца святочным днём. На 1-м Усяленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова штогод у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай (гл.Вялікдзень).