УВАСКРЭ́СЕННЕ,
паводле хрысціянскага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў нядзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лічыцца святочным днём. На 1-м Усяленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова штогод у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)