СУО́НСІ [Swansea; уэльская назва Абертоўі (Abertawe)],

горад у Вялікабрытаніі, на Пд Уэльса. Адм. ц. графства Уэст-Гламорган. Каля 200 тыс. ж. (2001). Порт у Брыстольскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: каляровая металургія (цынк, нікель, сплавы), маш.-буд. і эл.-тэхн., металаапрацоўчая, хім., швейная. Каледж Уэльскага ун-та. У мінулым вядомы вырабамі з блакітнай керамікі. У наваколлі нафтаперапр. з-ды.

т. 15, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)