ФІГУРО́ЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (н. 7.12.1923, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія),
расійскі і бел. рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1951). У 1953—66 рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1967 выкладае ва Усерас.дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1995 праф.). На «Беларусьфільме» паставіў фільмы «Дзеці партызана» (1954, з Л.Голубам), «Палеская легенда» (паводле апавяд. «Лес шуміць» У.Караленкі, 1957, з П.Васілеўскім), па ўласных сцэнарыях «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1968, сцэнарый з А.Кучарам), «Веснавыя навальніцы» (1960), «Колькі лет, колькі зім!» (1966). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961) і «Рудабельская рэспубліка» (1972; паст.на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Калі дрэвы былі вялікія» (1962), «Вясна на Одэры» (1968), «Злачынства і кара» (паводле Ф.Дастаеўскага, 1970, з Л.Куліджанавым), «Мора ў агні» (1972, з Л.Саакавым), «Аповесць пра двух салдатаў» (1977, з У.Умарбекавым, Дзярж. прэмія Узбекістана 1977), «Жанчына здалёк» (1979), «Рэпартаж з лініі агню» (1985) і інш. Аўтар рамана «Знак Вадалея» (кн. 1—2, 1985—2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́НДЫ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
грашовыя або матэрыяльныя сродкі, прызначаныя для падтрымання ўзнаўленчага працэсу, адаптацыі ў канкурэнтным асяроддзі, павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, абнаўлення тэхналогій, стымулявання працы работнікаў і інш. Ствараюцца ў працэсе размеркавання балансавага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг. Прадпрыемства само размяркоўвае частку прыбытку, якая застаецца пасля абавязковых плацяжоў у бюджэт, але дзяржава можа ўплываць на размеркаванне праз стымуляванне падатковымі льготамі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, фінансавання прыродаахоўных і дабрачынных мерапрыемстваў і інш. Парадак размеркавання прыбытку на прадпрыемстве вызначаецца ў адпаведнасці з палажэннямі, распрацаванымі і зацверджанымі кіраўніцтвам прадпрыемства, Сярод Ф.п. асн. з’яўляюцца фонды: накаплення (ствараецца з мэтай набыцця асн. фондаў вытв. і невытв. прызначэння, будаўніцтва, доўгатэрміновых інвестыцый, фінансавання выдаткаў нан.-д. і канструктарскія работы, асваенне новай тэхнікі, мадэрнізацыю і інш.); заработнай платы (уключае аплату па тарыфных стаўках і акладах работнікаў, аплату чарговых водпускаў); спажывання (ствараецца з мэтай стымулявання работнікаў, пакрыцця выдаткаў насац. патрэбы, аказання матэрыяльнай дапамогі, аплаты пуцёвак і інш.); рэзервовы (для пакрыцця непрадбачаных выдаткаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАТРЫЯНГУЛЯ́ЦЫЯ (ад фота... + трыянгуляцыя),
метад вызначэння каардынат пунктаў мясцовасці па фотаздымках. Выкарыстоўваецца для згушчэння апорнай геадэзічнай сеткі з мэтай забеспячэння здымкаў апорнымі пунктамі для складання тапаграфічных карт і вырашэння інж. задач. Бывае прасторавая (вызначаюцца 3 каардынаты пунктаў) і планавая (2 каардынаты).
Прасторавая Ф. — стварэнне мадэлей мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў паводле маршрутаў (маршрутная і блочная Ф.), якія злучаюцца ў агульную сістэму праз выбраныя пункты ў зонах перакрыцця здымкаў. Па гэтых жа пунктах арыентуецца агульная мадэль мясцовасці адносна геад. сістэмы каардынат. Прасторавую Ф. развіваюць аналагавым спосабам на стэрэафотаграмметрычных прыладах, аналітычным — на стэрэакампаратарах з выкарыстаннем ЭВМ, у выніку чаго атрымліваюць каардынаты пунктаў сеткі згушчэння. Найб. дакладны для прасторавай Ф. спосаб звязак, засн.на сумесным ураўненні фотаграмметрычных і геад. вымярэнняў і паказанняў прылад на борце здымачнага самалёта. У планавай Ф. выкарыстоўваецца ўласцівасць аэраздымка як цэнтральнай праекцыі, паводле якой можна пазбегнуць скажэнняў за рэльеф і нахіл здымка. Каардынаты вылічваюць аналітычным і графічным спосабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДА́ЦЫЯ (ад лац. fundatio заснаванне),
у ВКЛ ахвяраванне манастырам, храмам і інш. установам зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей і інш. Ахвяраванні (фундушы) звычайна рабілі феадалы або дзяржава для заснавання пераважна духоўных устаноў і іх матэрыяльнага забеспячэння. У ВКЛ у 15—пач. 16 ст. вядомы Ф. каталіцкім рэліг. установам. Паводле пастановы 1481 вял. князя літ. Казіміра буд-ваправасл. храмаў натэр.ВКЛ было забаронена і толькі ў 1507 датавана першая пасля амаль 30-гадовага перапынку грамата аб Ф. направасл. царкву. Асн. формай Ф. дзяржавы і насельніцтва на цэрквы і касцёлы ў 1-й пал. 16 ст. была дзесяціна — натуральны падатак збожжам. У выніку правядзення валочнай памеры дзесяціна ў дзярж. уладаннях адмянялася, а цэрквы і касцёлы надзяляліся зямлёй (1—2 валокі). Ахвяраванні і завяшчанні асобных феадалаў на карысць царквы былі разнастайныя: зямля з сялянамі, пустаўшчыны, сенажаці, лясы, гар. юрыдыкі, вёскі, маёнткі, грошы, каштоўнасці, рухомая маёмасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́СКІНСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
рускі нар. мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ (куфэрках, табакерках і інш.). Засн. ў 1798 П.Корабавым у с. Данілкава, якое пазней злілося з суседнім сялом Фядоскіна Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. У канцы 19 ст.вытв-сць перайшла да П.Лукуціна. «Лукуцінскія» майстры стварылі арыгінальную школу мініяцюры. якая вылучалася вытанчанасцю малюнка, маляўнічай дэкаратыўнасцю. Характэрныя прыёмы пісьма — кампазіцыі на чорным лакавым фоне з лесіроўкай па перламутры, сусальным золаце і серабры, упрыгожванне інкрустацыяй, «шатландкай» (каляровай сеткай з тонкіх ліній або палос), узорам «пад чарапаху». Пашыраныя сюжэты 19 ст. — катанне на тройках, чаяванне, танец, копіі карцін і партрэтаў, нацюрморты. З 1910 — «Фядоскінская саматужная арцель» (пазней — фабрыка). У 1931 арганізавана Фядоскінская маст. школа, якая прадоўжыла традыцыі «лукуцінскіх лакаў». З 1950-х г. побач з традыц. сюжэтамі пашырыліся казачныя, быт., пейзажныя. У 1980—90-я г. ўзрасла цікавасць да прадметнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНАА́Н (біблейскае Kĕnáan, грэч. Chanaan),
старажытная, даізраільская назва тэр. Палесціны, Сірыі і Фінікіі. Этымалогія назвы «Х.» дакладна не высветлена, магчыма, азначае «пурпур» і першапачаткова адносілася да Фінікіі, дзе здабывалі пурпурную фарбу. У розныя гіст. перыяды межы тэр. Х. мяняліся, займаючы прастору ад Міжземнага м.наЗ да далін Аронта і Іардана наУ, ад гор Таўра наПн да Газы наПд. Насельніцтва Х. (ханаанеі) вызначалася вял. разнастайнасцю (амарэі, фінікійцы, угарыцяне, кеніты, маавіцяне і інш., з несеміцкіх плямён — хурыты і хеты) і паліт. раз’яднанасцю (гарады-дзяржавы Іерыхон, Гезэр, Хацор і інш.). Гісторыя яго вядома прыблізна з 8-га тыс. да н.э. У 16—15 ст. да н.э. залежаў ад Стараж. Егіпта. У выніку войнаў y 13 ст. да н.э. падзелены паміж Егіптам і Хецкім царствам. З 12 ст. да н.э. пачынаецца заваяванне Х. ізраільскімі плямёнамі. Пазней назва «Х.» ужывалася ў адносінах да Фінікіі, а назва «ханаанеі» да пунійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАЕЎРАПЕ́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН Размешчаны натэр. Вялікабрытаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Даніі, Германіі, Польшчы, у зах. раёнах Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі, Украіны, Швецыі (в-аў Готланд), на шэльфах Паўн. і Балт. мораў. Пл. 1028 тыс.км², у т. л. 533 тыс.км²на акваторыі. Пачатковыя прамысл. запасы (1989): 2042 млн.т нафты і 4406 млрд.м³ газу (без усх.-еўрап. краін). Пошукава-разведачныя работы ў басейне вядуцца з канца 19 ст. (натэр. Германіі).
Першае радовішча нафты (Нінхаген) адкрыта ў 1870, газавае (Бентгайм) у 1938. У пач. 1990-х г. выяўлена 437 радовішчаў (224 нафтавыя і 213 газавых). Буйнейшыя нафтавыя радовішчы — Статфіёрд, Фортыс, Экафіск, Брэнт; газавыя — Гронінген, Троль, Леман, Фрыг. У структуры басейна вылучаюць 3 буйныя элементы — Паўночнаморскую і Балт. сінеклізы і Люблінска-Львоўскую ўпадзіну. Нафтагазаносныя тэрыгенныя і карбанатныя адклады сярэдняга кембрыю, дэвону, карбону, пярмі, юры, мелу і палеацэну. Глыб. залягання прадуктыўных гарызонтаў 200—4000 м. Шчыльн. нафты 800—987 кг/м³. Газы разнастайныя паводле саставу. Гал. цэнтры здабычы Экафіск (Нарвегія), Слохтэрэн (Нідэрланды) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРО́ХІН Станіслаў Фёдаравіч (н. 4.10.1929, г. Яраслаўль, Расія),
бел. этнограф, гісторык. Скончыў БДУ (1965). З 1957 працаваў у мед. установе на Брэстчыне, у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1971 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Сааўтар кніг «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, абедзве з У.Гурковым). Аўтар раздзелаў у калект. зб-ках і манаграфіях «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе: Матэрыяльная культура» (абодва 1988).
Тв.:
Охота в Белоруссии. Мн., 1986;
Мядовы бунт. Мн., 1987;
У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Валянцін Міхайлавіч (7.4.1907, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 14.12.1983),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1962). Скончыў БСГА (1937). З 1945 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1954 заг. аддзела, з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па абмене рэчываў, росце, развіцці і фарміраванні мех. тканак раслін. Даследаваў уздзеянне воднага і светлавога рэжымаў, мінер. жыўлення на жыццёвыя праяўленні раслін. арганізма на тарфяной глебе і іонаабменных субстратах ва ўмовах штучнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Аб паветраным і мінеральным жыўленні раслін. Мн., 1953 (разам з Ц.М.Годневым);
Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяной почве. Мн., 1970;
Вырошчванне капусты Хібінскай у працяглай монакультуры на іанітнай глебе (разам з Т.П.Суровай, Л.Л.Кошалевай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1970. № 6;
Физиология устойчивости растений к полеганию и методы ее оценки // Физиология растений в помощь селекции. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСОВААБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
катэгорыя былых прыватнаўласніцкіх (панскіх) сялян Рас. імперыі, вызваленых ад прыгоннай залежнасці паводле «Палажэнняў» 19 лютага 1861, але не пераведзеных на выкуп (гл.Выкупная аперацыя). Тэрмін часоваабавязаных адносін дакладна не вызначаўся, іх спыненне цалкам залежала ад волі памешчыка. За карыстанне зямлёй Ч.с. выконвалі аброк або паншчыну. Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян супраць грабежніцкіх умоў сялянскай рэформы 1861 царскі ўрад законам ад 13.3.1863 увёў абавязковы выкуп сял. надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губ., у латгальскіх і Дрысенскім пав. Віцебскай губ. Тут Ч.с. з 13.5.1863 пераводзіліся ў разрад т. зв. сялян-уласнікаў. 14.11.1863 дзеянне гэтага ўказа пашырана на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губ., дзе абавязаныя адносіны спынены 13.1.1864. Выкупныя плацяжы ва ўсіх 6 названых зах. губернях павінны былі знізіцца на 20%, рэальна гэтае зніжэнне было больш значным. Катэгорыя Ч.с. у Рас. імперыі скасавана законам ад 9.1.1882, згодна з якім усе б. панскія сяляне з пач. 1883 пераводзіліся на абавязковы выкуп.