ПАНЧ Пятро (сапр.Панчанка Пётр Іосіфавіч; 4.7.1891, г. Валкі Харкаўскай вобл., Украіна — 1.12.1978),
украінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцей «Блакітныя эшалоны» (1928; аднайм. п’еса, 1970), раманаў «Аблога ночы» (1933), «Гаманіла Украіна» (1945—46); пра нац.-вызв. барацьбу ўкр. народа 17 ст.), аўтабіягр. аповесці «На калінавым мосце» (1965, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1966), твораў для дзяцей. У 1928 наведаў Беларусь, убачанае апісаў у нарысе «Там, дзе з бярозамі хвоі гамоняць» (1928). Сябраваў з Я.Купалам. На бел. тэматыку напісаў арт. «Разбіта жалейка (Янка Купала)» (1943), «Сінявокая сястра Беларусь» (1972), апавяданне «А лазу самі выбірайце» прысвяціў У.Дубоўку. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі Я.Купала, К.Чорны, Л.Калюга, А.Пальчэўскі, І.Скапараў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ДЗЬКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; н. 25.2.1920, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскую газетную парт. школу (1938), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1956). З 1954 працаваў у час. «Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», на Мінскай студыі навук.-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў; з 1967 у выд-ве «Беларусь», у 1972—80 — «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (1967), «Калінавыя зоры» (1969), «Не здадзеныя вышыні» (1972), «На пераправе» (1974), «Плацдарм» (1978), «Вячэрняя паверка» (1982), «Парог памяці» (1984), «Апаленыя вёрсты» (1986), «Водгулле грому» (1989), у якіх тэмы вайны і асабіста перажытага на ёй, праблемы сучаснасці. Паэзіі П. ўласцівы публіцыст. страснасць, шчырасць пачуццяў, даверлівасць выказвання. Піша для дзяцей: зб-кі «Сустрэча з маленствам» (1967), «Сын камунара» (1973), «Каляка-маляка» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАВІ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1919у Карэі,
серыя нар. выступленняў супраць яп. панавання ў Карэі (краіна была анексіравана Японіяй у 1910). Штуршком да адкрытага нар. выступлення паслужыла Парыжская мірная канферэнцыя 1919—20, якая выклікала ў кар. грамадстве надзеі на аднаўленне краіны. У лют. 1919 члены рэліг.-паліт. арг-цыі Чхандагё на чале з Сон Бёнхі выдалі дэкларацыю аб незалежнасці Карэі. 1 сак., напярэдадні пахавання б. імператара Карэі Каджона, у Сеуле, Пхеньяне і інш. гарадах адбыліся антыяп. дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці краіны. Рэпрэсіі ўлад выклікалі ў сак.—крас.ўзбр. супраціўленне амаль ва ўсёй Карэі. Паўстанне ахапіла 211 з 218 паветаў; у ім прынялі ўдзел больш за 2 млн.чал. У Шанхаі (Кітай) група кар. эмігрантаў стварыла часовы ўрад Карэі на чале з Лі Сын Манам. Яп. войскі і паліцыя задушылі паўстанне. Аднак каланізатары былі вымушаны замяніць яп.ваен. адміністрацыю цывільнай, дапусціўшы ў яе склад прадстаўнікоў кар. эліты.
Літ.:
Пак Б.Д., Пак Тхэгын. Первомартовское движение 1919 г. в Корее: Глазами российского дипломата. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАПО́ЛК ІЗЯСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Міхаіл; 8.11.1050—16.4.1113),
князь полацкі, тураўскі, вял. князь кіеўскі. Сынвял.кн.Ізяслава Яраславіча, унук Яраслава Мудрага. У 1069 бацька прызначыў яго на полацкае княжанне замест памерлага Мсціслава Ізяславіча. У 1071 яго выгнаў з Полацка Усяслаў Брачыславіч. У 1073 С.І. разам з бацькам уцёк за межы Русі, дзе быў да 1077. Пасля вяртання атрымаў ад бацькі ў трыманне Наўгародскую зямлю. У 1088 «иде Святополк из Новагорода к Турову жити» — верагодна, у С.І. адбыўся нейкі канфлікт з наўгародцамі. 24.4.1093 заняў велікакняжацкі пасад у Кіеве, якім валодаў да смерці. Рабіў шматразовыя паходы на полаўцаў. Адзін з ініцыятараў Любецкага з’езда 1097, згодна з пастановай якога «яко князь туровский» атрымаў вял. тэрыторыі «об оне стороне Припети» з Туравам, Пінскам, Бярэсцем і Пагарыннем, а таксама Кіеўскае княства і Наўгародскую зямлю (аднак наўгародцы не прызнавалі яго ўлады). У самым канцы 11 ст. ён авалодаў Уладзіміра-Валынскім княствам. Трымаў у Кіеве тураўскую дружыну. У 1104 пасылаў свайго ваяводу Пуцяту на менскага кн.Глеба Усяславіча. Захавалася паданне, што 2-я жонка С.І. грачанка Варвара заснавала ў Тураве жаночы манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕ́ВЕРО-ЗА́ПАДНАЯ ЖИЗНЬ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета вялікадзяржаўнага шавіністычнага кірунку. Засн. 9(22).2.1909 у Вільні на рус. мове пад назвай «Белорусская жизнь», выхад прыпынены на 1-м нумары, адноўлены 1(14).1.1911 у Вільні. 10(23).8.1911 перайменавана ў «С.-З.Ж.». З 21.3(3.4). 1912 у Гродне, з сак. 1913 да 5(18).9.1915 у Мінску на рус. мове. Рэдактары-выдаўцы Л.М.Саланевіч, яго брат С.М.Саланевіч, сын І.Л.Саланевіч. Газета атрымлівала дзярж. субсідыю, была неафіц. урадавым органам на Беларусі і Літве. «С.-З.ж.» ідэалізавала старадаўнюю дапятроўскую Русь на чале з царом-самадзержцам і дарадчым Земскім саборам, прапагандавала утапічны ідэал «народнай манархіі», праслаўляла эпоху цара Аляксея Міхайлавіча. Адмаўляла этнічную, нац. і культ. самастойнасць бел. народа, прызнавала толькі рэгіянальныя асаблівасці краю. Вяла барацьбу з нац. адраджэннем, абвінавачвала газ. «Наша ніва», Я.Купалу, інш. пісьменнікаў у сепаратызме і дзярж. здрадзе. Нападала на крытычны рэалізм у л-ры, музыцы, выяўл. мастацтве, мадэрнізм, творчасць Л.Талстога, М.Горкага, К.Бальмонта і інш., крытыкавала сімвалізм і футурызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМУ́УЛ (Smuul) Юхан (18.2.1922, в. Когува на в-ве Муху, Эстонія — 13.4.1971),
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1943. Аўтар зб-каў вершаў «Суровае юнацтва» (1946), «Брыгада хлопцаў з Ярвесуу» (1948), «Каб яблыні цвілі», «Вершы. Паэмы» (абодва 1951; за апошні Дзярж. прэмія СССР 1952), паэм «Сын буры» (1947), «Я — камсамолец» (1953) і інш. Нарысы і навелы з жыцця калг. вёскі ў зб. «Лісты з сяла Сыгедатэ» (1955). Найб. значны твор — дзённік падарожжа ў Антарктыду «Лядовая кніга» (1958, Ленінская прэмія 1961). Да яго блізкая аповесць «Японскае мора, снежань» (1963). Аўтар п’ес «Атлантычны акіян» (паст. 1956), «Леа» (1959), «Кіхнускі Йынь, або Дзікі капітан» (паст. 1964), «Удава палкоўніка» (паст. 1966), «Жыццё пінгвінаў» (1969), сатыр. «Маналогаў» (1968) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі В.Вітка, В.Дашкевіч, В.Зуёнак, В.Шымук, аповесці — С.Міхальчук.
Тв.:
Бел.пер. — Мурка-марак. Мн., 1979;
Рус.пер. — Морские песни: Стихи и поэмы. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФО́РЦА (Sforza),
дынастыя міланскіх герцагаў [1450—1535]. Родапачынальнік Муцыо Атэндола С. [1369—1424], селянін з Раманьі, празваны Сфорца за сваю сілу (італьян. sforzare адольваць сілай). Яго сынФранчэска С. (1401—66), кандацьер на службе ў Мілана, Фларэнцыі, Венецыі; зяць апошняга міланскага герцага з роду Вісконці. У 1450 авалодаў Міланам і стаў герцагам [1450—66]. Далучыў да Мілана б.ч. Ламбардыі, Бары, Геную; садзейнічаў ператварэнню Мілана ў культ. цэнтр, пры яго двары былі Леанарда да Вінчы і інш.Галеаца Марыя С. [1466—76] забіты прыхільнікамі рэспублікі. Джан Галеаца С. [1476—94] адхілены ад улады сваім дзядзькам Ладавіка С. па мянушцы Мора [Маўр; 1494—99], які, спадзеючыся аслабіць Неапаль і ўмацаваць сваю ўладу ў Мілане, садзейнічаў прыходу франц. войск Карла VIII у Італію (1494). У 1499 у выніку нар. паўстання Ладавіка С. выгнаны з Мілана. Яго сыны Масіміліяна С. (1493—1530) у 1512—15 і Франчэска II С. (1495—1535) у 1521—25 аднаўлялі ўладу роду С. ў Міланскім герцагстве. Пасля смерці Франчэска II дынастыя С. перастала існаваць; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі. Да роду С. належала каралева Польшчы і вял. княгіня літоўская Бона Сфорца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЁНІ (Taglioni),
сям’я італьянскіх артыстаў балета, балетмайстраў. Філіпа Т. (5.11.1777, г. Мілан — 11.2.1871), педагог і харэограф-рэфарматар, стваральнік рамант. балета. З 1794 працаваў у т-рах Італіі, Германіі, Аўстрыі, а таксама ў Стакгольме і Парыжы. Сярод паст.: «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1832), «Дзева Дуная» (1836) і «Марскі рабаўнік» (1840) А.Адана і інш. Шмат балетаў ставіў для дачкі. Марыя Т. (23.4.1804, Стакгольм — 22.4.1884), дачка Філіпа Т., адна са знакамітых танцоўшчыц эпохі рамантызму. У 1822—47 выступала на сцэне, у 1828—35 вядучая салістка Парыжскай оперы. У 1837—42 выступала ў С.-Пецярбургу. Увяла танец на пуантах, лёгкі сцэн. касцюм. Яе танец вылучаўся адухоўленасцю і грацыёзнасцю. Сярод партый: Сільфіда («Сільфіда»), Наталі («Наталі, ці Швейцарская малочніца» А.Гіраўца), Зюльма («Паўстанне ў сералі» Т.Лабара), Флёр дэ Шан («Дзева Дуная»), графіня Анджэла («Цень» Л.Маўрэра) і інш. Яе творчасць паўплывала на развіццё балетнага мастацтва. Поль Т. (Паала, 1808—1884), сын Філіпа Т., часта выступаў з Марыяй Т. ў гарадах Еўропы; ставіў балеты ў Лондане, Мілане. У 1856—83 балетмайстар Берлінскай оперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА (Барэйка) Міхал
(1808, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 2.5.1879),
паэт, перакладчык, паліт. дзеяч. Сын Я.Ходзькі, брат А.Ходзькі і І.І.Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім ун-це, належаў да т-ваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў г. Мемель (Клайпеда). Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арг-цыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі Ю.Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 разам з А.Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваен. акцыях. Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчы 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польск. мову творы Дж.Байрана «Мазепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.
Тв.:
Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўная паэзія XIX ст.Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМУ́Р, Тамерлан,
Цімурленг («Цімур кульгавы»; 1336, с. Хаджа-Ільгар каля г. Шахрысабз, Узбекістан — 18.2.1405),
сярэднеазіяцкі дзярж. дзеяч, эмір, палкаводзец; заснавальнік дынастыі Цімурыдаў. Сын бека Тарагая з цюркізаванага манг. племені барлас. У 1370 захапіў уладу ў Маверанахры, дзе стаў кіраваць ад імя нашчадкаў Чынгісхана. Сталіца яго дзяржавы — г. Самарканд. З 1370-х г. здзейсніў больш за 20 паходаў. У 1380—90-я г. спалучаў аб’яднанне зямель Сярэдняй Азіі (да 1388 канчаткова падпарадкаваў Харэзм) з паходамі ў Іран, Закаўказзе і інш. У выніку трох паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 1394—95), разграміў Залатую Арду, абрабаваў яе сталіцу Сарай-Берке і інш. гарады. У 1398 уварваўся ў Індыю і захапіў г. Дэлі. Выйграў вайну з тур. султанам Баязідам I, якога ў час Анкарскай бітвы 1402 узяў у палон. Распачаты ім у 1404 паход на Кітай перапынены з-за смерці Ц. У пач. 14 ст. яго дзяржава ўключала Маверанахр, Харэзм, Харасан, Закаўказзе, Іран і Пенджаб. Усе паходы Ц. суправаджаліся разбурэннем гарадоў, масавым знішчэннем і паланеннем насельніцтва.
Літ.:
Новосельцев А.П. Об исторической оценке Тимура // Вопр. истории. 1973. № 2.