падводная катлавіна ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага ак., на Пд ад Аўстраліі. На Пн і ПнУ абмежавана мацерыковым схілам Аўстраліі, на Пд — Аўстрала-Антарктычным падводным падняццем. Даўж.каля 2400 км, шыр. больш за 900 км, пераважаюць глыбіні каля 5000 м, найб. 6019 м (у зоне разлому Дыямантына). Усх.ч. катлавіны — плоская абісальная раўніна, у паўн.-зах.ч. дно расчлянёна глыбокімі жалабамі і хрыбтамі. Донныя асадкі — чырвоныя гліны, месцамі з жалеза-марганцавымі канкрэцыямі, уздоўж паўн. і ўсх. ускраін — фарамініферавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АТЛАНТЫ́ЧНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў паўн. частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каляВял. Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на ПнУ — у Нарвежскае мора. Каля 60°паўн. ш. разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне. Т-ра вады ад 7 да 15 °C. Скорасць на Пд 0,9—1,8 км/гадз на ПнУ да 0,4—0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану П.-А.ц. ўплываюць на надвор’е і клімат Зах. і Паўн. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на У ад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца па дзярж. мяжы Расіі, радзей па Пн Казахстана і Манголіі. Пл.каля 10 млн.км². Нас.каля 25 млн.чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на З, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена з Пн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прам-сць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮСЫ ХО́ЛАДУ,
мясцовасці на зямным шары з найбольш нізкімі тэмпературамі паветра каля зямной паверхні. У Паўн. паўшар’і П.х. знаходзяцца ў Расіі, у Рэсп. Саха (Якуція), у раёне Аймякона — Верхаянска (мінім. т-ры блізкія да -72,2 °C), а таксама ў Грэнландыі (ніжэй за -65 °C). У Паўд. паўшар’і П.х. ва Усх. Антарктыдзе, дзе на станцыі «Усход», на выш.каля 3500 м у 1983 зарэгістравана т-ра -89,2 °C. Сярэднія гадавыя т-ры ў гэтым раёне (-56 °C) таксама самыя нізкія на Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НЬКАЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995), у в. Пронькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўж. бачнай часткі 3,2 м, шыр. 2,1 м, выш. 0,5 м, у абводзе 8,3 м, аб’ём 4 м³, маса каля 9 т. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад са Скандынавіі. Доўгая вось валуна арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае напрамку руху ледавіка; па форме нагадвае вял. прас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎСКІ КАНГЛАМЕРА́Т,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчаны за 1 км на ПнУ ад в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл., на паўн. адхоне выемкі аўтадарогі Мінск—Ашмяны. Даўж. 6,5 м, шыр. 5 м, выш. 2,2 м, у абводзе 22 м, аб’ём бачнай часткі 37,9 м³, маса каля 100 т. Утварыўся ў выніку цэментацыі пясчаных, пясчана-жвірова-галечных адкладаў і дробных валуноў пры падняцці падземных вод і напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тыс.г. назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
прыродныя і культурна-гіст. комплексы і іх элементы, якія выкарыстоўваюцца для аднаўлення працаздольнасці і здароўя людзей (рэкрэацыі). На Беларусі для рэкрэацыйнага выкарыстання рэзервуецца каля 2 млн.га (каля 10% тэр.) у мясцінах, адметных спрыяльнымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, крыніцамі мінер. вод, радовішчамі лек. гразей, маляўнічымі ландшафтамі, помнікамі гісторыі, культуры, прыроды. На іх базе фарміруюцца зоны адпачынку, пансіянаты, турбазы, кемпінгі, пракладваюцца турысцкія маршруты. Асн. задача рэкрэацыйнага прыродакарыстання — вызначэнне гранічна дапушчальных рэкрэацыйных нагрузак на розныя тыпы ландшафтаў з мэтай прадухілення дыгрэсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБУ́ (Cebú),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 4,4 тыс.км² (з прылеглымі астравамі, што ўваходзяць у аднайм. правінцыю, каля 5,1 тыс.км²), даўж.каля 220 км. Рэльеф пераважна горны, выш. да 1073 м. Складзены ў асн. з дыярыту і крышт. сланцаў, перакрытых пясчанікамі, гліністымі сланцамі, вапнякамі. Уздоўж узбярэжжаў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны. Аладкаў 1500 мм за год. У гарах цэнтр.ч. — вільготныя трапічныя лясы, па перыферыі — лугі. Трапічнае земляробства (вырошчванне кукурузы, цукр. трыснягу, рысу, тытуню, манга). Рыбалоўства. Порт — Себу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПЕ́НА, марскі ёрш (Scorpaena porcus),
рыба сям. скарпенавых атр. скарпенападобных. Пашырана ў Атл.ак.каля берагоў Афрыкі і Еўропы, у Міжземным і інш. морах. Маларухомая, прыдонная рыба, жыве ў прыбярэжнай зоне.
Даўж. да 31 см. Спіна і бакі з цёмнымі крапінкамі і плямамі. Бруха белаватае. На плаўніках калючкі з цёмнымі палосамі, плямамі і крапінкамі. Галава вял., з вострымі шыпамі і шматлікімі скурыстымі нарасцямі. Мае ядавітыя залозы каля спіннога плаўніка. Для С. характэрна лінька. Корміцца дробнай рыбай і ракападобнымі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (Comores),
Федэральная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы (франц. République Fédérale et Islamique des Comores, араб. Джумхурыя аль-Кумур аль-Ітадыя аль-Ісламія), дзяржава на З астравах з групы Каморскіх а-воў у Індыйскім ак.каляпаўн. ўвахода ў Мазамбікскі праліў. Складаецца з 3 федэральных акруг. Пл. 1862 км². Нас. 589,8 тыс.чал. (1997). Сталіца — г. Мароні (в-аў Нгазіджа). Афіц. мовы — французская і арабская. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (6 ліп.).
Дзяржаўны лад. К.А. — ісламская рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 6 гадоў. Заканад. орган — Федэральная асамблея (38 членаў, выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў). Выканаўчая ўлада належыць Кабінету міністраў на чале з прэм’ер-міністрам, якіх назначае прэзідэнт. Мясц. органы ўлады — губернатары астравоў (выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў) і саветы астравоў (выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады).
Прырода. А-вы Нгазіджа (Гранд-Камор, пл. 1146 км²), Нджуані (Анжуан, пл. 424 км²) і Мвалі (Махелі, пл. 290 км²) вулканічнага паходжання, складзены з базальтаў, трахітаў, фаналітаў, абкружаны каралавымі рыфамі. Цэнтр.ч. кожнага вострава занята слабарасчлянёным горным вулканічным масівам, на ўзбярэжжах — невял. нізіны. Шмат дзеючых вулканаў. Вышэйшы вулкан Картала (2560 м) на в-ве Нгазіджа апошні раз вывяргаўся ў 1977. Бываюць землетрасенні. Клімат трапічны мусонны, гарачы і вільготны. Сярэднія месячныя т-ры паветра вагаюцца ад 24 да 27 °C. Ападкаў за год ад 1100 мм у цэнтр. частцы а-воў да 3000 мм на наветраных схілах. Порыстыя вулканічныя грунты і глебы прапускаюць ваду; рэк і ручаёў няма. Ёсць некалькі невял. прэсных азёр у кратэрах нядзеючых вулканаў. У раслінным і жывёльным свеце шмат эндэмікаў. У верхніх частках схілаў — трапічныя лясы з дрэвападобнымі папарацямі, ліянамі, ніжэй — участкі саваннаў і хмызнякі. Пад лесам і хмызнякамі 17% тэрыторыі. Мора багатае рыбай.
Насельніцтва. Больш за 75% складае народ анталаутра (каморцы) — змешаная этнічная група нашчадкаў малагасійцаў, арабаў і афрыканцаў. Ёсць нядаўнія выхадцы з Афрыкі і Мадагаскара (па 5%), арабы з Амана і Йемена (7%), выхадцы з Індыі (3%), малайцы (2%), еўрапейцы (пераважна французы, грэкі, італьянцы) і інш. Амаль усе вернікі мусульмане-суніты. Сярэдняя шчыльн. 317 чал. на 1 км², на в-ве Нгазіджа больш за 400 чад., на в-ве Мвалі каля 100 чал. на 1 км². У гарадах жыве 31% насельніцтва, у г. Мароні 30 тыс.ж. (1992). Каля 80% насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве.
Гісторыя. Ісламізаваны з 11 ст. У 1503 адкрыты партугальцамі. З сярэдзіны 19 ст. — уладанне Францыі (з 1843 — в-аў Маёта. з 1866 — астатнія астравы), з 1886 пратэктарат, з 1912 калонія (у 1914—16 адміністрацыйна падпарадкавана Мадагаскару). У 1947 атрымалі адм. аўтаномію (статус «заморскай тэр.» Францыі), пацверджаную на рэферэндуме 1958, у 1962 — шырокую ўнутр. аўтаномію. На рэферэндуме 1974 жыхары архіпелага (за выключэннем в-ва Маёта, дзе пражывае хрысц. насельніцтва) выказаліся за незалежнасць (абвешчана 6.7.1975). Прэзідэнтам стаў А.Абдала. У 1976 незалежнасць К.А. прызнала Францыя (Маёта па выніках рэферэндуму 1976 засталася ў яе ўладанні). У 1976—78 улада ў краіне належала Ваен.-паліт. дырэкторыі. У 1978 у выніку дзярж. перавароту прэзідэнтам зноў стаў Абдала; прынята новая канстытуцыя, абвешчана Федэральная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы. У ліст. 1989 прэзідэнт Абдала забіты. Кіраўніком дзяржавы ў сак. 1990 выбраны С.М.Джахар. У вер. 1995 пасля спробы дзярж. перавароту, зробленай замежнымі наёмнікамі, Джахар пакінуў пасаду. У кастр. 1996 на архіпелаг уведзены франц. войскі, якія прымусілі кіраўнікоў перавароту здацца. У сак. 1997 прэзідэнтам выбраны М.Такі Абдул-Карым. К.А. — чл.ААН (з 1975). Дзейнічаюць партыі Каморскі саюз за прагрэс, Нац. саюз за дэмакратыю на Каморах, апазіцыйная Форум за нац. вызваленне і інш.
Гаспадарка. К.А. — слабаразвітая агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт у 1994 склаў 370 млн.дол. ЗША. Доля ў ім сельскай і лясной гаспадаркі, рыбалоўства каля 40%, прам-сці каля 4%. На 1 чал. ў год прыпадае каля 630 дол. ЗША. Асн. галіна — земляробства, спецыялізуецца на вытв-сці экспартных культур. Апрацоўваецца каля 42% тэрыторыі, пад пашай і лугамі каля 7%. Гал. культуры: эфіраалейныя (цытранэла, іланг-іланг, лімонная мята, базілік, язмін і інш.) — збор каля 50—100 т у год, ваніль — каля 1000 т, гваздзіка — каля 1200 т. Па зборы гэтых культур краіна займае 1—2-е месца ў свеце. Вырошчваюць какосавую пальму (каля 60 тыс.т какосавых арэхаў штогод), бананы, каву, какаву, цукр. трыснёг, сізаль, ананасы. 3 харч. культур найб. значэнне маюць маніёк, ямс, кукуруза, батат, рыс, агародніна. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (каля 50 тыс. галоў), коз (каля 60 тыс. галоў), авечак, аслоў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства (каля 5 тыс.т рыбы і морапрадуктаў штогод). Нарыхтоўка драўніны. Вытв-сць электраэнергіі 17 млн.кВт∙гадз (1995). Здабыча вулканічнага туфу (пуцалану) і выраб цэменту (в-аў Нгазіджа). Прадпрыемствы: тэкст., мылаварныя, дрэваапр., па вытв-сці безалкагольных напіткаў, быт. і харч. тавараў, эфірных алеяў, экстрактаў з ванілі, язміну і інш. Развіты разнастайныя саматужныя рамёствы, асабліва ганчарства. Транспарт аўтамаб. і марскі. Гал. порт — Мароні, паблізу міжнар. аэрапорт. Экспарт — 13,7 млн.дол., імпарт — 40,9 млн.дол. (1993). Дэфіцыт часткова кампенсуецца дапамогай міжнар. арг-цый, араб. нафтаздабыўных краін, Францыі, паступленнямі ад каморцаў, што працуюць за мяжой. У экспарце пераважаюць ваніль. гваздзіка, эсенцыя іланг-ілангу, копра, у імпарце — нафтапрадукты, харч. тавары, машыны і абсталяванне. Асн.гандл. партнёры: Францыя, ЗША, Германія, Кітай. Грашовая адзінка — каморскі франк.
І.Я.Афнагем (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Каморскіх Астравоў.Да арт.Каморскія астравы. Возера ў кратэры вулкана.